Уладзімір Мулявін, архіўнае фота

Новы фільм пра Уладзіміра Мулявіна пакажуць 12 студзеня

34
(абноўлена 15:28 09.01.2018)
Кінастужка заснаваная на інтэрв'ю сваякоў, сяброў і калег музыканта.

МІНСК, 9 сту — Sputnik. Фільм пра жыццё знакамітага спевака Уладзіміра Мулявіна "Пясняр. Сэрцам і думамі" падрыхтавала студыя гістарычных фільмаў "Майстэрня Уладзіміра Бокуна".

Фільм пабудаваны на інтэрв'ю з дачкой і ўнукам Мулявіна, яго калегамі і сябрамі. Частка кінастужкі складаецца з відэазапісаў сямейнага архіва, частка — з запісаў гутарак з калегамі музыканта, якія праводзіў рэжысёр у перапынках паміж канцэртамі. Стварэнне фільма заняло амаль год, паведамляе БелТА.

Як распавялі аўтары, у фільме Мулявін прадстаўлены не толькі як "пясняр", але і як бацька, муж, дзед і гаспадар дома.

Кінапаказ і сустрэча з творчай групай будуць праходзіць у ТРЦ Dana Mall.

Помнікі Мулявіну ўстаноўлены ў розных гарадах былога Савецкага Саюза, яго імем названы вуліцы. У прыватнасці, у 2006 годзе ў Екацярынбургу ўсталяваная мемарыяльная дошка на доме, дзе прайшло дзяцінства музыканта, у 2014 году ўсталяваны помнік Мулявіну. У Беларусі 2009 годзе выйшла прысвечаная яму паштовая марка, а ў Мінску на бульвары імя артыста недалёка ад філармоніі ўстаноўлены помнік Мулявіну.

34
Тэги:
фильм, кино, "Песняры", Уладзімір Мулявін, Мінск, Беларусь
По теме
Зазірнуць у шафу "Песняроў": альтэрнатыва дзелавым касцюмам
Памёр вядомы беларускі мастак і дзеяч культуры Эдуард Агуновіч

Памёр вядомы беларускі мастак і дзеяч культуры Эдуард Агуновіч

6
(абноўлена 10:31 24.09.2020)
Член Беларускага саюза мастакоў памёр на 83-м годзе жыцця пасля цяжкай працяглай хваробы.

МІНСК, 24 вер - Sputnik. Пайшоў з жыцця вядомы беларускі мастак, дызайнер і заслужаны дзеяч культуры Беларусі Эдуард Агуновіч, пра гэта паведамілі ў Беларускім саюзе мастакоў.

Мастак, член секцыі "Пагоня" Беларускага саюза мастакоў памёр 23 верасня на 83-м годзе жыцця пасля цяжкай працяглай хваробы. "Беларускі саюз мастакоў шчыра дзеліцца смуткам, які напаткаў сям'ю мастака, і прыносіць самыя глыбокія спачуванні сем'ям, сябрам і блізкім", - гаворыцца ў паведамленні пра смерць Агуновіча.

Развітанне з Эдуардам Агуновіч пройдзе 24 верасня з 14:00 да 15:00 ў рытуальнай зале Мінскай абласной клінічнай бальніцы па aдресу: аграгарадок Лясны, 1 (адразу за Бараўлянах). Пры гэтым пахаваны мастак будзе Эдуард Агуновіч будзе ў сябе на малой радзіме ў Рэчыцы.

Эдуард Агуновіч нарадзіўся ў 1938 годзе ў Рэчыцы. У 1959 годзе скончыў Віцебскае мастацка-графічнае вучылішча, у 1966 - Беларускі дзяржаўны тэатральна-мастацкі інстытут, яго дыпломнай працай сталі ілюстрацыі да народнай паэме "Тарас на Парнасе". З таго моманту мастак актыўна тварыў і ўдзельнічаў у рэспубліканскіх, усесаюзных і міжнародных выставах.

Ён шмат працаваў у кніжнай і станковай графіцы: ілюстраваў паэму "Сымон-музыка" Якуба Коласа, паэму "Прыгоды дзеда Міхеда" Антоля Астрэйкі, афармляў раманы Івана Шамякіна і многія іншыя кнігі.

Агуновіч таксама займаўся афармленнем музейных экспазіцый рознага ўзроўню і профілю. Сярод яго работ - Дом-музей Першага з'езда РСДРП у Мінску, Музей Фелікса Дзяржынскага, Музей Савецка-Польскай садружнасці ў вёсцы Леніна Горкаўскага раёна. Таксама мастак удзельнічаў у размяшчэнні экспазіцыі музея Янкі Купалы ў Мінску і яго філіялах, літаратурным музеі Максіма Багдановіча.

Усё жыццё Эдуард Агуновіч падтрымліваў цесную сувязь з роднай Рэчыцай. У 1995 годзе там па яго праекце была пабудавана капліца святой Еўфрасінні Полацкай, якая стала візітнай карткай горада.

6
Тэги:
Смерць публічных людзей, Беларусь
Багач - 2020

Усё па традыцыях: у Дукоры адзначылі Багач

87
(абноўлена 13:36 22.09.2020)
Працаваць на свята багатага ўраджаю строга забаронена, таму госці ад душы танчылі і весяліліся.

Багач у народным календары прымеркаваны да свята збору ўраджаю. Назву сваю ён атрымаў, бо лічылася, што менавіта ў гэтыя дні у добрых гаспадароў у хаце "усяго багата". На святкаванне Багача ў Дукорскім маёнтку патрапіў фатограф Sputnik Альфрэд Мікус.

Багач - 2020
© Sputnik Альфрэд Мікус
Багач - гэта адмысловы лубок з зернем
Багач - 2020
© Sputnik Альфрэд Мікус
На свята жыхары вёскі збіраліся грамадой

Для святкавання Багача ўсе жыхары старадаўняй беларускай вёскі збіраліся талакой і рабілі адмысловы лубок з зернем, у сярэдзіну якога ўстаўлялі свечку. У гэты лубок, які атрымаў сваю назву ад наймення свята, кожны вясковец прыносіў па жменьцы зерня з новага ўраджаю. Лубок з запаленай свечкай праносілі абавязкова па ўсёй вёсцы. Усе гэтыя дзеянні былі скіраваныя на захаванне дабрабыту, ураджайнасці, плоднасці жывёлы і сямейнага ладу.

Багач - 2020
© Sputnik Альфрэд Мікус
Багач абавязкова праносілі па ўсёй вёсцы
Багач - 2020
© Sputnik Альфрэд Мікус
Кожны вясковец дадаваў у лубок зерне з новага ўраджаю

Напрыканцы Багач размяшчалі пад абразамі на покуці хаты гаспадароў, якіх грамада ў гэтым годзе абірала лепшымі.

Падчас святкавання Багача ўсім сялянам увогуле забаранялася працаваць: яны хадзілі ў госці адзін да аднаго, ладзілі кірмашы і гулянні, танчылі і спявалі.

Багач - 2020
© Sputnik Альфрэд Мікус
госці ў Дукоры вучыліся розным майстэрствам
Багач - 2020
© Sputnik Альфрэд Мікус
І хоць працаваць на Багач забаронена, але ж вучыцца ніхто не забараняў!
Багач - 2020
© Sputnik Альфрэд Мікус
Выдатны майстар навучыць каго заўгодна

Не засталіся ў баку ад гэтай традыцыі і госці Дукорскага маёнтка. Пад музыку гуртоў Стары Ольса і PAWA і беларускага народнага ансамбля "Вербіца" яны ад душы есяліліся і скакалі, а таксама вучыліся майстэрству керамікі, разьбы па дрэве, пляценню лапцей, ткацтву і вырабу лялек.

87
Тэги:
Народныя традыцыі, Багач
Лагатып УЕФА

Кангрэс УЕФА перанеслі з Беларусі ў Швейцарыю

0
(абноўлена 16:45 24.09.2020)
Беларусь упершыню ў гісторыі павінна была прыняць Кангрэс УЕФА ў сакавіку 2021-га, але сёння было прынята рашэнне аб пераносе мерапрыемства.

МІНСК, 24 вер - Sputnik. Кангрэс УЕФА ў 2021 годзе пройдзе ў Швейцарыі, а не ў Беларусі, як планавалася раней, заявіў прэзідэнт арганізацыі Александэр Чэферын.

​Выканкам УЕФА ў сакавіку прыняў рашэнне аб правядзенні пасяджэння вышэйшага органа еўрапейскага футбольнага саюза ў Мінску вясной будучага года.

"Кангрэса УЕФА ў сакавіку 2021 года ў Мінску не будзе, ён пройдзе ў Швейцарыі", - сказаў Чэферын на прэс-канферэнцыі па выніках выканкама УЕФА ў Будапешце.

Акрамя таго, было прынята рашэнне аб тым, што ўсе карпаратыўныя сустрэчы арганізацыі ў бліжэйшыя паўгода пройдуць у Швейцарыі. Таксама ў Швейцарыі пройдуць пасяджэнні выканкама УЕФА, запланаваныя на снежань 2020 года і сакавік 2021 года.

0
Тэги:
Швейцарыя, Беларусь, УЕФА