Міжнароднае журы Восеньскага салона

"Па пяцьсот": у Мінску ўзнагародзілі пераможцаў "Восеньскага салона"

47
(абноўлена 10:32 03.11.2017)
Пераможцы "Восеньскага салона" атрымалі грашовыя прызы ў памеры 12 тысяч беларускіх рублёў і магчымасць прыняць удзел у салоне ў наступным годзе па-за конкурсам.

МІНСК, 2 ліс — Sputnik. У Мінску ў Палацы мастацтва грашовымі прэміямі ўзнагародзілі пераможцаў "Восеньскага салона", паведамляе Sputnik.

Восеньскі салон прадставіць экспазіцыю коштам амаль $1 млн
© Sputnik Станіслаў Андросік, Сяргей Пушкiн

Старшыня праўлення Белгазпрамбанка Віктар Бабарыка распавёў, што ў гэтым годзе вырашылі ўсім "даць па пяцьсот". Кожны пераможца атрымае гадавое ўтрыманне, каб яны цэлы год не думалі пра тое, што есці, а думалі пра тое, як ствараць.

"Сышліся на "па пяцьсот" і заснавалі тры грашовых прыза ў памеры шасці тысяч долараў ці 12 тысяч беларускіх рублёў. Раз краіна сказала, што "па пяцьсот" у месяц — гэта шчасце, прабачце, мы не можам супярэчыць краіне", — аджартаваўся Віктар Бабарыка.

Паводле яго слоў, усім вельмі цікава, што атрымаецца ў рамках вызваленай свядомасці мастака ад разважанняў аб хлебе надзённым.

Победители Осеннего салона Сергей Ашуха, Наталья Кирилко, Александр Веледимович и глава Белгазпромбанка Виктор Бабарико (слева)
© Sputnik Станислав Андросик
Пераможцы "Восеньскага салона" Сяргей Ашуха, Наталля Кірылка, Аляксандр Веледзімовіч і кіраўнік Белгазпрамбанка Віктар Бабарыка (злева)

Грашовыя прызы ў памеры 12 тысяч беларускіх рублёў кожнаму заваявалі Сяргей Ашуха, Наталля Шымановіч, Наталля Кірылка і Аляксандр Веледзімовіч.

Прыз глядацкіх сімпатый трэці год запар дастаўся Алесі Скарабагатай. Яна таксама стала ўладальніцай грашовай прэміі, як і мастакі-пераможцы.

Обладательница приза зрительских симпатий Алеся Скоробогатая и Виктор Бабарико
© Sputnik Станислав Андросик
Уладальніца прыза глядацкіх сімпатый Алеся Скарабагатая і Віктар Бабарыка

Куратар карпаратыўнай калекцыі "Белгазпрамбанка" Аляксандр Зіменка асабліва адзначыў, як узралса цікавасць да экспазіцыі "Восеньскага салона" ў гэтым годзе. Выставу наведала звыш 10 тысяч аматараў мастацтва, на дадзены момант ужо прададзена 56 работ.

Спецыяльна для Sputnik намеснік куратара праекта Алена Набароўская распавяла, пачым гандлюецца сучаснае беларускае мастацтва. Самай дарагой працай апынулася карціна Алеся Багданава. Пакупніку карціна "Зубр" абышлася ў 6440 беларускіх рублёў. Самымі даступнымі па цане апынуліся працы рэзідэнтаў галерэі "КХ" Косці Буліча і Міці Ладошкіна. Кожная з іх работ каштавала па 200 беларускіх рублёў.

Алена Набароўская адзначыла, што дакладную суму агульных продажаў назваць складана, бо яны ішлі ў фармаце таргоў з прымяненнем скідак. На дадзены момант таргі перавысілі ў сукупнасці 22 тысячы беларускіх рублёў.

У склад аўтарытэтнага міжнароднага журы, якое і вызначыла пераможцаў у гэтым годзе ўвайшлі: Давіле Томкутэ (Літва), Гаспар Манос (Італія), Яра Варга (Славакія), Канстанцін Дарашэнка (Украіна) і Антон Успенскі (Расія).

47
Тэги:
живопись, Осенний салон, искусство, Белгазпрамбанк, Аляксандр Зіменка, Віктар Бабарыка, Мінск, Беларусь
По теме
Аўтар карціны "Ляжачых не б'юць": доўга рабіў шаржы і стаміўся ад твараў

Культура