Нацыянальны балет Марсэля ўпершыню выступіць у Мінску

© Sputnik / Сергей ЛескетьВялікі тэатр Беларусі
Вялікі тэатр Беларусі - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Паслядоўнікі Ралана Пеці – Эміа Грэка і Пітэр Шольтэн – стварылі пастаноўку, у якой раскрываецца гісторыя кожнага танцоўшчыка, які працуе ў спектаклі, і яго аўтарскае ўзаемадзеянне з калектывам.

МІНСК, 24 ліс — Sputnik. Упершыню ў Мінску выступіць самая экстравагантная балетная трупа ў стылі contemporary — Нацыянальны балет Марсэля.

Пастаноўку харэографаў Эміа Грэка і Пітэр Шольтэна "Корпс" гледачы ўбачаць 15 лютага на сцэне Вялікага тэатра Беларусі ў межах V Міжнароднага фестывалю "Уладзімір Співакоў запрашае…".

Галерэя ўніверсітэта культуры - Sputnik Беларусь
Мастакі з Нідэрландаў прывезлі ў Мінск незвычайную выставу

Паслядоўнікі Ралана Пеці — Эміа Грэка і Пітэр Шольтэн — стварылі пастаноўку, у якой раскрываецца гісторыя кожнага танцоўшчыка, які працуе ў спектаклі, і яго аўтарскае ўзаемадзеянне з калектывам. 

Балет "Корпс", які быў з захапленнем прыняты марсэльцамі, можна назваць візітнай карткай Нацыянальнага балета Марсэля. Даслоўная назва спектакля "Le Corps du Ballet National de Marseille" перакладаецца як "Танцоўшчыкі/цела Нацыянальнага балета Марсэлю".

У шоу задзейнічаны 17 танцоўшчыкаў трупы, якія прадстаўляюць розныя краіны і нацыянальнасці, валодаюць рознымі тэхнікамі танца.

Унутры спектакля Грэка сутыкае рамантычны арабеск з жывёльным крыкам, энергічны трук з томнай опернай арыяй. Кожны танцор працуе на мяжы магчымасцяў свайго цела. З дэкарацый — толькі чорны кабінет, каб нічога не адцягвала гледачоў ад мовы танца.

Нацыянальны балет Марсэля быў створаны легендарным французскім харэографам Раланам Пеці ў 1972 годзе. Харэаграфічная мова Пеці уключае ў сябе неакласічны танец на пуантах і элементы эксцэнтрыкі. Кіраўнікі тэатра, якія прыйшлі пасля Пеці, адмовіліся ад класічнага рэпертуару і аўтарскіх балетаў харэографа і ўзялі курс на сучасны танец. 

Стужка навiн
0