Нацыянальная кінастудыя Беларусьфільм, архіўнае фота

Беларускі фільм прыме ўдзел у фестывалі рускага кіно ў Іспаніі

12
(абноўлена 15:02 18.01.2018)
У Беларусі прэм’ера кіно для сямейнага прагляду "Тум-Пабі-Дум" адбудзецца напрыканцы студзеня.

МІНСК, 18 сту — Sputnik. Мастацкі фільм "Тум-Пабі-Дум" рэжысёра Вячаслава Нікіфарава будзе ўдзельнічаць у Міжнародным фестывалі рускага кіно MIRFF-2018 у Марбельі (Іспанія), паведамілі Sputnik у прэс-службе Нацыянальнай кінастудыі "Беларусьфільм".

Прэм'ера фільма ў Беларусі запланаваная на 25 студзеня: стужку абяцаюць паказаць не толькі ў сталічных кінатэатрах, але і ва ўсіх рэгіёнах.

Беларусьфільм рыхтуе прэм'еру новага фільма>>

Фестываль рускага кіно MIRFF-2018 пройдзе з 5 па 10 сакавіка. Кожны год увазе гледачоў тут прадстаўляюць лепшыя і самыя новыя рускамоўныя фільмы розных жанраў: сучасныя і гістарычныя драмы, прыгодніцкія карціны, заснаваныя на рэальных падзеях, сямейныя і псіхалагічныя драмы, камедыі.

Сярод фільмаў MIRFF-2018: "Арытмія" Барыса Хлебнікава, "Салют 7" Кліма Шыпенкі, "Мацільда" Аляксея Учыцеля, "Пра каханне — толькі для дарослых" Ганны Мелікян і многія іншыя.

12
Тэги:
новый фильм, семейное кино, Беларусьфільм, Іспанія
По теме
Беларусьфільм прапанаваў кінастудыям СНД разам рабіць камедыйнае кіно
Мастацкі кіраўнік "Беларусьфільма" распавёў аб кадравым голадзе на кінастудыі