Лепшую кнігарню вызначаць у Беларусі

© Sputnik / Марина СеребряковаКнігарні
Кнігарні - Sputnik Беларусь
Падпісацца
За званне пераможцы могуць змагацца кнігарні незалежна ад формы ўласнасці, памеру гандлёвай плошчы і тавараабароту.

МІНСК, 18 сту — SputnikЛепшую кнігарню вызначаць у Беларусі, паведамілі Sputnik у Міністэрстве інфармацыі.

Нацыянальны гістарычны музей Беларусі - Sputnik Беларусь
Гістарычны музей прэзентуе камплект памятных манет "Шлях Скарыны"

Змагацца за званне лепшай беларускія кніжныя крамы будуць у рэспубліканскім конкурсе "Лепшая кнігарня". Заяўкі на ўдзел прымаюцца да 31 студзеня.

Удзельнікамі могуць стаць кнігарні незалежна ад формы ўласнасці, памеру гандлёвай плошчы і тавараабароту.

Пераможцы будуць вызначацца ў асноўных, спецыяльных і персанальных намінацыях, сярод якіх "Лепшая кнігарня Рэспублікі Беларусь", "Лепшая кнігарня г. Мінска", "Лепшая рэгіянальная кнігарня" і іншыя.

Цырымонія ўзнагароджання пераможцаў адбудзецца падчас XXV Мінскай міжнароднай кніжнай выстаўкі-кірмашу.

Стужка навiн
0