Саюз пісьменнікаў Беларусі праводзіць літаратурны конкурс

© PixabayКнігі, архіўнае фота
Кнігі, архіўнае фота - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Вынікі мастацкага спаборніцтва журы падвядзе да 1 сакавіка 2018 года. Лепшыя творы будуць надрукаваны ў літаратурных выданнях Беларусі, а іх аўтары падчас святочных урачыстасцей, прысвечаных 100-годдзю з дня нараджэння Алеся Бачылы, атрымаюць узнагароды.
МІНСК, 29 ліс — Sputnik. Літаратурны конкурс "Радзіма мая дарагая", прысвечаны 100-годдзю з дня нараджэння Алеся Бачылы, беларускага паэта, празаіка і перакладчыка, паведамілі Sputnik у прэс-службе Саюза пісьменнікаў Беларусі.
"Да ўдзелу ў конкурсе запрашаюцца ўсе, хто мае літаратурныя здольнасці і хацеў бы паспрабаваць сябе ў асобных жанрах, па-мастацку выказаць сваё стаўленне да тэмы Айчыны, родных каранёў, знакамітых людзей Бацькаўшчыны", — распавялі арганізатары конкурсу.
Праводзіцца конкурс у трох намінацыях:
Проза
Паэзія
Песня
У апошніх дзвюх можна дасылаць не болей трох твораў ад аднаго аўтара. Калі гэта проза, згодна з умовамі, ад удзельнікаў чакаюць апавяданні, нарысы ці эсэ — не болей аднаго твора аб'ёмам да пяці друкаваных аркушаў фармата А4. Галоўнае патрабаванне да удзельнікаў, каб конкурсныя творы раней нідзе не друкаваліся.
Вынікі мастацкага спаборніцтва журы падвядзе да 1 сакавіка 2018 года. Лепшыя творы будуць надрукаваны ў літаратурных выданнях Беларусі, а іх аўтары падчас святочных урачыстасцей, прысвечаных 100-годдзю з дня нараджэння Алеся Бачылы, атрымаюць узнагароды.
Дасылаць творы трэба на адрас Саюза пісьменнікаў Беларусі з паметкай "На конкурс". Або на электронны адрас: oo-spb@tut.by. Тэрмін — да 15 лютага наступнага года.
Стужка навiн
0