Рэп выканаўца Оксімірон (Oxxxymiron)

У чым сіла: Oxxxymiron прысаромеў амерыканскага рэпера палітыкай

19
(абноўлена 15:38 16.10.2017)
Расійскі рэп-выканаўца Oxxxymiron і амерыканец Dizaster на гадзіну сышліся ў батле.

МІНСК, 16 кас — Sputnik. Рэпер Оксімірон пачаў рэп-батл з амерыканцам цытатай з фільма "Брат-2". Спаборніцтва рэпераў прайшло ў Лос-Анджэлесе ў рамках міжнароднага турніру World Domination і заняло гадзіну.

Оксімірон папракнуў суперніка ў крывадушнасці — ліванец па паходжанні, Dizaster выступаў на спаборніцтве пад амерыканскім сцягам, пакуль амерыканскія войскі прысутнічаюць на Блізкім Усходзе.

Апанент жа ўспомніў, што рускія яшчэ не высадзіліся на Месяц, як гэта зрабілі амерыканцы, коратка раскрытыкаваў знешнасць Оксімірона і вылаяўся на рускай мове. Оксімірон жа па-руску пачаў свой выступ: скажы, у чым сіла, амерыканец?

У фінале батла Оксімірон зноў успомніў палітыку і выказаў упэўненасць, што рэп-батл мог бы дапамагчы наладзіць адносіны паміж Расіяй і ЗША, арабамі і яўрэямі.

"Я не кажу, што рэп-батл выратуе свет, але я веру, што батл-рэп можа быць нечым большым, чым проста рыфмы і панчы", — заявіў ён.

💪💯🌎🌍🌏 Respect & unity. @mrdizaster

Публикация от Oxxxymiron (@norimyxxxo) Окт 16 2017 в 12:11 PDT

Перад батлам Оксімірон звярнуўся да сваіх прыхільнікаў у сацсетках і папрасіў не слепа заўзець за яго, а ўслухвацца ў тэксты.

💪💯🌎🌍🌏 Respect & unity. @mrdizaster

Публикация от Oxxxymiron (@norimyxxxo) Окт 16 2017 в 12:11 PDT

У Twitter Фёдараў пракаментаваў змаганне словамі: "Я раняю Захад, у". Прыхільнікі адказалі рэперу — "Чаму нельга было так з Гнойным?".

Улетку 2017 года ў Санкт-Пецярбургу адбыўся батл Оксімірона супраць Гнойнага. Відэа батла ў сетцы да гэтага моманту набрала больш за 25 мільёнаў праглядаў.

19
Тэги:
баттл, рэп, Dizaster, Oxxxymiron, Лос-Анджэлес, ЗША, Расія
Спявачка Эдэн Алене (Ізраіль) выступае на рэпетыцыі першага паўфіналу конкурсу песні Еўрабачанне-2021 у Ратэрдаме

Першы паўфінал "Еўрабачання" пройдзе сёння ў Ратэрдаме

15
(абноўлена 16:16 18.05.2021)
Гледачы ўбачаць 15 жывых выступленняў, яшчэ адна артыстка, якая павінна была ўдзельнічаць у паўфінале, на сцэну не выйдзе. З-за пандэміі дэлегацыя Аўстраліі не прыбыла ў Нідэрланды, аднак спявачка запісала сваё выступленне на відэа.

МІНСК, 18 тра - Sputnik. Першы паўфінал міжнароднага конкурсу "Еўрабачанне-2021" адбудзецца ў аўторак у Ратэрдаме.

Сёння на сцэну арэны Ahoy у Ратэрдаме выйдуць прадстаўнікі Літвы, Славеніі, Расіі, Швецыі, Паўночнай Македоніі, Ірландыі, Кіпра, Нарвегіі, Харватыі, Бельгіі, Ізраіля, Румыніі, Азербайджана, Украіны і Мальты. Краіны пералічаныя ў тым парадку, у якім будуць выступаць артысты. Парадкавыя нумары ўдзельнікаў былі вызначаны прадзюсарамі шоў.

Аўстралія не прыехала

Прадстаўніца Аўстраліі спявачка Montaigne не прыехала на "Еўрабачанне", так як дэлегацыя краіны не змагла наведаць Нідерладны з-за каронавірусных абмежаванняў. Кампазіцыя Technicolour, напісаная ў стылі поп-арт, будзе транслявацца анлайн. Відэа выступлення Montaigne прыйшлося падрыхтаваць загадзя.

Хто пераможа на "Еўрабачанні-2021"

Афіцыйныя букмекеры конкурсу "Еўрабачанне" назвалі фаварыта, які, на іх думку, заваюе галоўны прыз конкурсу. Спецыялісты лічаць, што першага месца вартая рок-гурт Måneskin з Італіі, які прадставіць кампазіцыю "Zitti e buoni".

Фінал "Еўрабачання"

Другі адбор фіналістаў пройдзе ў чацвер, 20 траўня. А 22 траўня на сцэну выйдуць па дзесяць удзельнікаў, адабраных па выніках двух паўфіналаў.

У фінале, мінаючы папярэднія адборы, традыцыйна выступяць прадстаўнікі "вялікай пяцёркі" - Італія, Вялікабрытанія, Іспанія, Германія, Францыя і краіна-гаспадыня конкурсу - Нідэрланды.

Дзе паглядзець "Еўрабачанне"

Трансляцыя "Еўрабачання" пачнецца ў 22.00 па мінскім часе. Паглядзець конкурс на беларускіх тэлеканалах сёлета беларусы не змогуць - праграмы няма ў эфірнай сетцы. Аднак прамая трансляцыя будзе даступная на афіцыйным YouTube-канале міжнароднага конкурсу.

Чаму Беларусь не ўдзельнічае ў "Еўрабачанні"

11 сакавіка стала вядома, што Еўрапейскі вяшчальны саюз (ЕВС) не дапусціў да конкурсу кампазіцыю "Я навучу цябе" баранавіцкага калектыву "Галасы ЗМеста". Арганізатары заявілі, што ў цяперашнім выглядзе музычная кампазіцыя "палітызаваная", яе неабходна памяняць.

"Галасы ЗМеста" адправілі новую кампазіцыю - "Песенька", аднак 26 сакавіка ЕВС канчаткова адхіліў беларускі калектыў ад "Еўрабачання", патлумачыўшы сваё рашэнне тым, што і другая песня таксама парушае правілы конкурсу.

У панядзелак прэс-служба "Белтэлерадыёкампаніі" паведаміла, што рашэнне аб тым ці будзе Беларусь ўдзельнічаць у "Еўрабачанні" -2022, медыяхолдынг прыме пазней. Пры гэтым супрацоўніцтва з ЕВС і "Белтэлерадыёкампаніі" працягваецца.

Чытайце таксама:

15
Тэги:
відэа, Нідэрланды, Аўстралія, Ратэрдам, Еўрабачанне
Генерал-лейтэнант Канстанцін Ракасоўскі на камандным пункце 16-й арміі, снежань 1941 года

Новая версія з'явілася ў гісторыі аб нараджэнні Ракасоўскага

49
(абноўлена 11:53 17.05.2021)
Сенсацыйная навіна аб тым, што маршал Перамогі нарадзіўся ў Целяханах, пачынае абрастаць падрабязнасцямі. Якія нюансы ў біяграфіі савецкага палкаводца яшчэ трэба будзе вывучыць, разбіраўся Sputnik.

Напярэдадні святкавання Дня Перамогі стала вядома, што ў архіве адшукалі метрычную кнігу, у якой чорным па белым напісана, што Канстанцін Ракасоўскі нарадзіўся ў 1889 годзе ў беларускіх Целяханах.

Здавалася, што інтрыга з месцам і годам нараджэння славутага ваеначальніка вырашылася раз і назаўжды, але, як часта бывае з сучаснымі адкрыццямі, гэтая гісторыя стала абрастаць падрабязнасцямі і цікавымі версіямі.

Унук маршала Канстанцін Ракасоўскі распавёў карэспандэнту Sputnik, што для яго запіс у метрычнай кнізе стаў адкрыццём, але яснасці з паходжаннем вядомага палкаводца не дадаў.

Варшава або Целяханы

"Я ведаю са слоў маёй маці, што Канстанцін Ракасоўскі казаў ёй, што нарадзіўся 21 снежня 1896 года ў Варшаве. Дакументы, якія пацвярджаюць гэта, калі яны існуюць, пакуль нікім не знойдзены", - канстатаваў ён.

Родственники маршала Советского Союза Константина Рокоссовского: правнучка Ариадна, внук Константин и дочь Надежда (слева направо)
© Sputnik / Сергей Пятаков
Сваякі маршала Савецкага Саюза Канстанціна Ракасоўскага: праўнучка Арыядна, унук Канстанцін і дачка Надзея (злева направа)

Па версіі ўнука, у метрычнай кнізе запісана дата і месца нараджэння старэйшага брата ваеначальніка, які, відаць, памёр, калі быў зусім маленькім. Зараз для пацверджання гэтай версіі трэба шукаць запісы ў метрыках у Польшчы ці Беларусі аб смерці старэйшага брата Канстанціна Ракасоўскага.

Унук маршала ужо напісаў ліст у Нацыянальны гістарычны архіў Беларусі, дзе выклаў сваё бачанне сітуацыі. Беларускія архівісты ўжо вывучаюць усе магчымыя варыянты, вядуць даследаванні і абяцалі афіцыйна адказаць на зварот Канстанціна Ракасоўскага.

"Тое, што бацькі Ракасоўскага не былi (ці не заўсёды былі) тымі, кім ён сам пісаў у сваіх біяграфіях, мне даўно было ясна. У пасведчанні аб смерці бацькі Ракасоўскага напісана - прыватны афіцыяліст, што азначае, што ён быў наёмным кіраўніком якойсьці прыватнай уласнасці", - распавёў унук.

Усе дарогі вядуць у архівы

На яго думку, паколькі ў Целяханах не было і няма чыгункі, дзе мог бы працаваць Ксаверый Ракасоўскі, лагічна выказаць здагадку, што ён працаваў кіраўніком на шкляным заводзе Пуслоўскіх.

Запись о рождении Константина Рокоссовского в метрике
© Sputnik / Виктор Толочко
Запіс аб нараджэнні Канстанціна Ракасоўскага ў метрыцы

"У дакументах, знойдзеных у Беларусі, супадае і імя будучага маршала, і імёны бацькоў. Розніца ў даце нараджэння ў сем гадоў абвяргае ўсе цалкам. Таму я і высунуў гэтую версію", - растлумачыў Канстанцін Ракасоўскі.

Зараз беларускія архівісты шукаюць запісы аб магчымай смерці старэйшага брата ваеначальніка, але верагодна, гэта будзе не так проста. Бо па сямейных паданнях, Ракасоўскія шмат пераязджалі, і дзіця магло памерці ўжо ў Варшаве ці яшчэ ў якім-небудзь горадзе.

"Ён мог памерці дзіцем, а бацькі, калі ў іх нарадзіўся яшчэ адзін сын, назвалі яго ў гонар брата таксама Канстанцінам. Тады гэта было даволі распаўсюджана, што ў выпадку смерці дзіцяці наступнага называлі яго імем", - адзначыў ўнук.

Патрэбны дакументы з архіва

Праўда, Канстанцін Ракасоўскі прызнаецца, што яму нічога не вядома на самай справе пра старэйшага брата яго дзеда, таму што ў сям'і заўсёды гаварылі пра тое, што, апроч хлопчыка былі яшчэ дзве дзяўчынкі, але пра дзіця, якое магло памерці ў раннім узросце, не расказвалі нічога.

Зараз беларускія архівісты, паводле яго слоў, вывучаюць матэрыялы, каб высветліць як мага больш пра Антаніну Аўсяннікаву. Бо пра бацьку Ракасоўскага ў польскіх архівах ёсць звесткі, і яны вывучаны, а пра яго маці нічога няма.

"Пра тое, што яна пахавана ў Целяханах таксама дакументаў няма. Архівісты будуць іх шукаць і, магчыма, знойдуць іх", - спадзяецца унук маршала.

У завяршэнне Канстанцін Ракасоўскі запэўніў, што ён "не трымаецца за Варшаву" і яму ўсё роўна, дзе на самай справе нарадзіўся яго дзед. Галоўнае, каб "гэта было пацверджана дакументамі".

"Знойдзеныя дакументы я пакуль не лічу пацвярджэннем таго, што гэта нарадзіўся менавіта ён", - падсумаваў унук легендарнага маршала.

Чытайце таксама:

  • Чаму Ракасоўскі мог хаваць сваё паходжанне, растлумачылі ў Нацархіве
  • Ракасоўскі - беларус? Устаноўлены новы факт у біяграфіі палкаводца
  • Парад 1945-га: як адзначылі Перамогу ў Вялікай Айчыннай на Чырвонай плошчы
49
Тэги:
біяграфія, Канстанцін Ракасоўскі, гісторыя, версія