Расійская выканаўца Паліна Багусевіч

Пераможца "Еўрабачання": хто такая Паліна Багусевіч?

33
(абноўлена 12:03 27.11.2017)
Расійская спявачка перамагла ў дзіцячым "Еўрабачанні-2017", але вядомая прыхільнікам яна ўжо некалькі гадоў.

Юная расійская выканаўца Паліна Багусевіч стала пераможцай дзіцячага конкурсу песні "Еўрабачанне-2017", фінал якога адбыўся ў Грузіі 26 лістапада. Адразу пасля перамогі ў шоу асоба спявачкі выклікала вялікую цікавасць у многіх, хоць значнай частцы слухачоў вядомая яна была задоўга да ўдзелу ў конкурсе.

Хто такая Паліна Багусевіч — у біяграфічнай даведцы Sputnik.

З дзяцінства — у джазе

Нарадзілася Паліна Багусевіч ў Маскве 4 ліпеня 2003-га. Спявае і выступае яна з ранняга дзяцінства, а ў вялікіх музычных праектах удзельнічае з 2012-га.

Першым вялікім міжнародным конкурсам для Паліны Багусевіч стаў "Езерскі Бісеры" ў Македоніі, пасля чаго дзяўчына ўдзельнічала ў цэлым шэрагу шоу ва ўсёй Еўропе. Напрыклад, у 2015-ым яна перамагла ў дзіцячым вакальным конкурсе ў Сан-Рэма.

Вялікую вядомасць Паліна атрымала ў 2014-м, калі стала ўдзельніцай конкурсу "Голас. Дзеці" на расійскім "Першым канале" — там яна займалася разам з Дзімам Біланам, і атрымала высокую ўхвалу ад прадзюсара Макса Фадзеева.

Акрамя гэтага, два гады Багусевіч выступала з калектывам "Джаз Бэнд Фанограф". Сёння Паліна вучыцца ў маскоўскім ліцэі №1586 і займаецца ў Акадэміі папулярнай музыкі кампазітара Ігара Крутога.

Перамога на "Еўрабачанні"

Прадстаўніцай Расіі на дзіцячым "Еўрабачанні" Паліна Багусевіч стала пасля адкрытага адбору, на якім яна апярэдзіла ўсіх іншых канкурсантаў. А ўжо 26 лістапада апярэдзіла яна і ўсіх сапернікаў у фінале міжнароднага конкурсу — па суме балаў гледачоў і журы Багусевіч названа лепшай.

Сама артыстка прызналася, што яе песня "Крылья" прысвечана свабодзе і адчуванню сябе. Пасля "Еўрабачання" яна распавяла пра тое, што ва ўсіх яе супернікаў былі моцныя песні і галасы. Аднак, вядома ж, сваёй перамозе Багусевіч рада — нават з улікам таго, што першае месца ў конкурсе не дае права правесці наступнае "Еўрабачанне" ў сваёй краіне. Нагадаем, дзіцячае "Еўрабачанне 2018" пройдзе ў Мінску.

У далейшым Багусевіч плануе атрымліваць адукацыю: яна хоча стаць альбо рэжысёрам, або ветэрынарам. Але і музыку 14-гадовая спявачка абяцае не закідваць.

33
Тэги:
Дзіцячае Еўрабачанне-2017, Паліна Багусевіч, Расія
Каментары