Акадэмія навук Беларусі

"Гістарычны слоўнік беларускай мовы" прэзентуюць у Акадэміі навук

25
(абноўлена 16:01 23.10.2017)
"Гістарычны слоўнік беларускай мовы" - першы і адзіны ў айчыннай гуманітарнай навуцы даведнік, які з максімальнай паўнатой адлюстроўвае багацце слоўнікавага фонду беларускай мовы XIV-XVIII стагоддзяў.

МІНСК, 23 кас — Sputnik. Акадэмія навук Беларусі 26 кастрычніка прэзентуе "Гістарычны слоўнік беларускай мовы", створаны ў Інстытуце мовазнаўства імя Якуба Коласа, паведамілі Sputnik у прэс-службе НАН Беларусі.

"Гістарычны слоўнік беларускай мовы" — першы і адзіны ў айчыннай гуманітарнай навуцы даведнік, які з максімальнай паўнатой адлюстроўвае багацце слоўнікавага фонду беларускай мовы XIV-XVIII стагоддзяў, з'яўляецца надзейнай крыніцай звестак пра мінулае Беларусі, утрымлівае багатую інфармацыю аб сацыяльна-эканамічным жыцці, матэрыяльнай і духоўнай культуры беларускага народа ў дадзены перыяд гісторыі.

"У слоўніку дэталёвую лексікаграфічную апрацоўку атрымалі больш за 75 000 слоў, зафіксаваных у граматах, дагаворах, статутах, летапісах, хроніках, хранограф, воінскіх і рыцарскіх раманах і аповесцях, мемуарных, публіцыстычных, навуковых і рэлігійных творах", — дадалі ў акадэміі навук.

Апытанка Sputnik: якая мова для вас родная
© Sputnik/ Елена Васильева, Сергей Пушкин

Распрацоўка канцэпцыі гэтага унікальнага выдання, стварэнне яго базавай картатэкі, падрыхтоўка слоўнікавых артыкулаў вяліся з 60-ых гадоў мінулага стагоддзя.

"Некалькі пакаленняў таленавітых беларускіх лінгвістаў унеслі свой неацэнны ўклад у распрацоўку гэтага фундаментальнага акадэмічнага праекта. Таму "Гістарычны слоўнік беларускай мовы" стаў сапраўдным праектам стагоддзя для беларускай гуманітарыстыкі", — патлумачылі навукоўцы.

25
Тэги:
Слоўнікі, гісторыя, Беларуская мова, Нацыянальная акадэмія навук Беларусі, Мінск, Беларусь
По теме
Дэкан гістфака БДУ пра беларускую інтэлігенцыю і асветніцкі рух
Статут 1588 года кадыфікаваў беларускую мову і традыцыі
Высоцкі казаў, што беларуская мова прыгожая, як італьянская
Лукашанец пра стваральніка беларускай граматыкі Браніслава Тарашкевіча
Новая граматыка беларускай мовы адлюстроўвае яе сучасны стан
Кінастужкі, вартыя перакладу на беларускую мову
Каментары