Трыўмфатарам "Грэмі-2018" стаў Бруна Марс

© REUTERS / Carlo AllegriБруна Марс атрымаў тры статуэткі на "Грэмі"
Бруна Марс атрымаў тры статуэткі на Грэмі - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Неаднойчы на сцэну выходзіла і Кендрык Ламар; таксама ў спісе пераможцаў расійскі піяніст Данііл Трыфанаў.

МІНСК, 29 сту — Sputnik. Пераможцаў самай прэстыжнай музычнай прэміі "Грэмі", якая прайшла ўжо ў 60-ы раз, абвясцілі напярэдадні ў Лос-Анджэлесе.

Трыўмфатарам стаў Бруна Марс. Яго альбом 24K Magic прынёс спеваку адразу тры галоўныя ўзнагароды: "Альбом года" (яго ж назвалі лепшым R&B-альбомам), "Песня года" за That's What I Like (якая прызнаная і лепшай R&B-кампазіцыяй) і "Запіс года".

Рыбак прадставіў кліп для адбору на Еўрабачанне-2018 ад Нарвегіі - Sputnik Беларусь
Відэа
Рыбак прадставіў кліп для адбору на "Еўрабачанне-2018" ад Нарвегіі

Сярод музыкаў рэп-напрамку асабліва адзначылі Кендрыка Ламара і Рыану з кампазіцыяй Loyalty за "Лепшы рэп-выступ", самым паспяховым альбомам назвалі яго пласцінку Damn, а лепшай кампазіцыяй — яго песню Humble. Відэакліп на яе таксама прызнаны лепшым за год.

Статуэтку за лепшае вакальнае поп-выкананне забраў Эд Шыран за Shape Of You. Ён жа быў узнагароджаны за лепшы вакальны поп-альбом — Divide.

Лепшым рок-альбомам прызнаны A Deeper Understanding групы The War On Drugs, лепшай рок-кампазіцыяй — Run ад Foo Fighters, а за лепшы рок-выступ пасмяротна ўзнагародзілі Леанарда Коэна з песняй You Want It Darker. Sleep Well Beast ад групы The National атрымаў перамогу ў намінацыі "Лепшы альтэрнатыўны альбом". Лепшай новай артысткай названая Алісія Кара.

Чайлдыш Гамбіна (Дональд Гловер) і яго Redbone атрымаў узнагароду за лепшы традыцыйны R&B-выступ. Лепшым танцавальным электронным альбомам прызналі 3-D the Catalogue ад Kraftwerk, а лепшай танцавальным запісам — Tonite ад LCD Soundsystem.

Шакіра стварыла лепшы за год лацінаамерыканскі альбом El Dorado. Альбом Starboy ад The Weeknd палічылі лепшым урбан-альбомам, а Man in the Woods, Крыс Стэплтан — лепшым кантры-альбомам.

Расійскага піяніста Данііла Трыфанава ўзнагародзілі за лепшае класічнае інструментальнае сольнае выкананне (цыкл "Трансцэндэнтныя эцюды" Ферэнца Ліста).

"Грэмі" — прэстыжная музычная прэмія Амерыканскай акадэміі гуказапісу, заснаваная Амерыканскай асацыяцыяй гуказапісвальных кампаній у 1958 годзе. Прысуджаецца штогод у 78 катэгорыях па 30 музычных жанрах у выніку галасавання ўпаўнаважанымі членамі Акадэміі. У 2017 годзе трыўмфатарам прэміі "Грэмі" стала спявачка Адэль.

Стужка навiн
0