Фрагмент са спектаклю Жаніцьба

Тэатральны форум "ТэАрт" стартуе ў Мінску

17
(абноўлена 09:04 28.09.2017)
Квіткі на многія спектаклі, у тым ліку і на тыя, што атрымалі "Залатую маску", ужо раскупленыя.

МІНСК, 27 вер — Sputnik. Форум тэатральнага мастацтва "ТэАрт" стартуе ў Мінску ў сераду і працягнецца па 16 кастрычніка, паведамілі Sputnik арганізатары мерапрыемства.

"Тэарт" — адзін з самых прэстыжных тэатральных фестываляў на постсавецкай прасторы. У 2017-м пройдзе форум ужо ў сёмы раз, а на сцэнах мінскіх тэатраў пакажуць лепшыя спектаклі дзясятка краін.

Адкрываецца "ТэАрт" 27 верасня пастаноўкай "Жаніцьбы" паводле твора Мікалая Гогаля. Спектакль адкрыцця ў Мінск прывезлі латвійскія тэатралы з Ліепайскага тэатра.

Працягнуцца паказы спектакляў у межах форуму аж да 16 кастрычніка. Спецыяльна для знаёмства з самымі гучнымі пастаноўкамі Беларусі, Расіі, Латвіі, Францыі, Славеніі, Італіі і іншых краін у беларускую сталіцу прыедуць прыхільнікі тэатра не толькі з розных гарадоў рэспублікі, але і сумежных дзяржаў.

Большасць квіткоў на пастаноўкі ў рамках "ТэАрта" ўжо раскуплены — у тым ліку і на якія атрымалі прэміі "Залатая маска" спектаклі "Макс Блэк, або 62 спосабы падперці галаву рукой" і "Іваноў".

У межах форуму "ТэАрт" гледачы знаёмяцца не толькі з класічным тэатральным мастацтвам, але і авангардным: эксперыментальнымі пастаноўкамі і арыгінальнай сцэнаграфіяй.

Арганізоўвае мерапрыемства кампанія "Арт Карпарэйшн", якая таксама займаецца прэстыжным кінафестывалем "Лістапад".    

17
Тэги:
спектакль, тэатр, Міжнародны фестываль тэатральнага мастацтва ТэАрт, Мінск
Тэлевізар, архіўнае фота

Арганізатары "Еўрабачання" прыдумалі замену конкурсу

27
(абноўлена 11:25 01.04.2020)
Спецыяльны канцэрт Europe Shine A Light будзе транслявацца ў эфіры тэлеканалаў, а таксама на YouTube.

МІНСК, 1 кра - Sputnik. Замест адмененага конкурсу песні "Еўрабачанне-2020" арганізатары шоу зладзяць спецыяльны канцэрт, паведамілі ў Еўрапейскім вяшчальным саюзе (ЕВС).

"Еўрабачанне-2020" было адменена з-за сітуацыі з распаўсюджваннем каронавіруса. Такім чынам, у наступны раз конкурс пройдзе толькі ў 2021 годзе - у Нідэрландах, якія павінны былі прыняць шоу у гэтым маі. Аднак ЕВС знайшоў альтэрнатыву правядзенню "Еўрабачання".

"Замест гэтага мы маем намер аб'яднаць Еўропу 16 мая з дапамогай унікальнай тэлевізійнай праграмы ў прайм-тайм. Мы заклікаем усіх вяшчальнікаў, якія павінны былі прыняць удзел у конкурсе "Еўрабачанне" ў гэтым годзе, і членаў Еўрапейскага вяшчальнага саюза ў іншых краінах трансляваць гэта шоу у духу адзінства і аб'яднання", - заявіў супервайзар конкурсу Ён Ола Санд.

Шоу будзе называцца Europe Shine A Light, пройдзе яно у пазаконкурсным фармаце. Мяркуецца, што ў рамках канцэрту свае песні выканаюць прадстаўнікі ўсіх 41 краін, якія павінны былі паехаць на конкурс. Прыняць удзел могуць і зоркі "Еўрабачання" мінулых гадоў.

ЕВС заклікаў усе краіны-ўдзельніцы "Еўрабачання" трансляваць гэты канцэрт. Плануецца і прамы эфір на YouTube.

Больш падрабязна пра фармат і іншыя падрабязнасці канцэрту, які павінен стаць заменай "Еўрабачання-2020", арганізатары абяцалі распавесці пазней.

27
Тэги:
конкурс песні, Еўрабачанне
Тэмы:
Конкурс песні Еўрабачанне - 2020
Ларыса Мятлеўская

Загадвалі жаданні і праважалі нябожчыкаў: што яшчэ рабілі беларусы праз вакно

268
(абноўлена 08:59 29.03.2020)
Этнограф Ларыса Мятлеўская распавядае пра схаваны сімвалізм звычайнага праёма ў сцяне і вучыць мыць вокны пры дапамозе народных сродкаў.

Для нашых продкаў акно было не проста адтулінай у сцяне, якая служыла для асвятлення і вентыляцыі памяшкання – вокны атаясамліваліся з вачыма.

У народнай культуры значэнне акна суадносіцца з ідэяй пранікнення, якое можа быць не толькі міралюбівым, але і варожым. Так, напрыклад, калі ў хату праз вакно залятала птушка, гэта лічылася прадвесцем бяды, а калі яна проста стукала дзюбай у школа, гаспадарам варта было чакаць вестак.

У некаторых мясцовасцях Беларусі існавала традыцыя выносіць памерлых нехрышчоных дзяцей і дарослых нябожчыкаў, якія памерлі ад "гарачкі " не праз дзверы, а праз акно. У выпадку смерці ў доме на падаконнік ставілі ваду, каб "душа абмылася", туды ж ставілі чарку з гарэлкай і хлебам для нябожчыка.

Вёска Свяцілавічы
© Sputnik Альфрэд Мікус
Нашы продкі лічылі вокны вачыма дома

Праз вакно адбывалася і частаванне Марозу, калі на Каляды яго клікалі есці куццю. Увогуле, ежа, якая перадавалася праз вакно заўсёды мела сакральнае значэнне. Такі абмен дарункамі і пажаданнямі адбываўся яшчэ да нядаўняга часу паміж валачобнікамі і гаспадарамі хаты.

Археолаг Эдвард Зайкоўскі лічыць, што праз акно ажыццяўляецца сімвалічная сувязь са светам памерлых. У народзе верылі, што асабліва небяспечна пакідаць вокны адчыненымі  і не перахрышчанымі нанач, таму што тады праз іх могуць ўвайсці нябожчыкі і нячысцікі і задушыць спячых.

У легендах пра камяні-краўцы падкрэсліваецца, што матэрыял для пашыву адзення перадавалі змею-краўцу праз вакно і толькі праз яго атрымлівалі гатовыя вырабы.

З акном звязана і любоўная магія. Так на Каляды пры дапамозе солі, пастаўленай наччу на падваконне дзяўчына спрабавала даведацца аб будучым лёсе.

Таксама людзі верылі, што акно здольна выконваць жаданні. Лічылася, што калі ў адкрытае акно ці фортку пастаянна вымаўляць тое, чаго вельмі хочацца, гэта абавязкова спраўдзіцца.

Праз акно маглі ажыццяўляцца і злачынныя планы таму гаспадыні імкнуліся прадухіліць уздзеянне нядобрых, зайздросных позіркаў, паставіўшы на падакноннік вазон з чырвоным мушкатам (другая назва герані ці пеларгоніі - Sputnik).

Як упрыгожвалі вокны

У старажытнасці жытло будавалі практычна без вокнаў, якія мы прывыклі бачыць цяпер. Яны выглядалі, як невялікія адтуліны, зробленыя ў двух сумежных вянках сцяны, якія закрывалі драўлянай засаўкай, а пазней шклом. Гэтыя адтуліны называлі "валакавое акно" і нават цяпер уважлівы вандроўнік заўважыць гэтыя старажытныя акенцы ў сценах клецяў, хлявоў і нават сенцах. Калі нарэшце сталі рабіць вокны, а па сведчанні навукоўцаў, гэта адбылося даволі позна, іх з’яўленне суправаджалася пэўным дыскамфортам ад адкрытасці дома вонкавай небяспецы. Гэта трывога выяўлялася у падсвядомым і можа таму ў народным сонніку пазначана, што бачыць у сне акно да чакання:

  • Бачыць расчыненае акно – падарунак будзе, прыбытак;
  • Акно з пабітымі шыбамі – страты, беднасць; з чыстымі і цэлымі – шчасце, жыццё.

Колькасць вокнаў залежыла ад планіроўкі хаты. Звычайна рабілі два вакна ў падоўжанай сцяне, што выходзіла на двор, і адно ў тарцовай – на галоўным фасадзе. Такое размяшчэнне вокнаў спрыяла стварэнню ў хаце покуці або "чырвонага кута", у якім размяшчаліся абразы.

Да ўсяго ў народзе быў пашыраны звычай мець у хаце менавіта тры акны ў гонар святой Тройцы. Чацвёртае акно у глухой сцяне паміж печчу і галоўным фасадам рабілі толькі ў асобных мясцовасцях. Часта на кухні вакно ўстаўлялі насупраць вусця печы, што было зручна для гаспадыні, якая пачынала завіхацца каля яе з першымі промнямі сонца.

Вёска Свяцілавічы
© Sputnik Альфрэд Мікус
Тры вакны ў хаце рабілі ў гонар Святой Троіцы

Цікава, што ў некаторых мясцовасцях існавала правіла пытаць дазвол на павялічэнне колькасці вокнаў больш за тры не толькі ў святара, але і у вясковага сходу. У другой палове ХІХ стагоддзя , калі пачала мяняцца планіроўка жылля і хату пачалі падзяляць на залу і спальню, у тарцовай сцяне, што выходзіла на вуліцу, рабілі па два вакна. 

Увогуле, месца вакна на фасадзе і яго форма адыгрывала значную ролю ў стварэнні мастацкага аблічча будынка. Аканіцы, надаконныя і падваконныя ліштвы – традыцыйныя элементы аздаблення хаты, якія адрозніваліся ў адпаведнасці з этнаграфічным рэгіёнам Беларусі. Зараз традыцыя ўпрыгажэння вокнаў рознымі элементамі не так распаўсюджана, але і дагэтуль можна напаткаць цікавыя варыянты.

Рама звычайна мела ад 3 да 6 шыб, а пачынаючы з ХVІ-ХVІІ стагодзя ў шляхецкіх сядзібах – да 30 і болей. Да ХІХ стагоддзя замест шкла часта выкарыстоўвалі спецыяльна вырабленыя скуры, паперу, пухіры жывёл, палатно. Зімой вокны мелі дубальты (падвойныя рамы, - Sputnik), а знадворку, калі не было аканіц, іх прыкрывалі саламянымі матамі, каб лепш захоўвалася цяпло ў хаце. Такімі матамі ўцяплялі і дзверы.

Драўляныя створкі або аканіцы звонку зачынялі кожны вечар, але з цягам часу яны страцілі сваю ўтылітарную функцыю. Разам з ліштвамі аканіцы сталі дэкаратыўнымі элементамі ў абрамленні вакна.

Вёска Свяцілавічы
© Sputnik Альфрэд Мікус
У кожным рэгіёне Беларусі былі свае традыцыі ўпрыгажэння вокнаў

Асабліва ўпрыгожваліся ліштвы, на якіх можна было сустрэць разнастайныя ўзоры. Часта гэта кветкі і мудрагелістыя завіткі, але можна сустрэць і выявы зорак і сонца, птушак і цмокаў і іншае.

Такая аздоба адрозніваецца ў кожным этнарэгіёне Беларусі і, як і нацыянальны строй, з’яўляецца іх своеасаблівым пашпартам, унікальнай адметнасцю. 

Як памыць вокны народнымі сродкамі

Гаспадыні дбайна сачылі за чысцінёй шыб у вокнах. Іх чыстка была абавязковай перад Вялікаднем. Прытрымліваюцца такой традыцыі і многія сучасныя гаспадыні.

Вядома, што цяпер у краме можна набыць разнастайныя сродкі для чысткі шкла, хтосці ў ваду дадае гарэлку або кроплі аміяку і націрае шыбы да бляску старымі газетамі, вокны чысцяць нават ільняным алеем і крапівой.

У кнізе "Літоўская гаспадыня" Ганны Цюндзявіцкай, якая сабрала вопыт гаспадарчай дзейнасці сялян на пачатку ХІХ стагоддзя, ёсць цэлы шэраг парадаў для захавання вокнаў чыстымі і светлымі.

Каб шыбы не трацілі празрыстасці, нельга мыць іх вадой, асабліва раніцай ці ўдзень, бо сонечныя прамяні уздзейнічаюць на вільготнае шкло, псуюць яго і змяняюць колер.

Варта рабіць гэта ўвечары, а зранку яшчэ раз выцерці шыбы сухой анучай. Для лепшага выніку суконку трэба пасыпаць дробным мелам і выцерці шкло насуха.Перад выкарыстаннем мел трэба прасеяць, каб ён не пакідаў драпіны на шкле.

Чытайце таксама:

268
Тэги:
Беларусь, Народныя традыцыі, Ларыса Мятлеўская
Тэмы:
Спадчына: традыцыі і вераванні нашых продкаў
Урач аглядае пацыента ў новым аддзяленні інтэнсіўнай тэрапіі бальніцы ў Брэшыа ў Ламбардыі

Сусветны банк выдзеліць $160 млрд на барацьбу з COVID-19 бедным краінам

0
(абноўлена 10:25 03.04.2020)
Першы пакет дапамогі ахоплівае 25 краін свету - гаворка ідзе пра суму ў 1,9 мільярда долараў, а новыя праекты закрануць яшчэ 40 дзяржаў.

МІНСК, 3 кра - Sputnik. Савет выканаўчых дырэктараў Сусветнага банка ўхваліў першы транш дапамогі краінам, якія развіваюцца, на праграмы барацьбы з распаўсюджваннем каронавіруса новага тыпу, пра гэта паведамляе агенцтва Reuters.

Па інфармацыі выдання, першы пакет дапамогі ахоплівае 25 краін свету - гаворка ідзе пра суму ў 1,9 мільярда даляраў; новыя праекты закрануць яшчэ 40 дзяржаў. Акрамя таго, Сусветны банк у цяперашні час пераразмяркоўвае сродкі ў памеры 1,7 мільярда ў рамках праектаў, якія рэалізуюцца.

Паведамляецца, што сумарна арганізацыя мае намер вылучыць краінам, якія жывуць у нястачы, для дапамогі ў барацьбе з пандэміяй да 160 мільярдаў долараў на працягу наступных 15 месяцаў.

"Бедныя і найбольш уразлівыя краіны, верагодна, пацерпяць мацней за ўсё", - канстатаваў прэзідэнт Групы арганізацый Сусветнага банка Дэвід Малпасс і дадаў, што прымаемыя меры накіраваны на ўзмацненне здольнасці такіх краін рэагаваць на вірус, таксама яны закліканы скараціць час для эканамічнага і сацыяльнага аднаўлення.

Аб барацьбе з глабальнай эканамічнай рэцэсіяй

У канцы сакавіка лідары краін "вялікай дваццаткі" прынялі рашэнне вылучыць СААЗ сродкі для барацьбы з COVID-19: у глабальную эканоміку будзе ўкладзена больш за пяць трыльёнаў долараў у рамках адраснай фіскальнай-бюджэтнай палітыкі, эканамічных мер і гарантыйнага механізму, каб змякчыць сацыяльныя, эканамічныя і фінансавыя наступствы пандэміі.

Згодна з заявай Міжнароднага валютнага фонду, у першыя дні красавіка каля 80 краін папрасілі МВФ аб фінансавай падтрымцы з-за пандэміі каронавіруса: ужо задаволены экстраны запыт Кыргызскай Рэспублікі, іншыя заяўкі разгледзяць у самы бліжэйшы час.

Сусветнай эканоміцы пагражае глабальная рэцэсія, лічаць эксперты. Прадстаўнікі Еўрапейскай канфедэрацыі прафсаюзаў (ЕКП) заяўляюць аб тым, што за апошнія два тыдні з-за распаўсюджвання каронавіруса працу ў Еўропе страцілі не менш за мільён чалавек. Згодна з прагнозам Міжнароднай арганізацыі працы, сумарна пандэмія каронавіруса COVID-19 можа прывесці да страты 25 мільёнаў працоўных месцаў.

0
Тэги:
Сусветны банк, каронавірус
Тэмы:
Успышка каронавіруса з Уханя