Бабіна

"Байцоўскі клуб" пакажуць у кіно з перакладам на беларускую мову

24
(абноўлена 16:26 07.08.2017)
Улетку таксама можна будзе паглядзець на беларускай мове "Крымінальнае чытво" і "Палёт над гняздом зязюлі".

МІНСК, 7 жні — Sputnik. Перакладчыкі-амерыканісты 8 жніўня пакажуць "Байцоўскі клуб" з беларускімі субтытрамі. Паказ пройдзе ў культурным цэнтры "Корпус", праспект Машэрава 08/09.

"У рамках краўдфандынг-кампаніі "Лета з амерыканкай" пройдуць тры кінапаказы па матывах кніг з новай кніжнай серыі, сродкі на выданне якой перакладчыкі збіраюць на платворме "Вулей", — распавялі арганізатары паказаў.

Фільм раскажа пра выматанага жыццём трыццацігадовага героя, які сустракае загадкавага чалавека Тайлера Дэрдэна і стварае з ім падпольны байцоўскі клуб. Пасля выхаду на экраны фільма пісьменнік Чак Паланік стаў знакамітым. Спярша неадназначна прыняты крытыкамі, ён дачакаўся таго, каб у 2009 годзе The New York Times назваў карціну па яго кнізе "вызначальным культавым фільмам сучаснасці".

"Лета з амерыканкай" — праект беларускіх перакладчыкаў. Яны на добраахвотнай аснове перавялі чатыры знакавыя амерыканскія кнігі — "Байцоўскі клуб", "Крымінальнае чытво", "Пенелопіяда", "Палёт над гняздом зязюлі". Кінапаказы пройдуць у падтрымку праекта.

24
Тэги:
краудфандинг, Бойцовский клуб, "Лета з амерыканкай", "Корпус", Мінск, Беларусь
По теме
Кіно ў жніўні: топ-5 самых цікавых фільмаў
Пасол Дзмітрый Мезенцаў на адкрыцці выставы

Пасол РФ: чым далей Перамога, тым складаней усведамляецца маштаб подзвігу

6
(абноўлена 17:25 27.11.2020)
У беларускай сталіцы адкрылася выстава легендарнага савецкага фотакарэспандэнта Яўгена Халдзея.

МІНСК, 27 ліс - Sputnik. Стварэнне ў Мінску Музея гісторыі Вялікай Айчыннай вайны ў 1944 годзе сведчыць аб тым, што ніхто ў перамозе не сумняваўся, сказаў пасол РФ Дзмітрый Мезенцаў, перадае карэспандэнт Sputnik.

У пятніцу ў Мінску адкрылася выстава, прысвечаная фотаработам савецкага карэспандэнта Яўгена Халдзея. Вядомы фотамайстар праславіўся дзякуючы сваім рэпартажам з франтоў Вялікай Айчыннай. Менавіта яго аўтарству належыць фота з чырвоным сцягам, устаноўленым над Рэйхстагам.

Посол Дмитрий Мезенцев на открытии выставки
© Sputnik / Виктор Толочко
Пасол Дзмітрый Мезенцаў на адкрыцці выставы

Па словах кіраўніка расійскай дыпмісіі да Перамогі ў Расіі, Беларусі і краінах Садружнасці ставяцца з асаблівым хваляваннем.

"Чым далей Перамога, тым складаней усведамляецца маштаб зробленага салдатам, савецкім народам подзвігу", - сказаў Мезенцаў.

Расійскі дыпламат адзначыў, што "зірнуўшы на фатаграфіі Яўгена Халдзея здзіўляе падзейны шэраг унікальнага фотамайстра".

Пры гэтым ён звярнуў увагу, што бягучы год асаблівы ў адносінах Беларусі і Расіі, калі мы пераасэнсоўваем іх гісторыю і значэнне.

"Калі мы знаходзім мужнасць і мудрасць за кефірнымі і мяснымі спрэчкамі, якіх на шчасце становіцца ўсё менш. Я ўпэўнены, што іх будзе так мала, што мы забудзем пра гэта", - падкрэсліў Дзмітрый Мезенцаў.

Пасля чаго дадаў, што "сёння ўзіраючыся ў фатаграфіі Яўгена Халдзея, мы не можам вылучыць, дзе этнічны беларус, дзе рускі, украінец, паляк, яўрэй, азербайджанец, эстонец. І мы не павінны гэтага рабіць, таму што Перамога адзіная - Перамога ўсяго народа, а памяць пра яе непадзельная ў тым ліку дзяржаўнымі межамі і тымі, хто хоча забыцца. А хочуць забыцца тыя, каму сорамна за подласць сваіх продкаў".

Майстар і мастак

У сваю чаргу намеснік міністра культуры РФ Мікалай Аўсіенка заявіў, што для яго вялікі гонар прадстаўляць у Мінску выставу сусветна вядомага майстра Яўгена Халдзея.

На октрытии выставки в музее
© Sputnik / Виктор Толочко
На адкрыцці выставы ў музеі

"Калі б ён жыў сёння, яго б называлі фотамастаком, таму што яго погляд - гэта не рэпарцёр, гэта мастак. Кожная яго фатаграфія - гэта карціна: ёсць свая драматургія, ёсць дзіўная пабудова. Так і хочацца сказаць, што гэта карціна", - асабліва адзначыў намеснік міністра культуры.

Мікалай Аўсіенка шчыра прызнаўся, што немагчыма зразумець, як гэта атрымлівалася ў Яўгена Халдзея.

"Яўген Ананьевіч пражыў 80 гадоў, з якіх 67 гадоў ён прысвяціў фатаграфіі, пачынаючы са свайго самаробнага фотаапарата і заканчваючы вядомай лейкай. Ён прайшоў усімі франтавымі дарогамі. І не толькі сваім сучаснікам, але і нашчадкам даў ўгледзецца ў гэтыя твары", - падкрэсліў прадстаўнік Мінкульта Расіі.

"Выстава дае нам эфект прысутнасці і драматургічна дакладна пабудавана ад першых хвілін вайны 22 чэрвеня 1941 года і да парада Перамогі. Гэта наша з вамі агульная гісторыя", - падсумаваў ён.

6
Тэги:
Вялікая Айчынная вайна (1941-1945), Дзмітрый Мезенцаў
Партрэт Уладзіміра Караткевіча ў музеі ў Оршы

Дзень нараджэння Караткевіча: 6 кніг, якія павінен прачытаць кожны

565
(абноўлена 14:39 25.11.2020)
Імя Уладзіміра Караткевіча звязана не толькі з літаратурай, але і гісторыяй Беларусі, якая знайшла сваё адлюстраванне ў яго творах.

Самы рамантычны беларускі пісьменнік і паэт нарадзіўся 26 лістапада 1930 года ў Оршы. Адукацыю ён атрымаў у Кіеўскім універсітэце і на Вышэйшых літаратурных курсах у Маскве.

Творчасць Уладзіміра Караткевіча прсякнута духам рамантызма і любоўю да беларускай гісторыі. Сярод найбольш вядомых яго твораў "Каласы пад сярпом тваім", "Чорны замак Альшанскі", дзікае паляванне караля Стаха" і "Ладдзя роспачы".

Галоўная заслуга Караткевіча ў тым, што ён падняў у сваіх творах шырокія пласты нацыянальнай гісторыі.

У дзень нараджэння Уладзіміра Караткевіча Sputnik абраў шэсць кніг, якія павінен прачытаць кожны чалавек.

Чытайце таксама: 

565
Тэги:
Жыццё знакамітых людзей, Уладзімір Караткевіч, Орша Віцебскай вобласці, Беларусь
Тэмы:
Беларуская літаратура