Спаса-Еўфрасіньеўскі манастыр

Дзень беларускага пісьменства пройдзе ў нядзелю ў Полацку

32
(абноўлена 14:50 04.09.2017)
Святкуюць 500-годдзе беларускага кнігадрукавання ў культурнай сталіцы Беларусі ўжо з пятніцы.

МІНСК, 3 вер — Sputnik. Дзень беларускага пісьменства адзначаць у нядзелю ў Полацку, дзе ў гэтыя дні сабраліся госці з 12 краін свету, паведамляе Sputnik.

Дзень беларускага пісьменства адзначаецца ўжо два дзесяцігоддзі, а ў год 500-годдзя кнігадрукавання яго сталіцай абралі Полацк — культурную сталіцу Беларусі і радзіму першадрукара Францыска Скарыны.

Адзначаюць чарговае свята беларускага пісьменства ў Полацку ужо з пятніцы, аднак асноўныя мерапрыемствы традыцыйна прызначаныя на нядзелю 3 верасня.

Праграма свята ў гэтым годзе вельмі насычаная: Полацк наведалі дэлегацыі дзеячаў культуры, пісьменнікаў і выдаўцоў з 12 краін свету. Тут жа ўручаць Нацыянальную літаратурную прэмію, праводзяць фестываль кнігі і прэсы.

У нядзелю ў Полацку адбудзецца прэм'ера дакументальнага фільма "Першадрук" — карціны "Беларусьфільма" пра Францыска Скарыну.

Дарэчы, з гэтага года юбілей беларускага кнігадрукавання адзначаны і ў афіцыйным календары ЮНЕСКА, што толькі дадае мерапрыемству высокі статус.

32
Тэги:
Дзень беларускага пісьменства, Францыск Скарына, Полоцк, Беларусь
Тэмы:
500-годдзе беларусскага кнігадрукавання (39)
По теме
500-годдзе беларусскага кнігадрукавання
"Першадрук" уразіў бы Скарыну

Культура