Выстава фотаздымкаў Льва Барадуліна

Як у "Аганьку": выставу фотаздымкаў Льва Барадуліна паказалі ў Мінску

17
(абноўлена 13:03 24.01.2018)
У савецкія часы менавіта ў спартыўнай фатаграфіі дапускалася максімальная творчая свабода.

Фотавыстава майстра спартыўнай фатаграфіі Льва Барадуліна адкрылася ў Мінску ў галерэі Міхаіла Савіцкага. Сам аўтар прадстаўленых здымкаў гэтымі днямі святкуе 95-годдзе, прыехаць на адкрыццё ён не змог, але той факт, што здымкі Алімпіяд даўно мінулых дзён напярэдадні Алімпіяды ў Пхенчхане паказваюць менавіта ў Мінску, арганізатары выставы лічаць сімвалічным.

На выставе прадстаўлена больш за сто фатаграфій, усе яны — аўтарскія адбіткі, многія з пячаткай часопіса "Аганёк", у якім працаваў Барадулін. На асобных стэндах можна паглядзець на вокладкі часопіса, здымкі для якіх зрабіў аўтар.

Спорт і свабода сумяшчальныя

Сам Барадулін удзельнічаў у абароне Масквы і ўзяцці Берліна, а пасля вайны ўзяў у рукі фотаапарат. Крытыкі кажуць, каб не памерці ад голаду ў пасляваенную разруху.

У савецкія часы, калі фатаграфія павінна была выконваць галоўным чынам ідэалагічную функцыю, спартыўная тэматыка падавала фатографу поле для эксперыменту, распавялі арганізатары выставы. Тут не трэба было прытрымлівацца канонаў і азірацца на меркаванні кіруючых вярхоў. Да таго ж спартыўная тэматыка дазваляла падарожнічаць і вывучаць іншыя краіны, так што прычыны, чаму майстар фатаграфіі выбраў для сябе менавіта гэтую тэматыку, відавочныя.

Гимнастка Ольга Харпова, обложка журнала Огонек, 1967 год
© Sputnik / Елена Васильева
Гімнастка Вольга Харпова, вокладка часопіса "Аганёк", 1967 год

"Па заданні рэдакцыі "Аганька" Леў Барадулін выязджаў на Алімпіяды і ўсе значныя спартыўныя падзеі ў свеце. Здымкі Барадуліна адразу перасягнулі рамкі афіцыйнага фотарэпартажу. Ён паказваў спорт такім, якім яго яшчэ не бачыў ніхто. Уменне "злавіць" імгненне, выбудаваць кампазіцыю, расставіць акцэнты, улавіць і перадаць пачуцці і характар спартсменаў, адносілі здымкі Барадуліна ў сферу высокага мастацтва ", — паведаміла куратар выставы і самай вялікай калекцыі здымкаў Borodulin Collection Майя Кацнэльсон.

Фотография С вышки
© Sputnik / Елена Васильева
Фотаздымак "З вышкі"

Колькі б свабоды ні было ў спартыўнага фатографа, яму ўдалося наклікаць на сябе і гнеў кіруючых вярхоў. Здымак "З вышкі!", які спачатку ўпрыгожыў вокладку "Аганька" напярэдадні Алімпіяды ў Рыме, а пасля быў прададзены з аўкцыёну Sotheby's за 3793 даляра, выклікаў гнеў ідэолага Міхаіла Суслава. Здымак ідэолагу падаўся залішне "эратычным". Варыянтаў вокладкі было некалькі, але рэдкалегія абрала гэты. Калі часопіс выйшаў у продаж, Барадулін быў у Рыме. Рэдактар часопіса ўзяў адказнасць перад гневам ідэолага на сябе.

Гимнастический круг
© Sputnik / Елена Васильева
Гімнастычны круг

Але ў наступны раз фотаздымак Барадуліна з'явіўся на вокладцы праз чатыры гады пасля Алімпіяды ў Токіа ў 1964 годзе, тады Леў Барадулін першым у СССР абзавёўся аб'ектывам "рыбіна вока", з яго дапамогай была зробленыя легендарныя здымкі "Мы гуляем у валейбол" і "Гімнастычны круг ". Валейбалісты выйшлі на вокладцы, а захопленыя чытачы завалілі лістамі рэдакцыю.

З малатка і ў Белы дом

Яго работы былі прадстаўленыя на найбуйнейшых аўкцыёнах свету, не толькі Sotheby's, але і Christies, Swann. Яго здымкі з серыі Sport in USSR патрапілі ў калекцыі аматараў спорта і мастацтва з Расіі, Англіі, Францыі, ЗША, Чэхіі, Галандыі і іншых краін свету. Яго здымак "Парад", які быў зроблены ў 1956 годзе, набыў для Белага Дома Біл Клінтан.

Четырехкратный Олимпийский чемпион Альфред Ортер (США), Рим, 1960
© Sputnik / Елена Васильева
Чатырохразовы Алімпійскі чэмпіён Альфрэд Ортэр (ЗША), Рым, 1960 год

Працы фатографа ў перыяд распаду СССР ратаваў яго сын, Аляксандр Барадулін, які таксама стаў вядомым фатографам. Сын майстра набываў негатывы і арыгінальныя адбіткі. Барадулін здымаў не толькі спорт, у яго захоўваецца калекцыя ваенных фатаграфій "Паспець паказаць…". Сам ён аднойчы прызнаваўся, што баяўся не дажыць да сваёй выставы ваеннай фатаграфіі, не паспець расказаць.

На піку славы ў 1972 годзе ён эміграваў у Ізраіль, але званне класіка савецкай фатаграфіі да гэтага моманту за ім ужо замацавалася. У Ізраілі Барадулін працягваў здымаць — не толькі спорт, але і віды гэтай краіны, паводле яго здымкаў многія пазнаёміліся з Ізраілем на адлегласці.

17
Тэги:
фотография, выставка, Мастацкая галерэя Міхаіла Савіцкага, Леў Барадулін, Мінск, Беларусь

Культура