Вячаслаў Палунін

У Мінск прыедзе "сНежное шоу Славы Полунина"

37
(абноўлена 17:49 22.01.2018)
Праект і яго аўтары адзначаны прэміямі Вялікабрытаніі, Францыі, Аўстраліі, ЗША, Мексікі і іншых краін.

МІНСК, 22 сту — Sputnik. У Мінск прыедзе "сНежнае шоу Славы Палуніна", паведамляецца на афіцыйным сайце мерапрыемства.

Паказы аднаго з самых незвычайных спектакляў свету адбудуцца ў беларускай сталіцы з 27 сакавіка па 1 красавіка. Яго аўтар — клоўн Асісяй ці Слава Палунін.

Арганізатары абяцаюць гасцям не толькі клоўнаў, але і снег, павуцінне і вялізныя шары, з якімі з асалодай гуляюць дарослыя і дзеці. Але галоўнае, па іх словах, "адчуванне шчасця, якое з'яўляецца ў маленькіх і дарослых гледачоў".

Шоу з'явілася ў 1993 годзе і з таго часу яго бычалі ва ўсім свеце.

Праект і яго аўтары адзначаны прэміямі Вялікабрытаніі, Францыі, Аўстраліі, ЗША, Мексікі і іншых краін. Дарэчы, у Мінску яго ўжо таксама сустракалі — пяць гадоў таму.

37
Тэги:
шоу, клоун, Вячаслаў Палунін, Мінск, Беларусь
Пасол Дзмітрый Мезенцаў на адкрыцці выставы

Пасол РФ: чым далей Перамога, тым складаней усведамляецца маштаб подзвігу

10
(абноўлена 17:25 27.11.2020)
У беларускай сталіцы адкрылася выстава легендарнага савецкага фотакарэспандэнта Яўгена Халдзея.

МІНСК, 27 ліс - Sputnik. Стварэнне ў Мінску Музея гісторыі Вялікай Айчыннай вайны ў 1944 годзе сведчыць аб тым, што ніхто ў перамозе не сумняваўся, сказаў пасол РФ Дзмітрый Мезенцаў, перадае карэспандэнт Sputnik.

У пятніцу ў Мінску адкрылася выстава, прысвечаная фотаработам савецкага карэспандэнта Яўгена Халдзея. Вядомы фотамайстар праславіўся дзякуючы сваім рэпартажам з франтоў Вялікай Айчыннай. Менавіта яго аўтарству належыць фота з чырвоным сцягам, устаноўленым над Рэйхстагам.

Посол Дмитрий Мезенцев на открытии выставки
© Sputnik / Виктор Толочко
Пасол Дзмітрый Мезенцаў на адкрыцці выставы

Па словах кіраўніка расійскай дыпмісіі да Перамогі ў Расіі, Беларусі і краінах Садружнасці ставяцца з асаблівым хваляваннем.

"Чым далей Перамога, тым складаней усведамляецца маштаб зробленага салдатам, савецкім народам подзвігу", - сказаў Мезенцаў.

Расійскі дыпламат адзначыў, што "зірнуўшы на фатаграфіі Яўгена Халдзея здзіўляе падзейны шэраг унікальнага фотамайстра".

Пры гэтым ён звярнуў увагу, што бягучы год асаблівы ў адносінах Беларусі і Расіі, калі мы пераасэнсоўваем іх гісторыю і значэнне.

"Калі мы знаходзім мужнасць і мудрасць за кефірнымі і мяснымі спрэчкамі, якіх на шчасце становіцца ўсё менш. Я ўпэўнены, што іх будзе так мала, што мы забудзем пра гэта", - падкрэсліў Дзмітрый Мезенцаў.

Пасля чаго дадаў, што "сёння ўзіраючыся ў фатаграфіі Яўгена Халдзея, мы не можам вылучыць, дзе этнічны беларус, дзе рускі, украінец, паляк, яўрэй, азербайджанец, эстонец. І мы не павінны гэтага рабіць, таму што Перамога адзіная - Перамога ўсяго народа, а памяць пра яе непадзельная ў тым ліку дзяржаўнымі межамі і тымі, хто хоча забыцца. А хочуць забыцца тыя, каму сорамна за подласць сваіх продкаў".

Майстар і мастак

У сваю чаргу намеснік міністра культуры РФ Мікалай Аўсіенка заявіў, што для яго вялікі гонар прадстаўляць у Мінску выставу сусветна вядомага майстра Яўгена Халдзея.

На октрытии выставки в музее
© Sputnik / Виктор Толочко
На адкрыцці выставы ў музеі

"Калі б ён жыў сёння, яго б называлі фотамастаком, таму што яго погляд - гэта не рэпарцёр, гэта мастак. Кожная яго фатаграфія - гэта карціна: ёсць свая драматургія, ёсць дзіўная пабудова. Так і хочацца сказаць, што гэта карціна", - асабліва адзначыў намеснік міністра культуры.

Мікалай Аўсіенка шчыра прызнаўся, што немагчыма зразумець, як гэта атрымлівалася ў Яўгена Халдзея.

"Яўген Ананьевіч пражыў 80 гадоў, з якіх 67 гадоў ён прысвяціў фатаграфіі, пачынаючы са свайго самаробнага фотаапарата і заканчваючы вядомай лейкай. Ён прайшоў усімі франтавымі дарогамі. І не толькі сваім сучаснікам, але і нашчадкам даў ўгледзецца ў гэтыя твары", - падкрэсліў прадстаўнік Мінкульта Расіі.

"Выстава дае нам эфект прысутнасці і драматургічна дакладна пабудавана ад першых хвілін вайны 22 чэрвеня 1941 года і да парада Перамогі. Гэта наша з вамі агульная гісторыя", - падсумаваў ён.

10
Тэги:
Вялікая Айчынная вайна (1941-1945), Дзмітрый Мезенцаў
Партрэт Уладзіміра Караткевіча ў музеі ў Оршы

Дзень нараджэння Караткевіча: 6 кніг, якія павінен прачытаць кожны

565
(абноўлена 14:39 25.11.2020)
Імя Уладзіміра Караткевіча звязана не толькі з літаратурай, але і гісторыяй Беларусі, якая знайшла сваё адлюстраванне ў яго творах.

Самы рамантычны беларускі пісьменнік і паэт нарадзіўся 26 лістапада 1930 года ў Оршы. Адукацыю ён атрымаў у Кіеўскім універсітэце і на Вышэйшых літаратурных курсах у Маскве.

Творчасць Уладзіміра Караткевіча прсякнута духам рамантызма і любоўю да беларускай гісторыі. Сярод найбольш вядомых яго твораў "Каласы пад сярпом тваім", "Чорны замак Альшанскі", дзікае паляванне караля Стаха" і "Ладдзя роспачы".

Галоўная заслуга Караткевіча ў тым, што ён падняў у сваіх творах шырокія пласты нацыянальнай гісторыі.

У дзень нараджэння Уладзіміра Караткевіча Sputnik абраў шэсць кніг, якія павінен прачытаць кожны чалавек.

Чытайце таксама: 

565
Тэги:
Жыццё знакамітых людзей, Уладзімір Караткевіч, Орша Віцебскай вобласці, Беларусь
Тэмы:
Беларуская літаратура

У "чырвонай зоне": Лукашэнку ўпершыню на публіцы надзеў маску - відэа

0
(абноўлена 17:15 27.11.2020)
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка наведаў 6-ю гарадскую клінічную бальніцу і прыйшоў у "чырвоную зону", дзе знаходзяцца пацыенты з каронавірусам. Глядзіце на відэа, як кіраўнік дзяржавы размаўляў з хворымі.

Прэзідэнта перад наведваннем "чырвонай зоны" папярэдзілі - трэба надзець маску. Кіраўнік дзяржавы паслухаўся.

"Усе пацыенты з каронавіруснай інфекцыяй, на сённяшні дзень 53 чалавекі", - распавялі медыкі, адзначыўшы, што гэта толькі адзін пост.

Прэзідэнту паказалі абсталяванне для камп'ютарнай тамаграфіі, якое выкарыстоўваюць у ГКБ, і здымкі лёгкіх пацыента, заражанага каронавірусам.

Лукашэнка таксама пагутарыў і з некаторымі пацыентамі бальніцы.

Галоўны ўрач бальніцы Ігар Юркевіч паведаміў кіраўніку дзяржавы, што меддапамогу хворым з COVID-19 аказваюць больш за тысячу медыкаў. Ад пачатку пандэміі ў ГКБ дапамаглі 5,5 тысячы людзей, якія заразіліся каронавірусам. Цяпер у бальніцы ўсяго 767 пацыентаў, з іх 28 - у рэанімацыі.

0
Тэги:
каронавірус, Аляксандр Лукашэнка