У Лідзе з'явіцца помнік князю Гедыміну

Падпісацца
У скверы на скрыжаванні вуліц Грунвальдская і Замкавая ў Лідзе, каля паўночнай сцяны Лідскага замка павінен з'явіцца помнік заснавальніку замка - князю Гедыміну.

МІНСК, 19 кас — Sputnik. Лідскі раённы выканаўчы камітэт аб'явіў конкурс на лепшы эскізны праект будучай скульптуры, паведамляецца на сайце райвыканкама.

У Гродне абралі праект помніка Давыду Гарадзенскаму - Sputnik Беларусь
Помнік Давыду Гарадзенскаму ўстановяць у Гродне

У скверы на скрыжаванні вуліц Грунвальдская і Замкавая ў Лідзе, каля паўночнай сцяны Лідскага замка павінен з'явіцца помнік заснавальніку замка — князю Гедыміну.

Удзельнікамі творчага спаборніцтва могуць быць скульптары і архітэктары, якія маюць прафесійную адукацыю. На разгляд прымаюцца не толькі аўтарскія, але і калектыўныя эскізы.

Галоўныя патрабаванні да работы — яна павінна быць вытрыманая ў лепшых традыцыях класічнага нацыянальнага манументальнага мастацтва.

Конкурсныя матэрыялы павінны быць прадастаўлены ўдзельнікамі конкурсу 15 студзеня 2018 года.

Стужка навiн
0