Тэатральный куфар БДУ, архіўнае фота 2016 года

"Тэатральны куфар-2018" пройдзе ў Мінску 19-28 верасня

43
(абноўлена 14:40 12.01.2018)
Заяўкі на ўдзел у фестывалі прымаюцца да 1 сакавіка.

МІНСК, 12 сту — Sputnik. XV Міжнародны фестываль студэнцкіх тэатраў "Тэатральны куфар-2018 БДУ" пройдзе на сцэнічных пляцоўках універсітэта з 19 па 28 верасня, паведамілі Sputnik у прэс-службе БДУ.

Зараз прымаюцца заяўкі на ўдзел у мерыпрыемтсве. Запоўніць анкету, тэхнічную карту і пагаджэнне можна да 1 сакавіка.

"Мерапрыемства праводзіцца для падтрымкі міжнароднага маладзёжнага фестывальнага руху і папулярызацыі студэнцкай аматарскай мастацкай творчасці", — падкрэслілі арганізатары.

"Тэатральны куфар БДУ" — адзін з самых вядомых форумаў ва Усходняй Еўропе. Фестываль арганізуецца з 2004 года. За гэты перыяд яго ўдзельнікамі сталі 45 краін. У прошлым годзе на беларускай сцэне выступалі прадстаўнікі Расіі, Польшчы, Вялікабрытаніі, Сербіі, Чылі, Балгарыі, Філіпін і Туніса. Беларусь прадстаўлялі сем тэатральных калектываў.

43
Тэги:
студенты, театр, спектакль, "Тэатральны куфар", Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт, Мінск, Беларусь
По теме
Дзяўчына з Ліды ўвайшла ў топ-6 самых прыгожых студэнтак свету
БДУ ўпершыню ўвайшоў у расійскі міжнародны рэйтынг універсітэтаў

Дарогамі вайны: перасовачны музей "Цягнік Перамогі" у Мінску - відэа

10
Праект расійскіх і беларускіх чыгуначнікаў прымеркаваны да 80-годдзя пачатку Вялікай Айчыннай вайны, а ў гэтым годзе экспазіцыю ў адным з вагонаў прысвяцілі подзвігу салдат Брэсцкай крэпасці. Глядзіце відэа, як сустракалі састаў у беларускай сталіцы.

Стваральнікі перасовачнай экспазіцыі абяцаюць такі эфект прысутнасці, якога няма ні ў адным стацыянарным музеі пра Вялікую Айчынную вайну. "Цягнік Перамогі" літаральна ахінае наведвальніка подыхам падзей таго часу. Шлях - гэта пераход з аднаго вагона ў іншы. Гады да пачатку вайны - Вялікая Айчынная - і доўгачаканая Перамога.

З 12 вагонаў дзевяць - экспазіцыйныя. Замест вокнаў - экраны з відэа, перазнятым па хроніцы ваенных гадоў. І адчуванне, што ты бачыш рэальную карцінку за акном. Па ўсім маршруце наведвальнікаў суправаджае аўдыягід.

"Праект імерсіўны, ён унікальны тым, што наведвальнік аказваецца ўсярэдзіне экспазіцыі. І можа кранаць прадметы. Слухаць аўдыёаповяд машыністкі Лідзіі, гэта зборны вобраз, які створаны на падставе гісторый рэальных жанчын, якія працавалі на чыгунцы ў гады вайны", - распавядае каардынатар каманды "Неўскі баталіст" Маргарыта Папова.

Каб дамагчыся эфекту прысутнасці, стваральнікі экспазіцыі задзейнічалі гукавыя эфекты, шматлікія праектары і экраны высокай выразнасці. Тэатральны свет, галаграмы, датчыкі прысутнасці, фоташпалеры. А яшчэ сотні фігур. Прычым амаль ва ўсіх ёсць рэальныя прататыпы. Стваралі скульптуры па фота ваенных гадоў. Рэалістычнасці дадаюць і прадметы побыту, рэквізіт. Да прыкладу, зброя таго часу, салдацкая форма.

"У мяне проста няма слоў. Я лічу, што і лекцый не трэба пра вайну. Трэба маладых людзей сюды прывесці, каб яны проста паглядзелі. Вайна ў натуры. Хто не чуў пра вайну, ён тут усё зразумее", - перакананы ветэран Вялікай Айчыннай вайны Іван Сінельшчыкаў.

Гісторыя "Цягніка Перамогі"

Праект "Цягнік Перамогі" - сацыяльны. З гэтай экспазіцыяй толькі ў расійскіх гарадах пазнаёміліся ўжо больш за 90 тыс чалавек. Як мяркуюць у БЧ, у Беларусі паглядзець унікальную выставу зможа каля 15 тыс чалавек. Праўда, толькі па запрашальных білетах, ужо вельмі моцны ажыятаж выклікаў "Цягнік Перамогі".

У Мінску на чыгуначным вакзале выстава прабудзе тры дні. Пасля састаў адправіцца ў Оршу, дзе прабудзе з 14 па 15 чэрвеня, 16-17 чэрвеня яго ўбачаць жыхары Віцебска, пасля састаў спыніцца ў Полацку, а 19-20 чысла ён будзе даступны для жыхароў Гродна. Асаблівае месца ў маршруце з 21 па 24 чэрвеня зойме Брэст, гамяльчане змогуць пабываць у музеі 25-26 чэрвеня, а завершыцца паказ экспазіцыі ў Магілёве 27-28 чэрвеня.

На сайце праекта поездпобеды.рф ацаніць экспазіцыю можна ан-лайн.

Глядзіце таксама:

10
Тэги:
сталіца, Брэсцкая крэпасць, подзвіг, Вялікая Айчынная вайна, праект, відэа, Мінск, "Цягнік Перамогі", музей, Вайна, дарогі
На канцэрт у гонар Дня Расіі радаваць мінчан і гасцей сталіцы прыехалі шматлікія артысты

Выстава карцін, песні, танцы - у Мінску адсвяткуюць Дзень Расіі

51
(абноўлена 17:28 10.06.2021)
Арганізатарам святочных мерапрыемстваў выступае пасольства Расійскай Федэрацыі ў Рэспубліцы Беларусь.

МІНСК, 10 чэр - Sputnik. Свята, прысвечанае Дню Расіі, пройдзе ў Мінску 12 чэрвеня.

Мерапрыемствы адкрыюцца апоўдні цырымоніяй размяшчэння ў крыпце храма-помніка ў гонар Усіх Святых і ў памяць аб ахвярах, якія выратаванню Айчыны нашай паслужылі, зямлі з месцаў спачынку беларускіх воінаў, якія загінулі ў бітвах Крымскай вайны 1853-1856 гадоў.

У 15:00 у арт-прасторы Cafe de fleur на плошчы Свабоды адкрыецца выстава расійскіх і беларускіх мастакоў "Час квітнення". Па ацэнцы мастацтвазнаўцаў, у лёгкай і гасціннай атмасферы гледачы змогуць эмацыйна пагрузіцца ў свет мастацтва.

У 15:30 каля Мінскай гарадской ратушы пачнецца канцэрт самадзейных ансамбляў нацыянальных дыяспар народаў Расіі.

На гэтай жа сцэнічнай пляцоўцы з 20:00 да 22:30 пройдзе канцэрт Дзяржаўнага тэатра песні і танца "Марошка" з Санкт-Пецярбурга, а таксама Дзяржаўнага акадэмічнага рускага народнага ансамбля "Расія" імя Людмілы Зыкінай.

Анансуючы маючыя адбыцца мерапрыемствы на прэс-канферэнцыі ў мультымедыйным прэс-цэнтры Sputnik Беларусь, пасол Расійскай Федэрацыі ў Беларусі Яўген Лук'янаў сардэчна запрасіў мінчан і гасцей беларускай сталіцы прыйсці на свята, тым больш што "нам абяцалі добрае надвор'е".

Дзень Расіі

У 1990 годзе 12 чэрвеня першы З'езд народных дэпутатаў РСФСР прыняў Дэкларацыю аб дзяржаўным суверэнітэце Расіі, у якой было абвешчана вяршэнства Канстытуцыі Расіі і яе законаў.

11 чэрвеня 1992 года Вярхоўны савет РФ выдаў пастанову аб прысваенні даце 12 чэрвеня статусу святочнага непрацоўнага дня. 25 верасня 1992 года у Кодэкс законаў аб працы РФ былі ўнесены адпаведныя змены.

Указам прэзідэнта Расіі Барыса Ельцына ад 2 чэрвеня 1994 гады Дзень прыняцця Дэкларацыі аб дзяржаўным суверэнітэце РСФСР быў абвешчаны дзяржаўным святам.

Афіцыйная назва "Дзень Расіі" замацавалася за святам у 2002 годзе, калі ў сілу ўступіў новы Працоўны кодэкс Расійскай Федэрацыі, у якім былі прапісаны новыя святочныя дні і выхадныя.

Дзень Расіі традыцыйна адзначаецца масавымі народнымі гуляннямі, спартыўнымі мерапрыемствамі і канцэртамі.

51
Тэги:
Дзень Расіі, Мінск, танцы, песні, Выстава карцін
Міністр замежных спраў Беларусі Уладзімір Макей

Галодныя бунты: Макей назваў мэту заходніх санкцый у дачыненні да Беларусі

21
(абноўлена 17:57 12.06.2021)
Кіраўнік беларускага МЗС таксама выказаў здзіўленне з нагоды заяў шэрага заходніх палітыкаў аб тым, што моцныя санкцыі супраць Беларусі будуць у інтарэсах саміх грамадзян рэспублікі.

МІНСК, 12 чэр – Sputnik. Міністр замежных спраў Беларусі Уладзімір Макей лічыць, што ўзмацненне жорсткасці заходніх санкцый у дачыненні да Мінска мае сваёй мэтай выклікаць "галодныя бунты" у краіне.

Захад прыняў некалькі пакетаў санкцый у дачыненні да Беларусі пасля пратэстаў, якія адбыліся ўслед за прэзідэнцкімі выбарамі ў жніўні 2020 года. Тэма ўзмацнення жорсткасці санкцый з новай сілай прагучала пасля экстранай пасадкі самалёта Ryanair у мінскім аэрапорце і затрымання апазіцыянера Рамана Пратасевіча.

"Абсалютна варожыя выказванні (пра санкцыі - Sputnik), якія прымушаюць нас задумацца. Без адказу такія выказванні і дзеянні не павінны заставацца. Чаму гэта робіцца? Мэтай з'яўляецца ўдушэнне эканомікі Беларусі, давядзенне краіны да галодных бунтаў, якія павінны знесці гэтую ўладу", - заявіў Макей у інтэрв'ю тэлеканалу АНТ, урывак якога быў паказаны ў суботу.

Паводле яго слоў, перад беларускай апазіцыяй некаторым сіламі на Захадзе ставіцца задача аднавіць масавыя пратэсты ў краіне да верасня.

"Нам дакладна вядома, што літаральна нядаўна тым (прадстаўнікам беларускай апазіцыі - Sputnik), хто знаходзіцца ў Польшчы, было дакладна сказана: "Калі да верасня не будзе масавых пратэстаў у Беларусі, мы спынім ваша фінансаванне". Вядома, яны вымушаны рэагаваць на гэтую пагрозу, звязаную з непасрэдна іх дабрабытам, і пачынаць нейкія дзеянні", - дадаў кіраўнік МЗС.

Макей выказаў здзіўленне з нагоды заяў заходніх палітыкаў аб тым, што моцныя санкцыі супраць Беларусі будуць у інтарэсах саміх грамадзян рэспублікі, якія нібыта чакаюць жорсткіх абмежавальных мер.

"Некалькі прыкладаў кароткіх. Мадам прэзідэнт Эстоніі па выніках сустрэчы з вядомай збеглай дамай кажа: "Як я толькі што была праінфармавана, моцныя эфектыўныя санкцыі - гэта ў нацыянальных інтарэсах беларускага народа, і яны чакаюць гэтых санкцый. Гэта прымусіць беларусаў пацярпець, але гэта не вялікая цана", - сказаў Макей.

"Уяўляеце, якія кашчунскія разважанні?" - падкрэсліў міністр.

Ён прывёў яшчэ два кароткія прыклады таго, як заходнія палітыкі патрабуюць санкцый у дачыненні да Мінска. "Мадам міністр замежных спраў Нідэрландаў кажа, што жорсткія санкцыі - гэта важна і прыгожа. Я так і ўяўляю: яна сядзіць перад люстэркам, камера стаіць запісвае, і яна фарбуе пазногці і кажа "санкцыі - гэта важна і прыгожа", - сказаў кіраўнік МЗС . Сваю рэпліку ён артыстычна суправадзіў жэстамі.

"А прэм'ер-міністр Нідэрландаў заявіў, што мы не пакінем каменя на камені ад Беларусі, ад грамадства і гэтак далей і да таго падобнае", - працягнуў Макей.

"Абсалютна варожыя выказванні, якія, вядома ж, прымушаюць нас задумацца і без адказу такія выказванні не павінны заставацца", - падкрэсліў кіраўнік беларускай дыпламатыі.

Чытайце таксама:

21
Тэги:
рэспубліка, грамадзяне, МЗС, Беларусь, санкцыі, бунт, Уладзімір Макей
Тэмы:
Пратэсты пасля выбараў у Беларусі