Кнігарня

Літаратары з Беларусі сталі прызёрамі фестывалю ў Швецыі

26
(абноўлена 13:00 29.11.2017)
У фінал конкурсу Open Eurasia таксама ўвайшлі чатыры прадстаўнікі з Беларусі: Валянцін Ярмалковіч, Ганна Зенькова, Ніна Мацэвіна і Юлія Дабравольская.

МІНСК, 29 ліс — Sputnik. Літаратары з Беларусі атрымалі прызнанне на VI фестывалі Open Eurasian Literature Festival & Book Forum-2017 у Швецыі.

Уладальнікі прэмій былі абвешчаныя ў Стакгольме. Паэтка з Беларусі Ганна Камар удастоена адной з самых высокіх узнагарод конкурсу — прэміі імя Марзіі Закір'янавай у памеры $5 тыс. у намінацыі "Лепшы жаночы аўтар 2017 года".

Марзія Закір'янава — выбітная прадстаўніца свайго часу. Нягледзячы на цяжкасці і нягоды, з якімі давялося сутыкнуцца маладой і таленавітай жанчыне, для сваіх блізкіх і сяброў яна заўсёды заставалася пазітыўным і мэтанакіраваным чалавекам.

Сёння прэмія імя Марзіі Закір'янавай прысуджаецца адораным аўтарам, якіх адрознівае нязгаслае імкненне жыць і ствараць. Прэмію ўручыла дачка Марзіі Закір'янавай — Асель Артыкава. Перамогу на конкурсе Ганне Камар прынес верш "Страх вышыні".

Гэтая прэмія дасць магчымасць выдаць кнігу беларускай пісьменніцы на англійскай мове ў Лондане. Заваёва на конкурсе маладой паэткай Ганнай Камар высокага звання "Лепшы жаночы аўтар 2017 года" — пацвярджэнне таго, што за мяжой беларуская літаратура мае свайго чытача.

У гэтым годзе разам з Ганнай Камар прызёрам конкурсу Open Eurasia стаў Вячаслаў Ляскоўскі з Мінска. Ён заняў другое месца ў катэгорыі "Відэафільм". Перамогу яму прынёс фільм, зняты па зборніку вершаў "Багіня, або Плач хатняй гаспадыні". Таленавітая перакладчыца Кацярына Краўчук з Мінска заняла трэцяе месца ў катэгорыі "Пераклад". Узнагароду дзяўчыне прынёс пераклад на англійскую мову мініяцюр і кароткіх апавяданняў "Жыццё".

Па меркаванні шведскіх экспертаў, Беларусь займае сваё пачэснае месца ў сусветнай літаратуры. У ёй ёсць шэраг цікавых аўтараў і захапляльных сюжэтаў. Новая беларуская проза дыхтоўна напісана і можа мець камерцыйны поспех у Заходняй Еўропе, адзначылі ў Еўразійскай творчай гільдыі. 

26
Тэги:
Open Eurasian Literature Festival, Швецыя, Беларусь

Скульптар стварае творы мастацтва з металу ў стылі стымпанк - відэа

35
(абноўлена 16:00 16.01.2021)
Зварачны апарат, фантазія і залатыя рукі скульптара з Краснадара ператвараюць груду старых непатрэбных жалязяк з гаража ў творы мастацтва. Глядзіце на відэа, як аўтар стварае арт-аб'екты і дзе бярэ ідэі.

Скульптар Аляксей Кашанаў, вядомы таксама пад творчым псеўданімам "Панкрат", стварае творы мастацтва з металу ў стылі стымпанк з дапамогай самых простых інструментаў.

Аляксей у юнацтве захапляўся музыкай у жанры панк-рок, а стымпанк прыцягнуў яго спачатку з-за назвы. Пасля знаёмства з працамі ў гэтым стылі скульптар вырашыў стварыць нешта падобнае.

"Першае, што было зроблена ў гэтым кірунку, гэта такая рыбіна, там ужо балты былі, шасцерні, шрубы, калючы дрот, ланцугі. Мне спадабаўся вынік, і я вырашыў працягнуць рух у гэтым напрамку", - распавёў Аляксей.

Скульптар прызнаецца, што для працы выкарыстоўвае простыя інструменты: электразварку, балгарку, маску і малаток. А ідэі для новых твораў узнікаюць "сумбурна". Падштурхнуць аўтара да стварэння скульптуры можа радок з кнігі, куплет песні ці яркае перажыванне. І, як толькі з'яўляецца час, майстар рэалізуе задуманае.

У лістападзе 2020 года Аляксей Кашанаў прадставіў свае работы на персанальнай выставе, арганізаваць якую прапанавалі ў Краснадарскай краявой выставачнай зале выяўленчых мастацтваў. У 2020 годзе скульптар ужо выстаўляў там свае працы сумесна з Саюзам мастакоў авангарду. У снежні 2020 года Аляксей таксама прыняў удзел у сумеснай выставе ў музеі сучаснага мастацтва Эрарта ў Санкт-Пецярбургу.

Глядзіце таксама:

35
Тэги:
мастацтва, скульптура
Жыхары вёскі Пагост Гомельскай вобласці падчас абраду Шчодры вечар

"Шчодрык" у Пагосце: дзе каза рогам, там жыта стогам

81
(абноўлена 15:10 14.01.2021)
Беларускія традыцыі зімой выклікаюць асаблівую цікавасць і не пазбаўлены свайго аўтэнтычнага шарму. Як берагуць свае звычаі на Палессі, разбіраўся Sputnik.

МІНСК, 14 сту – Sputnik. Вёска Пагост - месца ўнікальнае, з аднаго боку бяжыць паўнаводная Прыпяць, з другога закалыхвае ціхая Сцвіга. Здаецца, сама прырода настройвае палешукоў на спрадвечны традыцыйны лад.

Зіма ў вёсцы - час адмысловы. Калі ўся гаспадарка дагледжана, а ўраджай у засеках, надыходзіць пара святаў.

У чым асаблівая разыначка Шчодрага вечара ў Пагосце, даведаўся карэспандэнт Sputnik Станіслаў Андросік.

Маленькі чалавек вялікай справы

Беларускае свята "Шчодрык" заўсёды адзначаюць з 13 на 14 студзеня. Шмат гадоў таму па сутнасці так святкавалі Новы год, але змена календароў адыграла свой злы жарт з датамі. Тады звычай на Палессі выстаяў, а што будзе праз пару гадоў, пакуль незразумела.

Жители деревни Погост Гомельской области во время обряда Щедрый вечер
© Sputnik / Виктор Толочко
"Шчодрык" заўсёды адзначаюць з 13 на 14 студзеня

У Пагосце і нават далёка за мяжой ведаюць Кацярыну Аляксееўну Панчэню, якая не проста дапамагла аднавяскоўцам зберагчы свае традыцыі, але і вывела іх на міжнародны ўзровень, аднак пра гэта пазней.

Жители деревни Погост Гомельской области во время обряда Щедрый вечер
© Sputnik / Виктор Толочко
Прыбірацца Кацярыне Аляксееўне дапамагае новае пакаленне культурных работнікаў

Кацярына Аляксееўна, як і шмат гадоў таму, абавязкова ідзе "шчадраваць". Нам яна прызнаецца, што робіць гэта з трох гадоў, а ёй ужо пераваліла за 80. Раней яна "шчадравала" і па наказе душы, і па працы. Мясцовы дом культуры знаходзіўся пад яе чулым кіраўніцтвам больш за 30 гадоў.

Зараз гады ўжо бяруць сваё, і прыбірацца ганаровай жыхарцы Жыткавіцкага раёна дапамагае новае пакаленне культурных работнікаў.

Неад'емнай часткай "Шчодрыка" застаюцца калядоўшчыкі, і тут Кацярына Аляксееўна выразна дае зразумець: "У нас радзіліся толькі на Шчодрык, а на Раство прыбіраліся калядным строем".

Жители деревни Погост Гомельской области во время обряда Щедрый вечер
© Sputnik / Виктор Толочко
На Каляды ходзяць пераапранутыя рознымі татэмнымі жывёламі і птушкамі - казой, мядзведзем, ваўком, буслом

Сярод ражаных лічацца Мядзведзь, Сарока, Цыганка, Бусел і, вядома, Каза, як галоўны персанаж.

Цікава, што ў іх ліку вы не ўбачыце ні аднаго дарослага, толькі дзяцей розных школьных узростаў.

Жители деревни Погост Гомельской области во время обряда Щедрый вечер
© Sputnik / Виктор Толочко
Дзеці з задавальненнем удзельнічаюць у абрадзе

Аказваецца, так "нашчадкам перадаем, каб не забываліся", патлумачыла Кацярына Аляксееўна. Раней па вёсцы сапраўдныя цягнікі з саней ездзілі "шчадраваць", а цяпер сабраўся толькі маленькі паравозік з дзетак і работніц культурнай сферы.

Жители деревни Погост Гомельской области во время обряда Щедрый вечер
© Sputnik / Виктор Толочко
Сярод ражаных абавязкова ёсць Бусел

Дзякуючы ім, у XXI стагоддзі можна ўбачыць, як беларусы сотні гадоў таму адзначалі надыход Новага года.

"Пячыце ладкі"

"Шчадрэц колісь звалі - Васілей, Стары Новы год. Гэтя ўжо другая куцця, таму што Раство - першая куцця. На Хрышчэнне будзе трэццяя куцця. Усе абрады ў нас звязаныя са збажыною", - уводзіць у курс справы Кацярына Аляксееўна.

А каб свята атрымалася, па яе словах, трэба прыгаворваць: "Пячыце ладкі, каб цяляты былі гладкі", "пячыце блінцы, каб дзеці былі, як жарабцы".

Па прызнанні самой жанчыны, "ніхто ў гэтя лезці зараз ня хоча, вось і перадаю ўсё Ірыне Торчык".

Жители деревни Погост Гомельской области во время обряда Щедрый вечер
© Sputnik / Виктор Толочко
Каб "Шчодрык" атрымаўся, трэба прыгаворваць: "пячыце ладкі, каб цяляты былі гладкі", "пячыце блінцы, каб дзеці былі, як жарабцы".

А раней па вечарах у Пагосце на "Шчадрэц" усё прыгаворвалі і рыхтаваліся, цяпер і вёска ўжо не тая, таму што людзей у ёй амаль не засталося.

Кацярына Аляксееўна распавядае, што на свята было прынята рабіць запіскі: "Хто, што думае плахое мне, хай бярэ сабе і на першым полыме, як блінцы пякці, спальвалі".

На ўсю краіну адзін

Размовы з журналістамі - гэта адно, але і "шчадраваць" камусьці трэба. Разнамасная чарада весела выкатваецца на вуліцу. На "Шчодрык" трэба абавязкова спяваць гаспадарам хаты, куды прыходзяць калядоўшчыкі.

Жители деревни Погост Гомельской области во время обряда Щедрый вечер
© Sputnik / Виктор Толочко
Галоўная задача - зарадзіць энергіяй, каб у новым годзе і ўраджай быў, і гаспадарка квітнела

Галоўная іх задача - зарадзіць энергіяй, каб у новым годзе і ўраджай быў, і гаспадарка квітнела.

Для гэтага прыгаворваюць "дзе каза рогам, там жыта стогам", ад такой працы Каза хутка стамляецца і падае знясіленая проста ў снег.

Жители деревни Погост Гомельской области во время обряда Щедрый вечер
© Sputnik / Виктор Толочко
Калі Каза стамляецца і падае, гаспадары разумеюць: пара пачаставаць яе за старанні

Такі вось непразрысты намёк гаспадарам, што трэба шчодра пачаставаць за старанні. Лепш за ўсё для гэтага, вядома, падыходзіць сала, але ў вёсцы без лішніх размоў бяруць усё, што даюць.

Жители деревни Погост Гомельской области во время обряда Щедрый вечер
© Sputnik / Виктор Толочко
За песні і танцы гаспадары частуюць калядоўшчыкаў

Так паважная працэсія ходзіць ад двара да двара, пакуль не наступіць цемра, а торба не будзе набіта усялякімі пачастункамі даверху.

Пагост - вёска па-сапраўднаму ўнікальная, мясцовыя святы па заслугах ацанілі на самым высокім узроўні.

Жители деревни Погост Гомельской области во время обряда Щедрый вечер
© Sputnik / Виктор Толочко
Абавязковы атрыбут калядоўшчыкаў - Віфлеемская зорка

Звычай "Юраўскі карагод" атрымаў нават статус нематэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці. Улады па тых часах выдзелілі казачныя 100 мільёнаў рублёў. Праўда, у Пагосце свайго "прыза" не дачакаліся і ўсе грошы роўным пластом разышліся па "культуры" Жыткавіцкага раёна.

Цяпер на чарзе грант ЮНЕСКА, і ў Пагосце перажываюць. Падтрымка мясцоваму Дому культуры павінна была прыйсці ў мінулым годзе, але пандэмія ўнесла свае праўкі ў чаканні палешукоў. Зараз у Пагосце чакаюць гэты грант, каб скласці печку і рыхтаваць пачастункі прама на вачах турыстаў, якія тонкім раўчуком ідуць на Палессе, каб пабачыць на свае вочы тое, чаго больш нідзе ўжо няма.

Жители деревни Погост Гомельской области во время обряда Щедрый вечер
© Sputnik / Виктор Толочко
Пагост - вёска па-сапраўднаму ўнікальная, мясцовыя святы па заслугах ацанілі на самым высокім узроўні

Замест эпілогу

У Доме культуры ўсё трымаецца на плячах Ірыны Іванаўны і Ірыны Ціханаўны, якія паціху збіраюць па хатах начынне, зробленае паляшукамі шмат гадоў таму. Тут можна ўбачыць і сапраўдныя кросны, палаці, лавы, і нават самаробны пратэз нагі.

Жители деревни Погост Гомельской области во время обряда Щедрый вечер
© Sputnik / Виктор Толочко
"Не пайду я, пойдуць людзі", - упэўнена Кацярына Аляксееўна

Жыццё, нягледзячы ні на што, б'е ў Пагосце ключом. Кацярына Аляксееўна не маркоціцца і, здаецца, зусім не перажывае, што будзе са "Шчодрыкам" у будучыні. На развітанне яна запэўнівае: "Не пайду я, пойдуць людзі".

81
Тэги:
Традыцыі і абрады, Шчадрэц, Палессе
Вакцына супраць COVID-19 Спутник V

"Спутник V" у ЕС: Венгрыя першай адобрыла прымяненне расійскай вакцыны

7
(абноўлена 16:42 21.01.2021)
Экспертыза для рэгістрацыі расійскай вакцыны "Спутник V" у Еўрасаюзе пачнецца ў лютым. У Венгрыі прэпарат зарэгістраваны па паскоранай працэдуры пасля клінічных выпрабаванняў вакцыны.

МІНСК, 21 сту – Sputnik. Нацыянальны інстытут фармакалогіі і харчавання Венгрыі абвясціў аб рэгістрацыі ў краіне расійскага прэпарата. Такім чынам, Венгрыя стала першай краінай у ЕС, якая адобрыла "Спутник V" да ўжывання.

"Венгрыя - першая краіна ЕС, якая ацаніла перавагі расійскай вакцыны "Спутник V" і адобрыла яе прымяненне на сваёй тэрыторыі. Гэта важнае рашэнне, якое дэманструе высокую ацэнку бяспекі і эфектыўнасці вакцыны на ўзроўні больш чым 90% нашымі партнёрамі ў Венгрыі", - паведаміў кіраўнік Расійскага фонду прамых інвестыцый Кірыл Дзмітрыеў.

Вакцына была зарэгістравана па паскоранай працэдуры. Раней, у лістападзе, у краіну былі дастаўлены першыя ўзоры прэпарата для клінічных даследаванняў. На падставе іх вынікаў і ацэнкі якасці, было прынята рашэнне дапусціць вакцыну да ўжывання.

21 студзеня расійская вакцына "Спутник V" была таксама адобрана і ў ААЭ.

Раней паведамлялася, што ў лютым пачнецца экспертыза для рэгістрацыі расійскай вакцыны ў ЕС.

"Спутник V"

Расія стала першай краінай у свеце, якая зарэгістравала вакцыну ад каронавіруса. На дадзены момант у краіне зарэгістраваны два прэпараты: ад Нацыянальнага даследчага цэнтра эпідэміялогіі і мікрабіялогіі імя Н. Ф. Гамалеі Міністэрства аховы здароўя Расіі "Спутник V" і распрацаваная Дзяржаўным навуковым цэнтрам вірусалогіі і біятэхналогіі "Вектар" Распатрэбнагляда. Пачаты працэс рэгістрацыі трэцяй вакцыны - ад Цэнтра ім. Чумакова.

У Беларусі аб рэгістрацыі расійскай вакцыны "Спутник V" Міністэрства аховы здароўя паведаміла 21 снежня, а 29 снежня першыя сем прышчэпак атрымалі медыкі 5-й гарадской клінічнай паліклінікі Мінска.

19 студзеня ў краіне стартавала масавая вакцынацыя медработнікаў, якія знаходзяцца ў зоне рызыкі.

На дадзены момант вакцына "Спутник V" зарэгістравана ў Расіі, Беларусі, Сербіі, Венгрыі, Аргенціне, Балівіі, Алжыры, Палестыне, Венесуэле, Парагваі, ААЭ, Туркменістане.

Заяўкі на набыццё вакцыны "Спутник V" накіравалі больш за 50 краін Блізкага Усходу, Азіі, Лацінскай Амерыкі, Еўропы і СНД.

Чытайце таксама:

7
Тэги:
Расія, Венгрыя, Вакцынацыя
Тэмы:
Расійскія вакцыны ад каронавіруса