Фінал Нацыянальнага адбору на "Еўрабачанне" пройдзе 16 лютага

© Sputnik / Виктор ТолочкоПраслухоўванне тых, хто жадае прадставіць Беларусь на конкурсе "Еўрабачанне-2018"
Праслухоўванне тых, хто жадае прадставіць Беларусь на конкурсе Еўрабачанне-2018 - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Удзельнікі фіналу, іх усяго 11, будуць змагацца за перамогу ў фармаце гала-канцэрта.

МІНСК, 12 сту — Sputnik. Прадстаўнік Беларусі на міжнародным песенным конкурсе "Еўрабачанне-2018" будзе абраны 16 лютага, паведамілі Sputnik у "Белтэлерадыёкампаніі".

Напярэдадні адбылося праслухоўванне кандыдатаў на выхад у фінал. Усяго ў тэлестудыю на Макаёнка прыехалі каля 100 прэтэндэнтаў не толькі з розных гарадоў Беларусі, але і іншых краін, у прыватнасці, Украіны і Расіі. Sputnik вёў анлайн-трансляцыю з праслухоўвання.

Прафесійнае журы выбрала ўсяго 11 канкурсантаў, якія ў фінале і будуць змагацца за права прадстаўляць краіну на 63-ім "Еўрабачанні", якое пройдзе ў партугальскім Лісабоне.

Фіналістамі ў гэтым годзе сталі:

  • Alekseev
  • Кірыл Гуд
  • Shuma
  • Napoli
  • Анастасія Малашкевіч
  • "Радиоволна"
  • Alen Hit
  • Adagio
  • Lexy (Аляксандра Ткач)
  • Соф'я Лапіна
  • Гюнэш

Адзначаецца, што фіналісты будуць змагацца за перамогу ў фармаце гала-канцэрта. Пераможца будзе вызначаны не толькі прадстаўнікамі журы, але і з дапамогай галасавання тэлегледачоў.

Беларусь удзельнічае у "Еўрабачанні" пачынаючы з 2004 года, за гэты час прадстаўнікі нашай краіны пяць разоў выходзілі ў фінал. Дзмітрый Калдун у 2007-ым дамогся лепшага выніку за ўсю гісторыю выступлення Беларусі на музычным конкурсе — ён заняў пятае месца.

Стужка навiн
0