Мастак Валерый Песін прадставіць свой "Дом" у Мінску

© Sputnik / Ирина БукасУ майстэрні мастака заўсёды маляўніча, нават, калі гаворка ідзе не пра палатне
У майстэрні мастака заўсёды маляўніча, нават, калі гаворка ідзе не пра палатне - Sputnik Беларусь
Падпісацца
У экспазіцыі можна будзе ўбачыць каля 40 карцін, якія мастак стварыў напрацягу апошніх 10 гадоў.

МІНСК, 29 сту — Sputnik. Мастацкая галерэя "Арцель" прэзентуе персанальны праект "Дом" знакамітага беларускага мастака Валерыя Песіна, паведамілі Sputnik арганізатары.

Мастак Уладзімір Шапо першае тату зрабіў у 50 пасля няшчаснага кахання - Sputnik Беларусь
Мастак Уладзімір Шапо: першае тату зрабіў у 50 пасля няшчаснага кахання

На працягу многіх гадоў працы гэтага мастака экспануюцца ў маскоўскіх і еўрапейскіх галерэях, а таксама знаходзяцца ў калекцыі Нацыянальнага мастацкага музея, у Нацыянальным цэнтры сучасных мастацтваў і зборах буйных калекцыянераў Расіі і Заходняй Еўропы. Творы Песіна дастаткова складана класіфікаваць. Па меркаванні спецыялістаў, яны знаходзяцца на мяжы абстракцыі і выяўленчасці.

Ідэя стварыць гэты цікавы праект з'явілася ў мастака хутка і лёгка, таму што, па яго словах, дадзены канцэпт уключае ў сябе сугучныя для яго творчасці паняцці і каштоўнасці.

У экспазіцыі залаў "Grey Hall" и "White Hall" будзе прадстаўлена каля 40 карцін, якія мастак стварыў напрацягу апошніх 10 гадоў.

Калі: 1 — 22 лютага 2018 года.

Дзе: пр-т. Незалежнасці, 58/1-6 (мастацкая галерэя "Арцель").

Стужка навiн
0