Фестываль "Лістапад" сёлета на цяжкасці не скардзіцца

Падпісацца
Падрыхтоўка да найбуйнейшага кинафоруму ідзе па плане, складанасцяў са спонсарамі, якія фестываль адчуваў у мінулым годзе, цяпер няма.

МІНСК, 19 вер — Sputnik. Мінскі міжнародны кінафестываль "Лістапад" пакуль не адчувае цяжкасцяў з пошукам спонсараў, запэўнілі Sputnik арганізатары.

У 2016-м дырэкцыя ММКФ "Лістапад" заяўляла аб фінансавых цяжкасцях — на правядзенне кінафестывалю не хапала больш за 150 тысяч долараў. Пасля шырокага рэзанансу дапамагчы "Лістападу" вырашылі Мінкультуры і Мінгарвыканкам, а праблему вырашалі на ўзроўні віцэ-прэм'ера.

"Пакуль ніякіх цяжкасцяў з гэтым (пошукам спонсараў — Sputnik) няма. Мы спадзяемся, што ўсё пройдзе на высокім узроўні", — распавялі Sputnik у аўторак у прэс-цэнтры ММКФ "Лістапад".

Праграму фестывалю і імёны зорных гасцей арганізатары абвесцяць пазней. Па традыцыі, купіць квіткі на фестывальныя паказы стужак можна будзе з канца кастрычніка. Ці ўбачаць мінчане зорак еўрапейскага і сусветнага кіно на фестывалі ў Мінску, арганізатары "Лістапада" пакуль не абвяшчаюць.

Як стала вядома ў панядзелак, 24-ы Мінскі міжнародны кінафестываль "Лістапад" пройдзе з 3 па 10 лістапада 2017 года пад слоганам "Ісціна, любоў і прыгажосць".

Дзякуючы "Лістападу" рэспубліка была прынята ў Міжнародную федэрацыю асацыяцый кінапрадзюсераў. Фестываль, які праходзіць ужо больш за 20 гадоў, з'яўляецца адной з асноўных кінапляцовак на постсавецкай прасторы. У розныя гады ў рамках форуму паказвалі лепшыя сусветныя фільмы, а на сам фестываль прыязджалі сусветна паважаныя акцёры і рэжысёры.

Стужка навiн
0