Открытие памятника Владимиру Мулявину в Минске

Дачка Мулявіна прыняла ўдзел у адкрыцці помніка бацьку ў Мінску

23
(абноўлена 12:17 17.08.2017)
Манумент з'явіўся на бульвары, названым у гонар беларускага "песняра".

МІНСК, 17 жні — Sputnik. Дачка беларускага "песняра" Уладзіміра Мулявіна Марына прыняла ўдзел у адкрыцці помніка бацьку Мінску, перадае Sputnik.

У 2014 годзе помнік мастацкаму кіраўніку ВІА "Песняры" Уладзіміру Мулявіну з'явіўся на яго малой радзіме — у Екацярынбургу. Удзел у яго стварэнні тады прымаў беларускі бок. Праз тры гады землякі "песняра" зрабілі ход у адказ. На мерапрыемстве прысутнічаў расійскі бок на чале з губернатарам Свярдлоўскай вобласці Яўгенам Куйвашавым.

"Бацькі таты калісьці выбралі радзіму Урал. Ён, будучы дарослым мужчынам, — Беларусь. І яго любоў прысвячаецца беларускай музыцы", — адзначыла Марына Мулявіна.

Дочь Владимира Мулявина Марина
© Sputnik / Виктор Толочко
Марына Мулявіна

Аўтар помніка Аляксандр Каструкоў адзначыў, што над стварэннем вобразу "песняра" ён працаваў 14 гадоў. А сама праца над манументам заняла месяц.

Напярэдадні былі розныя меркаванні з нагоды месца, дзе павінен з'явіцца манумент. У прыватнасці, прапаноўвалася паставіць яго перад будынкам Беларускай дзяржаўнай філармоніі. Але на думку Каструкова, гэта было б няправільна.

"Там ужо сядзіць пясняр (Якуб Колас — Sputnik) вялікага памеру. Насупраць зрабіць такую ж фігуру — гэта няправільна было б. А потым, сквер — тое месца, дзе ён меў задавальненне адпачываць, перакур і гэтак далей. У мяне была задача рабіць камерную скульптуру, каб гэта была цішыня, спакой, адпачынак", — сказаў ён.

Автор памятника Мулявину Александр Кострюков
© Sputnik / Виктор Толочко
Аўтар помніка Аляксандр Каструкоў

Акрамя таго, як прагучала на адкрыцці, запаветнай марай жонкі Мулявіна Святланы Пенкінай было адкрыццё помніка менавіта ў скверы.

Кампазітар Алег Молчан у сваю чаргу прызнаўся Sputnik, што яму хацелася б, каб помнік прафінансаваў беларускі бок.

Композитор Олег Молчан
© Sputnik / Виктор Толочко
Кампазітар Алег Молчан

"Хацелася б, каб было ад беларускага народа. Было б напісана ад беларускага народа. Але калі так атрымалася, галоўнае — што помнік ёсць і памяць чалавеку адзначана", — адзначыў ён.

23
Тэги:
помнік, Жыццё знакамітых людзей, "Песняры", Уладзімір Мулявін, Мінск, Беларусь

Культура