Будынак МДУ

У МДУ адкрыўся цэнтр беларускай мовы

24
(абноўлена 14:45 14.12.2017)
Цэнтр беларусістыкі з'яўляецца сумесным праектам МДУ і Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Я. Купалы.

МІНСК, 14 сне — Sputnik. На філалагічным факультэце МДУ імя М. В. Ламаносава адкрыўся Цэнтр беларускай мовы, літаратуры і культуры, паведамілі Sputnik у прэс-службе беларускай дыпмісіі.

Цэнтр з'яўляецца сумесным праектам МДУ і Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Я. Купалы. Супрацоўнікамі Цэнтра запланаваны разнапланавыя мерапрыемствы, накіраваныя на захаванне, развіццё і папулярызацыю беларускай мовы, літаратуры і культуры ў Маскве.

"Ва ўрачыстым адкрыцці прынялі ўдзел саветнік-пасланнік Пасольства Беларусі ў Расіі Юрый Ярашэвіч, прарэктар па вучэбнай рабоце Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта Генадзь Гачко, прадстаўнікі дэканата і кафедры славянскай філолагі філалагічнага факультэта МДУ", — распавялі ў прэс-службе.

Раней на базе МДУ ўпершыню на пачатку лістпада прайшлі Дні гістарычнага факультэта Белдзяржуніверсітэта.

"Дні гістарычнага факультэта БДУ, якія ў гэтым годзе ўпершыню прайшлі на базе гістарычнага факультэта МДУ, сталі вынікам шматгадовага супрацоўніцтва паміж факультэтамі і вядучымі ўніверсітэтамі Беларусі і Расіі", — адзначыў у гутарцы на радыё Sputnik Беларусь дэкан гістарычнага факультэта БДУ Аляксандр Каханоўскі.

24
Тэги:
беларусістыка, Беларуская літаратура, Беларуская мова, Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Я.Купалы, Пасольства Беларусі ў Расіі, МДУ, Гродна, Масква, Расія, Беларусь
Тэмы:
Вучым беларускую мову (25)
По теме
Каханоўскі: для сумеснай магістратуры БДУ і МДУ ужо ёсць напрацоўкі
Каментары