Балет Вітаўт

Літоўскі міністр культуры назвала беларускі балет "Вітаўт" правакацыяй

23
(абноўлена 15:01 06.09.2017)
Пастаноўку Нацыянальнага акадэмічнага Вялікага тэатра оперы і балета Беларусі планавалася паказаць на Siemens Arena ў лютым наступнага года.

МІНСК, 5 вер — Sputnik. Планы паказаць у наступным годзе ў Вільнюсе пастаўлены ў Беларусі балет "Вітаўт" з'яўляюцца дэманстрацыяй мяккай сілы і правакацыяй, заявіла ў панядзелак міністр культуры Літвы Ліяна Руакітэ-Ёнсан.

Вільнюс, архіўнае фота
© Sputnik/ Алексей Филиппов

Пастаноўку Нацыянальнага акадэмічнага Вялікага тэатра оперы і балета Беларусі планавалася паказаць на Siemens Arena ў лютым наступнага года — да 100-годдзя незалежнасці Літвы.

"Адназначна адмоўна ацэньваю спробу арганізатараў шоу далучыцца так да святкавання незалежнасці. Хачу адзначыць, што гэтая праца ніякім чынам не звязаная з праграмай стагоддзя станаўлення літоўскай дзяржаўнасці", — цытуюць літоўскія СМІ словы міністра.

Руакітэ-Ёнсан таксама адзначыла, што арганізацыю пастаноўкі ў Вільнюсе "трэба разглядаць як правакацыю" і дэманстрацыю Беларуссю мяккай сілы.

Прэм'ера балета "Вітаўт" адбылася 2013 годзе, у чэрвені бягучага года яго паказвалі ў Вялікім тэатры ў Маскве ў рамках дзён культуры Беларусі і Расіі. Балет на радзіме быў адзначаны шэрагам узнагарод і прэмій.

23
Тэги:
Siemens Arena, балет "Вітаўт", балет, Нацыянальны акадэмічны вялікі тэатр оперы і балета, Вільнюс, Літва, Беларусь
По теме
На гары Гедыміна, верагодна, знайшлі магілу Каліноўскага
Каментары