Акцёры і маскі

Конкурс тэатральных калектываў ArtFest пройдзе ў Гомельскай вобласці

18
(абноўлена 08:21 28.11.2017)
Творчы форум накіраваны на папулярызацыю аматарскага тэатральнага мастацтва, павышэнне мастацкага ўзроўню тэатральных калектываў, узбагачэнне іх рэпертуараў.

МІНСК, 24 ліс — Sputnik. Абласны конкурс тэатральных калектываў ArtFest пройдзе ў Гомельскай вобласці з 3 па 9 снежня.

Удзельнікамі форуму стануць народныя тэатральныя аматарскія калектывы з усяго рэгіёну.

На сцэнах у Рагачове, Гомелі і Мазыры яны прадставяць спектаклі паводле твораў нацыянальнай і замежнай, класічнай і сучаснай драматургіі. Адкрыццё фэсту адбудзецца 3 снежня ў Рагачове.

"Гэты конкурс — значная падзея ў культурным жыцці вобласці. Ён праводзіцца раз на тры гады і нязменна прыцягвае ўвагу тэатральнай грамадскасці і проста прыхільнікаў Мельпамены", — адзначылі ў абласным цэнтры народнай творчасці.

На суд гледачоў і экспертаў будуць прапанаваныя разнажанравыя пастаноўкі. Пры ацэнцы журы будзе ўлічваць мастацка-эстэтычную каштоўнасць спектакля, рэжысёрскае рашэнне аўтарскай ідэі, сцэнічную культуру і г. д.

Па выніках назавуць уладальнікаў Гран-пры і дыпломаў трох ступеняў. Узнагароды будуць уручаны таксама за лепшыя жаночую і мужчынскую ролі, лепшыя пастаноўкі твораў нацыянальнай і замежнай драматургіі. 

18
Каментары