Уручэнне Нацыянальнай кінематаграфічнай прэміі Залаты Арол, архіўнае фота

У Расіі назвалі намінатаў кінапрэміі "Залаты арол"

21
(абноўлена 11:05 28.12.2017)
Лепшымі фільмамі 2017 года могуць стаць карціны "Арытмія" Барыса Хлебнікава, "Вялікі" Валерыя Тадароўскага, "Час першых" Дзмітрыя Кісялёва, "Нялюбасць" Андрэя Звягінцава, "Салют-7" Кліма Шыпенкі.

МІНСК, 28 сне — Sputnik. Абвешчаны шорт-ліст кінематаграфічнай прэміі "Залаты арол" у намінацыі "Лепшы фільм", паведаміла ў чацвер выканаўчая дырэкцыя Кінаакадэміі Расіі.

Лепшымі фільмамі 2017 года могуць стаць карціны "Арытмія" Барыса Хлебнікава, "Вялікі" Валерыя Тадароўскага, "Час першых" Дзмітрыя Кісялёва, "Нялюбасць" Андрэя Звягінцава, "Салют-7" Кліма Шыпенкі.

Звягінцаў, Тадароўскі і Хлебнікаў таксама прэтэндуюць на званне "Лепшага рэжысёра".

У намінацыі "Лепшая актрыса ў кіно" прадстаўлены Аліса Фрэйндліх ("Вялікі"), Марына Неелава ("Карп адмарожаны"), Ірына Гарбачова ("Арытмія").

За лепшую мужчынскую ролю ў кіно на "Залатога арла" вылучаны Аляксандр Яцэнка ("Арытмія"), Яўген Міронаў ("Час першых"), Уладзімір Удавічэнка ("Салют-7").

На атрыманне прэміі за 2017 год разглядаліся расійскія кінафільмы, упершыню публічна паказаныя з 1 лістапада 2016 года па 31 кастрычніка 2017 года (а таксама ўсе фільмы папярэдняга года, якія па тых ці іншых прычынах не былі разгледжаны на атрыманне прэміі па выніках 2016 года); тэлефільмы і серыялы, першы паказ якіх быў завершаны ў перыяд з 1 верасня 2016 года да 31 жніўня 2017 году; замежныя кінафільмы, выпушчаныя ў расійскі пракат з 1 лістапада 2016 года па 31 кастрычніка 2017 года.

21
Тэги:
кинопремия "Золотой орел", кино, Масква, Расія
Пасол Дзмітрый Мезенцаў на адкрыцці выставы

Пасол РФ: чым далей Перамога, тым складаней усведамляецца маштаб подзвігу

10
(абноўлена 17:25 27.11.2020)
У беларускай сталіцы адкрылася выстава легендарнага савецкага фотакарэспандэнта Яўгена Халдзея.

МІНСК, 27 ліс - Sputnik. Стварэнне ў Мінску Музея гісторыі Вялікай Айчыннай вайны ў 1944 годзе сведчыць аб тым, што ніхто ў перамозе не сумняваўся, сказаў пасол РФ Дзмітрый Мезенцаў, перадае карэспандэнт Sputnik.

У пятніцу ў Мінску адкрылася выстава, прысвечаная фотаработам савецкага карэспандэнта Яўгена Халдзея. Вядомы фотамайстар праславіўся дзякуючы сваім рэпартажам з франтоў Вялікай Айчыннай. Менавіта яго аўтарству належыць фота з чырвоным сцягам, устаноўленым над Рэйхстагам.

Посол Дмитрий Мезенцев на открытии выставки
© Sputnik / Виктор Толочко
Пасол Дзмітрый Мезенцаў на адкрыцці выставы

Па словах кіраўніка расійскай дыпмісіі да Перамогі ў Расіі, Беларусі і краінах Садружнасці ставяцца з асаблівым хваляваннем.

"Чым далей Перамога, тым складаней усведамляецца маштаб зробленага салдатам, савецкім народам подзвігу", - сказаў Мезенцаў.

Расійскі дыпламат адзначыў, што "зірнуўшы на фатаграфіі Яўгена Халдзея здзіўляе падзейны шэраг унікальнага фотамайстра".

Пры гэтым ён звярнуў увагу, што бягучы год асаблівы ў адносінах Беларусі і Расіі, калі мы пераасэнсоўваем іх гісторыю і значэнне.

"Калі мы знаходзім мужнасць і мудрасць за кефірнымі і мяснымі спрэчкамі, якіх на шчасце становіцца ўсё менш. Я ўпэўнены, што іх будзе так мала, што мы забудзем пра гэта", - падкрэсліў Дзмітрый Мезенцаў.

Пасля чаго дадаў, што "сёння ўзіраючыся ў фатаграфіі Яўгена Халдзея, мы не можам вылучыць, дзе этнічны беларус, дзе рускі, украінец, паляк, яўрэй, азербайджанец, эстонец. І мы не павінны гэтага рабіць, таму што Перамога адзіная - Перамога ўсяго народа, а памяць пра яе непадзельная ў тым ліку дзяржаўнымі межамі і тымі, хто хоча забыцца. А хочуць забыцца тыя, каму сорамна за подласць сваіх продкаў".

Майстар і мастак

У сваю чаргу намеснік міністра культуры РФ Мікалай Аўсіенка заявіў, што для яго вялікі гонар прадстаўляць у Мінску выставу сусветна вядомага майстра Яўгена Халдзея.

На октрытии выставки в музее
© Sputnik / Виктор Толочко
На адкрыцці выставы ў музеі

"Калі б ён жыў сёння, яго б называлі фотамастаком, таму што яго погляд - гэта не рэпарцёр, гэта мастак. Кожная яго фатаграфія - гэта карціна: ёсць свая драматургія, ёсць дзіўная пабудова. Так і хочацца сказаць, што гэта карціна", - асабліва адзначыў намеснік міністра культуры.

Мікалай Аўсіенка шчыра прызнаўся, што немагчыма зразумець, як гэта атрымлівалася ў Яўгена Халдзея.

"Яўген Ананьевіч пражыў 80 гадоў, з якіх 67 гадоў ён прысвяціў фатаграфіі, пачынаючы са свайго самаробнага фотаапарата і заканчваючы вядомай лейкай. Ён прайшоў усімі франтавымі дарогамі. І не толькі сваім сучаснікам, але і нашчадкам даў ўгледзецца ў гэтыя твары", - падкрэсліў прадстаўнік Мінкульта Расіі.

"Выстава дае нам эфект прысутнасці і драматургічна дакладна пабудавана ад першых хвілін вайны 22 чэрвеня 1941 года і да парада Перамогі. Гэта наша з вамі агульная гісторыя", - падсумаваў ён.

10
Тэги:
Вялікая Айчынная вайна (1941-1945), Дзмітрый Мезенцаў
Партрэт Уладзіміра Караткевіча ў музеі ў Оршы

Дзень нараджэння Караткевіча: 6 кніг, якія павінен прачытаць кожны

565
(абноўлена 14:39 25.11.2020)
Імя Уладзіміра Караткевіча звязана не толькі з літаратурай, але і гісторыяй Беларусі, якая знайшла сваё адлюстраванне ў яго творах.

Самы рамантычны беларускі пісьменнік і паэт нарадзіўся 26 лістапада 1930 года ў Оршы. Адукацыю ён атрымаў у Кіеўскім універсітэце і на Вышэйшых літаратурных курсах у Маскве.

Творчасць Уладзіміра Караткевіча прсякнута духам рамантызма і любоўю да беларускай гісторыі. Сярод найбольш вядомых яго твораў "Каласы пад сярпом тваім", "Чорны замак Альшанскі", дзікае паляванне караля Стаха" і "Ладдзя роспачы".

Галоўная заслуга Караткевіча ў тым, што ён падняў у сваіх творах шырокія пласты нацыянальнай гісторыі.

У дзень нараджэння Уладзіміра Караткевіча Sputnik абраў шэсць кніг, якія павінен прачытаць кожны чалавек.

Чытайце таксама: 

565
Тэги:
Жыццё знакамітых людзей, Уладзімір Караткевіч, Орша Віцебскай вобласці, Беларусь
Тэмы:
Беларуская літаратура