Больш за 100 заявак паступіла для ўдзелу ў адборы на "Еўрабачанне"

© Sputnik / Виктор ТолочкоЖанэт
Жанэт - Sputnik Беларусь
Падпісацца
У Белтэлерадыёкампаніі адзначаюць: усе дасланыя заяўкі трэба будзе праслухаць за адзін дзень.

МІНСК, 4 сту — Sputnik. Больш за сто заявак для ўдзелу ў нацыянальным адборы на "Еўрабачанне-2018" паступіла на адрас Белтэлерадыёкампаніі, паведамілі Sputnik у прэс-службе медыяхолдынга.

Этна-гурт Shuma хоча паехаць на Еўрабачанне - Sputnik Беларусь
Этна-гурт Shuma хоча паехаць на "Еўрабачанне"

Апошнім днём адпраўлення заявак для ўдзелу ў адборы было 26 снежня, у Белтэлерадыёкампаніі працягваюць прымаць бандэролі — як правіла, тыя, што былі адпраўлены "ў апошні момант".

Па стане на 3 студзеня медыяхолдынг атрымаў больш за сто заявак на ўдзел. Сярод іх — і ўжо знаёмыя тым, хто сочыць за конкурсам, выканаўцы: Жанэт, Гюнэш, Napoli і нават Юзары — удзельнік "Еўрабачання-2015". Яшчэ чакаюць заяўку ад Аляксея Гроса — яго бандэроль пакуль у адрас холдынгу ня дайшла.

У прэс-службе медыяхолдынга нагадалі: штэмпель з датай адпраўлення заяўкі павінен быць не пазней за 26 снежня, тады заяўка будзе прынятая да разгляду.

У Белтэлерадыёкампаніі адзначылі, што праслухоўванні ўдзельнікаў адбору запланаваны на 11 студзеня і павінны адбыцца за адзін дзень.

З усіх заявак прафесійнае журы адбярэ да 15 фіналістаў, якія будуць змагацца ў прамым эфіры на гала-канцэрце да 1 сакавіка. Імя прадстаўніка Беларусі на "Еўрабачанні 2018" будзе вызначана галасаваннем як тэлегледачоў, так і журы.

Стужка навiн
0