Наведвальніца на адкрыцці фотавыставы пераможцаў і прызёраў Міжнароднага конкурсу фотажурналістыкі імя Андрэя Сценіна

У барацьбу за прыз конкурса Сценіна ўступілі прадстаўнікі 40 краін

28
(абноўлена 18:06 31.01.2018)
Конкурс з'яўляецца адзінай у Расіі пляцоўкай, якая адкрывае новыя імёны ў міжнароднай фотажурналістыцы і фарміруе крытэрыі якасці дакументальнай фатаграфіі.

МІНСК, 31 сту — Sputnik. Больш за 30 прац у дзень прыходзіць на Міжнародны конкурс фотажурналістыкі імя Андрэя Сценіна, заснаваны МІА "Россия сегодня" пад эгідай Камісіі РФ па справах ЮНЕСКА.

Толькі за першы месяц прыёму работ арганізатары атрымалі больш за 1000 фотаздымкаў з амаль сарака краін свету. Гэта ў два разы больш, чым за аналагічны перыяд мінулага года, што дае права меркаваць, што барацьба за прызавыя месцы выйдзе на новы ўзровень.

Прыём заявак на конкурс працягваецца на сайце stenincontest.ru. Да ўдзелу дапускаюцца работы фотарэпарцёраў ва ўзросце ад 18 да 33 гадоў, прыём заявак адкрыты да 28 лютага 2018 года. Мэта конкурса — падтрымаць маладых фотарэпарцёраў і адкрыць ім дарогу ў свет вялікай фатаграфіі.

Самымі актыўнымі сталі фотарэпарцёры з Расіі, Індыі, Кеніі, Бангладэш, Палестыны, Сербіі, Турцыі, ЗША, Вялікабрытаніі, Ірана, Малайзіі, ПАР, Кітая, Беларусі, Малдовы і Казахстана, — прадстаўнікі гэтых краін падалі на конкурс самую вялікую колькасць работ. Часцей за іншых сустракаюцца навінавыя рэпартажы, папулярныя таксама этнічныя замалёўкі і партрэтная здымка, у якой канкурсанты эксперыментуюць з рознымі тэхнікамі і жанрамі.

У 2018 годзе змагацца за прызавыя месцы суіскальнікаў трэба будзе ў чатырох намінацыях — "Галоўныя навіны", "Спорт", "Мая планета" і "Партрэт. Герой нашага часу". Колькасць работ у кожнай з намінацый сёлета павялічаная да трох, што дае маладым фатографам яшчэ больш магчымасцяў для дэманстрацыі прафесійнага майстэрства. Па выніках галасавання журы ў кожнай намінацыі будуць вызначаныя тры прызавыя месцы, а таксама ўручана вышэйшая ўзнагарода — "Гран-пры".

Міжнародны конкурс фотажурналістыкі імя Андрэя Сценіна ў 2017 годзе прайшоў пры падтрымцы найбуйнейшых расійскіх і міжнародных СМІ, інфармагенцтваў і фотасуполкі. Партнёрамі некалькіх намінацый сталі Шанхайская аб'яднаная медыягрупа (ШАМГ) і агульнаарабскі інфармацыйны холдынг Аль-Маядын ТБ, а таксама адна з найбуйнейшых гуманітарных арганізацый свету — Міжнародны камітэт Чырвонага Крыжа (МКЧК).

Інфармацыйнае агенцтва і радыё Sputnik — міжнародны інфармацыйны партнёр конкурса.

28
Тэги:
фотография, Міжнародны конкурс фотажурналістыкі імя Андрэя Сценіна, Масква
Ларыса Мятлеўская

Загадвалі жаданні і праважалі нябожчыкаў: што яшчэ рабілі беларусы праз вакно

153
(абноўлена 08:59 29.03.2020)
Этнограф Ларыса Мятлеўская распавядае пра схаваны сімвалізм звычайнага праёма ў сцяне і вучыць мыць вокны пры дапамозе народных сродкаў.

Для нашых продкаў акно было не проста адтулінай у сцяне, якая служыла для асвятлення і вентыляцыі памяшкання – вокны атаясамліваліся з вачыма.

У народнай культуры значэнне акна суадносіцца з ідэяй пранікнення, якое можа быць не толькі міралюбівым, але і варожым. Так, напрыклад, калі ў хату праз вакно залятала птушка, гэта лічылася прадвесцем бяды, а калі яна проста стукала дзюбай у школа, гаспадарам варта было чакаць вестак.

У некаторых мясцовасцях Беларусі існавала традыцыя выносіць памерлых нехрышчоных дзяцей і дарослых нябожчыкаў, якія памерлі ад "гарачкі " не праз дзверы, а праз акно. У выпадку смерці ў доме на падаконнік ставілі ваду, каб "душа абмылася", туды ж ставілі чарку з гарэлкай і хлебам для нябожчыка.

Вёска Свяцілавічы
© Sputnik Альфрэд Мікус
Нашы продкі лічылі вокны вачыма дома

Праз вакно адбывалася і частаванне Марозу, калі на Каляды яго клікалі есці куццю. Увогуле, ежа, якая перадавалася праз вакно заўсёды мела сакральнае значэнне. Такі абмен дарункамі і пажаданнямі адбываўся яшчэ да нядаўняга часу паміж валачобнікамі і гаспадарамі хаты.

Археолаг Эдвард Зайкоўскі лічыць, што праз акно ажыццяўляецца сімвалічная сувязь са светам памерлых. У народзе верылі, што асабліва небяспечна пакідаць вокны адчыненымі  і не перахрышчанымі нанач, таму што тады праз іх могуць ўвайсці нябожчыкі і нячысцікі і задушыць спячых.

У легендах пра камяні-краўцы падкрэсліваецца, што матэрыял для пашыву адзення перадавалі змею-краўцу праз вакно і толькі праз яго атрымлівалі гатовыя вырабы.

З акном звязана і любоўная магія. Так на Каляды пры дапамозе солі, пастаўленай наччу на падваконне дзяўчына спрабавала даведацца аб будучым лёсе.

Таксама людзі верылі, што акно здольна выконваць жаданні. Лічылася, што калі ў адкрытае акно ці фортку пастаянна вымаўляць тое, чаго вельмі хочацца, гэта абавязкова спраўдзіцца.

Праз акно маглі ажыццяўляцца і злачынныя планы таму гаспадыні імкнуліся прадухіліць уздзеянне нядобрых, зайздросных позіркаў, паставіўшы на падакноннік вазон з чырвоным мушкатам (другая назва герані ці пеларгоніі - Sputnik).

Як упрыгожвалі вокны

У старажытнасці жытло будавалі практычна без вокнаў, якія мы прывыклі бачыць цяпер. Яны выглядалі, як невялікія адтуліны, зробленыя ў двух сумежных вянках сцяны, якія закрывалі драўлянай засаўкай, а пазней шклом. Гэтыя адтуліны называлі "валакавое акно" і нават цяпер уважлівы вандроўнік заўважыць гэтыя старажытныя акенцы ў сценах клецяў, хлявоў і нават сенцах. Калі нарэшце сталі рабіць вокны, а па сведчанні навукоўцаў, гэта адбылося даволі позна, іх з’яўленне суправаджалася пэўным дыскамфортам ад адкрытасці дома вонкавай небяспецы. Гэта трывога выяўлялася у падсвядомым і можа таму ў народным сонніку пазначана, што бачыць у сне акно да чакання:

  • Бачыць расчыненае акно – падарунак будзе, прыбытак;
  • Акно з пабітымі шыбамі – страты, беднасць; з чыстымі і цэлымі – шчасце, жыццё.

Колькасць вокнаў залежыла ад планіроўкі хаты. Звычайна рабілі два вакна ў падоўжанай сцяне, што выходзіла на двор, і адно ў тарцовай – на галоўным фасадзе. Такое размяшчэнне вокнаў спрыяла стварэнню ў хаце покуці або "чырвонага кута", у якім размяшчаліся абразы.

Да ўсяго ў народзе быў пашыраны звычай мець у хаце менавіта тры акны ў гонар святой Тройцы. Чацвёртае акно у глухой сцяне паміж печчу і галоўным фасадам рабілі толькі ў асобных мясцовасцях. Часта на кухні вакно ўстаўлялі насупраць вусця печы, што было зручна для гаспадыні, якая пачынала завіхацца каля яе з першымі промнямі сонца.

Вёска Свяцілавічы
© Sputnik Альфрэд Мікус
Тры вакны ў хаце рабілі ў гонар Святой Троіцы

Цікава, што ў некаторых мясцовасцях існавала правіла пытаць дазвол на павялічэнне колькасці вокнаў больш за тры не толькі ў святара, але і у вясковага сходу. У другой палове ХІХ стагоддзя , калі пачала мяняцца планіроўка жылля і хату пачалі падзяляць на залу і спальню, у тарцовай сцяне, што выходзіла на вуліцу, рабілі па два вакна. 

Увогуле, месца вакна на фасадзе і яго форма адыгрывала значную ролю ў стварэнні мастацкага аблічча будынка. Аканіцы, надаконныя і падваконныя ліштвы – традыцыйныя элементы аздаблення хаты, якія адрозніваліся ў адпаведнасці з этнаграфічным рэгіёнам Беларусі. Зараз традыцыя ўпрыгажэння вокнаў рознымі элементамі не так распаўсюджана, але і дагэтуль можна напаткаць цікавыя варыянты.

Рама звычайна мела ад 3 да 6 шыб, а пачынаючы з ХVІ-ХVІІ стагодзя ў шляхецкіх сядзібах – да 30 і болей. Да ХІХ стагоддзя замест шкла часта выкарыстоўвалі спецыяльна вырабленыя скуры, паперу, пухіры жывёл, палатно. Зімой вокны мелі дубальты (падвойныя рамы, - Sputnik), а знадворку, калі не было аканіц, іх прыкрывалі саламянымі матамі, каб лепш захоўвалася цяпло ў хаце. Такімі матамі ўцяплялі і дзверы.

Драўляныя створкі або аканіцы звонку зачынялі кожны вечар, але з цягам часу яны страцілі сваю ўтылітарную функцыю. Разам з ліштвамі аканіцы сталі дэкаратыўнымі элементамі ў абрамленні вакна.

Вёска Свяцілавічы
© Sputnik Альфрэд Мікус
У кожным рэгіёне Беларусі былі свае традыцыі ўпрыгажэння вокнаў

Асабліва ўпрыгожваліся ліштвы, на якіх можна было сустрэць разнастайныя ўзоры. Часта гэта кветкі і мудрагелістыя завіткі, але можна сустрэць і выявы зорак і сонца, птушак і цмокаў і іншае.

Такая аздоба адрозніваецца ў кожным этнарэгіёне Беларусі і, як і нацыянальны строй, з’яўляецца іх своеасаблівым пашпартам, унікальнай адметнасцю. 

Як памыць вокны народнымі сродкамі

Гаспадыні дбайна сачылі за чысцінёй шыб у вокнах. Іх чыстка была абавязковай перад Вялікаднем. Прытрымліваюцца такой традыцыі і многія сучасныя гаспадыні.

Вядома, што цяпер у краме можна набыць разнастайныя сродкі для чысткі шкла, хтосці ў ваду дадае гарэлку або кроплі аміяку і націрае шыбы да бляску старымі газетамі, вокны чысцяць нават ільняным алеем і крапівой.

У кнізе "Літоўская гаспадыня" Ганны Цюндзявіцкай, якая сабрала вопыт гаспадарчай дзейнасці сялян на пачатку ХІХ стагоддзя, ёсць цэлы шэраг парадаў для захавання вокнаў чыстымі і светлымі.

Каб шыбы не трацілі празрыстасці, нельга мыць іх вадой, асабліва раніцай ці ўдзень, бо сонечныя прамяні уздзейнічаюць на вільготнае шкло, псуюць яго і змяняюць колер.

Варта рабіць гэта ўвечары, а зранку яшчэ раз выцерці шыбы сухой анучай. Для лепшага выніку суконку трэба пасыпаць дробным мелам і выцерці шкло насуха.Перад выкарыстаннем мел трэба прасеяць, каб ён не пакідаў драпіны на шкле.

Чытайце таксама:

153
Тэги:
Беларусь, Народныя традыцыі, Ларыса Мятлеўская
Тэмы:
Спадчына: традыцыі і вераванні нашых продкаў
Салют над канцэртнай залай Віцебск на цырымоніі адкрыцця Міжнароднага фестываля мастацтваў Славянскі базар у Віцебску

Лукашэнка прызначыў бязвіз для гасцей Славянскага базару

46
(абноўлена 10:52 28.03.2020)
Віцебск прыме "Славянскі базар" з 16 па 20 ліпеня; квіткі на фестывальныя мерапрыемствы паслужаць пропускам для бязвізавага перасячэння мяжы.

МІНСК, 28 сак - Sputnik. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка зацвердзіў бязвізавы рэжым для ўдзельнікаў і гасцей XXIX Міжнароднага фестывалю мастацтваў "Славянскі базар у Віцебску", паведамілі ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы.

У пятніцу, 27 сакавіка, беларускі прэзідэнт падпісаў распараджэнне, тым самым зацвердзіўшы тэрміны правядзення "Славянскага базару ў Віцебску": маштабны культурны форум пройдзе з 16 па 20 ліпеня.

"Для пашырэння аўдыторыі гледачоў прадугледжаны бязвізавы парадак уезду ў Беларусь для ўдзельнікаў і гасцей з 73 дзяржаў. Пропускам для бязвізавага перасячэння мяжы для замежных грамадзян будзе квіток на мерапрыемствы фестывалю, якія праводзяцца ў Летнім амфітэатры альбо канцэртнай зале "Віцебск", - распавялі ў прэс-службе прэзідэнта.

З улікам існуючай практыкі дзяржаўнай падтрымкі фестывалю распараджэннем таксама прадугледжаны асобныя прэферэнцыі для яго арганізатараў і ўдзельнікаў.

Чытайце таксама:

46
Тэги:
Аляксандр Лукашэнка, Славянскі базар у Віцебску
Пусты клас у школе, архіўнае фота

Беларускія школьнікі сышлі на вясновыя канікулы

0
(абноўлена 09:46 30.03.2020)
Плануецца, што канікулы будуць доўжыцца тыдзень - чыноўнікі пакуль не вырашылі працягваць іх з-за эпідэміялагічнай сітуацыі.

МІНСК, 30 сак - Sputnik. Вясновыя канікулы пачаліся сёння ў школьнікаў Беларусі, прадоўжацца яны тыдзень.

Канікулы ў гэтым годзе пачаліся ў школьнікаў у адпаведнасці з раней прынятым графікам навучальнага года.

Бягучыя вясновыя канікулы працягнуцца тыдзень, за парты вучні вернуцца ўжо 6 красавіка. Пасля гэтага пачнецца апошняя, чацвёртая чвэрць.

Нагадаем, Мінадукацыі вырашыла не мяняць тэрміны канікул з-за эпідэміялагічнай сітуацыі. Не бачаць чыноўнікі пакуль і падставы для ўвядзення ва ўстановах адукацыі карантыну.

У той жа час, заключны этап рэспубліканскай алімпіяды па вучэбных прадметах, які павінен быў прайсці на вакацыях, перанесены на пазнейшыя тэрміны.

Паводле апошніх звестак Міністэрства аховы здароўя Беларусі, агучаных у мінулую пятніцу, сумарна каронавірус пацверджаны ў 94 грамадзян рэспублікі, з іх 32 ужо паправіліся. З 1 сакавіка лабараторыі, якія тыпцуюць аналізы на COVID-19, перайшлі на працу 24 гадзіны ў суткі.

0
Тэги:
школа, Беларусь