Унікальную шпалеру XVII стагоддзя ўпершыню пакажуць у Мінску

© Sputnik / Виктор ТолочкоНацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь
Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Па меркаваннях спецыялістаў, шпалера была заказана каралём Людовікам XIII для ўпрыгожвання палацавых інтэр’ераў у Луўры.

МІНСК, 11 сту — Sputnik. Шпалера "Самсон на бяседзе ў філістымлян" з прыватнай калекцыі ўпершыню будзе прадстаўлена на выставе ў Нацыянальным мастацкім музеі Беларусі, паведамілі Sputnik арганізатары мерапрыемства.

Карціна вядомага земляка цяпер знаходзіцца ў Беларусі - Sputnik Беларусь
Відэа
Відэафакт: карціну Восіпа Любіча падарылі Мастацкаму музею

Твор уваходзіць у серыю тканін "Гісторыя Старога Запавету", якія выконваліся па кардонах мастака-манументаліста Сімона Вуэ ў XVII стагоддзі ў майстэрнях Парыжа.

Асоба Сімона Вуэ звязана з майстэрняй каралеўскіх шпалер Людовіка XIII. Адна з серый кардонаў прысвячалася гісторыі Старога Запавету і ўключала 8 тканін. Існуе легенда, што шпалера "Самсон на бяседзе ў філістымлян" была заказана самім каралём для ўпрыгожвання палацавых інтэр'ераў у Луўры.

Шпалера вядома ў некалькіх паўторах, якія належаць розным французскім майстэрням XVII стагоддзя. Існуюць меркаванні, што прадстаўленая на выставе шпалера выканана ў парыжскай майстэрні Аляксандра Команса ў першай палове XVII стагоддзя. Сюжэт шпалеры заснаваны на біблейскім паданні аб Самсоне, які змагаўся супраць філістымлян.

У рамках прэзентацыі шпалеры калекцыянер Яўген Мікалаевіч Хмяльніцкі ў дар музею перадасць вясельны куфар — касоне, выраблены ў 1671 майстрамі Паўночнай Еўропы. Плануецца, што з часам касоне, несумненна, упрыгожыць новую экспазіцыю заходнееўрапейскага мастацтва музея.

Калі: 15 студзеня, 17:00.

Дзе: вул. Леніна, 20 (Нацыянальны мастацкі музей Беларусі).

Стужка навiн
0