Выстава Валерыя Песіна Дом

Ты тут, і гэта правільна: выстава Валерыя Песіна адкрылася ў Мінску

49
(абноўлена 17:34 07.02.2018)
На выставе "Дом" прадстаўлены каля 40 палотнаў, якія мастак ствараў на працягу 10 гадоў, іх аб'ядноўвае агульная канцэпцыя месца, дзе чалавек адчувае сябе лепш за ўсё.

МІНСК, 2 лют — Sputnik. Урачыстае адкрыццё персанальнай выставы беларускага мастака Валерыя Песіна "Дом" адбылося напярэдадні ў мастацкай галерэі "Арцель".

Творчасць мастака прадстаўлена прыкладна 40 палотнамі, створанымі на працягу 10 гадоў, якія аб'ядноўвае канцэпцыя дому — не будынка, але абстрактнай кропкі ў прасторы.

"Дом — гэта тое месца, дзе ты адчуваеш сябе на сваім месцы. Ёсць такое пачуццё, што ты тут знаходзішся, і гэта правільна, гэта не выклікае сумненняў", — так вызначыў канцэпцыю выставы Валерый Песін.

Художник Валерий Песин
© Sputnik Анастасия Волчок
Мастак Валерый Песін

І на самай справе, карціны вельмі розныя, але ў той жа час ва ўсіх іх адчуваецца характар ​​мастака. У нечым лаканічныя, палотны тым не менш размаўляюць з гледачом, і там, дзе спачатку адчуваеш недагаворанасць, адгукаецца нешта вельмі асабістае.

Дом - гэта тое месца, дзе ты адчуваеш сябе на сваім месцы
© Sputnik Анастасия Волчок
Дом - гэта тое месца, дзе ты адчуваеш сябе на сваім месцы

"Карціны Валерыя вельмі пазнавальныя і характэрныя. Для яго важны намёк, то бок мастак не спрабуе распавесці ад і да ў сваім палатне ідэю, якую ён закладвае. І сярод гэтых намёкаў складваюцца сапраўдныя суцэльныя творы", — сказала куратар выставы Наталля Сяліцкая.

Куратар выставы Дом Наталля Сяліцкая
© Sputnik Анастасия Волчок
Куратар выставы "Дом" Наталля Сяліцкая

Адкрыццё экспазіцыі наведаў старшыня Беларускага саюза мастакоў Рыгор Сітніца, які яшчэ раз павіншаваў Валерыя Песіна з тым, што крыху больш за месяц таму той стаў членам саюза.

"Гэта вельмі хораша і паказальна, а мабыць і знакава, бо ў нашай арганізацыі ўжываюцца вельмі мірна і хораша людзі з абсалютна дыаметральна супрацьлеглымі поглядамі на рэчаіснасць і на тое, што называецца мастацтвам – ад самых артадаксальных адэптаў рэалістычнага жывапісу да самых-самых… артадаксальных таксама, бо і там ёсць, і на другім полюсе ёсць артадоксы, таго, што называе сябе актуальным мастацтвам, што вельмі недакладна, бо актуальнае, гэта тое, што запатрабавана ўсімі і сёння і заўсёды", — сказаў Рыгор Сітніца.

Старшыня Беларускага саюза мастакоў Рыгор Сітніца
© Sputnik Анастасия Волчок
Старшыня Беларускага саюза мастакоў Рыгор Сітніца

Старшыня Саюза мастакоў таксама дадаў, што вельмі рады, што Валерыя Песіна прынялі ў саюз, нягледзячы на ​​тое, што ён нібыта не адпавядае патрабаванням для гэтага: "Таму што калі мы глянем на гісторыю мастацтва хаця б перыяду ХХ стагоддзя, то мы ўбачым, што тыя, хто не адпавядаў, акурат і замацаваліся ў мастацтве тым, што яны не адпавядалі".

"Мастацтва — гэта нефармат. Там, дзе фарматнае мастацтва, можна не разважаць увогуле пра гэтую з'яву", — дадаў Рыгор Сітніца.

Яму нават прыйшлося папрасіць гасцей быць цішэй — публіка ўжо пачала абмяркоўваць карціны і актыўна фатаграфаваць іх і рабіць сэлфі з палотнамі.

Ваўчок спіць ў жоўтым лісце
© Sputnik Анастасия Волчок
Ваўчок спіць ў жоўтым лісце

У холе, які вядзе ў залы, размясціўся джаз-бэнд, пад музыку якога госці пераходзілі ад карціны да карціны, адзначаючы, як цёпла і кранальна намаляваныя на іх самотнае вогнішча ў снежнай пустэчы, ваўчок, які спіць у жоўтым лісце, або маленькі спалоханы сабачка.

Госці выставы маглі паслухаць жывую музыку
© Sputnik Анастасия Волчок
Госці выставы маглі паслухаць жывую музыку

Інтэрв'ю з Валерыем Песіным чакайце ў бліжэйшых публікацыях Sputnik.

49
Тэги:
Выстава карцін, Валерый Песін, Мінск, Беларусь

Куватка, падарожніца і пялянашка: якія бываюць лялькі-абярэгі

1384
(абноўлена 16:23 25.11.2020)
  • Лялькі-абярэгі: долю ды нарачонага наклікаюць, ад хвароб абараняюць
  • Лялькі-абярэгі: долю ды нарачонага наклікаюць, ад хвароб абараняюць
  • Лялькі-абярэгі: долю ды нарачонага наклікаюць, ад хвароб абараняюць
  • Лялькі-абярэгі: долю ды нарачонага наклікаюць, ад хвароб абараняюць
  • Лялькі-абярэгі: долю ды нарачонага наклікаюць, ад хвароб абараняюць
  • Лялькі-абярэгі: долю ды нарачонага наклікаюць, ад хвароб абараняюць
  • Лялькі-абярэгі: долю ды нарачонага наклікаюць, ад хвароб абараняюць
  • Лялькі-абярэгі: долю ды нарачонага наклікаюць, ад хвароб абараняюць
  • Лялькі-абярэгі: долю ды нарачонага наклікаюць, ад хвароб абараняюць
  • Лялькі-абярэгі: долю ды нарачонага наклікаюць, ад хвароб абараняюць
  • Лялькі-абярэгі: долю ды нарачонага наклікаюць, ад хвароб абараняюць
Лялькі-абярэгі займалі важную частку жыцця беларусаў, іх рабілі амаль да кожнай важнай падзеі. Разабрацца ў безлічы беларускіх народных лялек дапаможа фотстужка Sputnik.

Беларусы вельмі трапятліва ставіліся да вырабу лялек-абарэгаў. Для гэтага трэба было абраць пэўны час і нават пэўны настрой. Напрыклад, ляльку "на здароўе" трэба было рабіць на зыходзе месяца. Практычна ўсе астатнія выраблялі на маладзік і абавязкова ў думках пра тое, чаму павінна была паспрыяць лялька.

Забабоны і правілы

Наогул існавала вельмі шмат забабонаў наконт вырабу абярэгаў. Напрыклад, не выкарыстоўвалі ні нажніц, ні іголак — нічога вострага. Тканіну рвалі, а потым ці звязвалі, ці скручвалі. У залежнасці ад гэтага лялькі-абярэгі падзяляліся на "матанкі" і "сталбушкі".

Лялькі-абярэгі не маюць твару. Лічылася, што намаляваўшы твар, ты надаў ляльцы душу, і яна магла ўвабраць нядобрыя думкі чалавека, які нават выпадкова аказаўся побач з майстрыхай, а значыць не аберагаЛА бы, а наадварот, магла нашкодзіць. Акрамя таго лічылася, што калі маляваў твар, значыць займаўся чорнай магіяй.

Вельмі многія лялькі-абярэгі служылі менавіта ад сурокаў, дурнога вока, іх вешалі на самае бачнае месца ля ўваходу, каб зірнуўшы на ляльку, злы чалавек на ёй пакінуў сваю негатыўную энергію.

Ляльку рабілі на працягу аднаго дня, а дакладней за адзін прысест: сабраўся з пазітыўнымі думкамі, натрапіў на настрой і майструй.

Вельмі часта для абярэгаў выкарыстоўвалі тканіну з ужо ношаных сукенак. Лічылася выдатным, што дабро перайшло ў дабро. Адзіная ўмова — абавязкова, незалежна ад таго, які майструецца абярэг, каб прысутнічаў чырвоны колер. Няхай танюткая стужачка пад хусткай ці арнамент на спадніцы, але колер усіх славянскіх абярэгаў абавязкова павінен быць.

Суправаджалі ж лялькі-абярэгі чалавека ўсё жыццё ад самага нараджэння, ці нават раней, паколькі існуе і "Таўстушка" — абярэг цяжарных жанчын.

Жаніхоў прыводзілі, хваробы адводзілі

З дапамогай абярэгаў дзяўчаты шукалі сабе жаніха і чакалі выканання жаданняў, маці адганялі хваробы ад дзяцей, старэйшыя ў родзе жанчыны абаранялі дом ад нячыстай сілы і благога вока.

Дарэчы, пераважную большасць абярэгаў людзі майстравалі выключна для сябе, напрыклад, "Жаданніцу", "Дзесяціручку", ці для сваіх блізкіх, як абярэг "Доля". Некаторыя лялькі, калі яны выконвалі сваю функцыю, напрыклад "На здароўе", спальвалі, а такія, як "Берагіня роду", перадавалі з пакалення ў пакаленне.

А вось строгіх патрабаванняў наконт убрання лялек-абярэгаў няма, яны могуць быць апрануты выключна на густ майстрыхі, толькі, канечне, з выкарыстаннем чырвонага колеру. Галоўнае — гэта думкі, з якімі вырабляецца лялька.

1384
  • Лялькі-абярэгі: долю ды нарачонага наклікаюць, ад хвароб абараняюць
    © Sputnik Вольга Караленка

    "Крупенічка" і "Багач" спрыялі дастатку ў хаце і ставіліся ў чырвоным куце. Насыпалі ў вузельчыкі крупу ці зерне, якія вясной развязвалі і першым на ўчастак высявалі менавіта гэта зерне, каб мець добры ўраджай.

  • Лялькі-абярэгі: долю ды нарачонага наклікаюць, ад хвароб абараняюць
    © Sputnik Вольга Караленка

    Абярэг "На здароўе" робіцца з ільну. І чым меней жыла гэтая лялька – тым лепш. Так-так, бо калі яе майстравалі, загадвалі, каб яна забрала на сябе ўсю немач чалавека, а калі ён папраўляўся – ляльку спальвалі.

  • Лялькі-абярэгі: долю ды нарачонага наклікаюць, ад хвароб абараняюць
    © Sputnik Вольга Караленка

    "Берагіня роду" ахоўвала ўвесь род і ставілася ў хаце ў чырвоным куце. За поясам гэтая лялька мела мяшочкі з зернем і грошыкамі, каб усе члены роду жылі ў дастатку.

  • Лялькі-абярэгі: долю ды нарачонага наклікаюць, ад хвароб абараняюць
    © Sputnik Вольга Караленка

    "Дабрабытніца". Назва лялькі гаворыць сама за сябе – несці багацце, дабрабыт сям’і, у яе аснове заўсёды кладзецца манета.

  • Лялькі-абярэгі: долю ды нарачонага наклікаюць, ад хвароб абараняюць
    © Sputnik Вольга Караленка

    "Жаданніцу" нікому не паказвалі, захоўвалі ў сваім пакоі побач з люстэркам. Загадваючы пажаданні, яе ўпрыгожвалі чарговай стужкай, пацеркамі, кветачкамі.

  • Лялькі-абярэгі: долю ды нарачонага наклікаюць, ад хвароб абараняюць
    © Sputnik Вольга Караленка

    "Званочак" – вястун добрых вестак. Званочкі маглі быць як у руках лялькі, так і замест ножак.

  • Лялькі-абярэгі: долю ды нарачонага наклікаюць, ад хвароб абараняюць
    © Sputnik Вольга Караленка

    "Кубышка-траўніца" напаўнялася мятай, чаборам, ліпай, самымі рознымі травамі, у залежнасці ад захворвання. Яны спрыялі выздараўленню пры прастудзе, паколькі змагаліся з мікробамі, мацавалі сон, знімалі галаўны боль.

  • Лялькі-абярэгі: долю ды нарачонага наклікаюць, ад хвароб абараняюць
    © Sputnik Вольга Караленка

    "Куватка" ці "Спавітушка" клалася ў калыску малога ці вешалася над ёй, каб злыя духі, калі прыйдуць па душу немаўляці, пераблыталі і ўсяліліся ў ляльку.

  • Лялькі-абярэгі: долю ды нарачонага наклікаюць, ад хвароб абараняюць
    © Sputnik Вольга Караленка

    "На ўдалае замужжа". Гэтая лялька мела самую даўгую шыю, паколькі яна рабілася з гальштукаў, кожны з якіх меў свой колер і адпавядаў рысам характару будучага мужа. Гальштукаў было не меней сямі, павязваючы іх, дзяўчаты прагаворвалі, якім павінен быць жаніх. Гэтая лялька была без рук, каб муж на руках насіў і ўсю работу рабіў. Калі дзяўчына выстаўляла ляльку на вакно, значыць была гатова да замужжа.

  • Лялькі-абярэгі: долю ды нарачонага наклікаюць, ад хвароб абараняюць
    © Sputnik Вольга Караленка

    "Неразлучкікаў" дарылі маладым на вяселле, каб яны заўжды былі разам, захоўвалі ў сям’і лад. Гэту ляльку-абярэг можна дарыць парам і на юбілейныя вяселлі.

  • Лялькі-абярэгі: долю ды нарачонага наклікаюць, ад хвароб абараняюць
    © Sputnik Вольга Караленка

    "Радасцея" – абярэг добрага настрою і радасці. Ручкі гэтай лялькі заўсёды глядзяць ўгару.

Тэги:
Народныя традыцыі, Лялькі
Арына Пехцерава

Прадстаўніца Беларусі на "Дзіцячым Еўрабачанні" выступіць пятай

28
(абноўлена 09:46 24.11.2020)
Галасаванне за кампазіцыі пачнецца ў пятніцу 27 лістапада ў 22:00 па мінскім часе на сайце "Дзіцячага Еўрабачання".

МІНСК, 24 ліс - Sputnik. Арына Пехцерава, якая прадстаўляе Беларусь на міжнародным песенным конкурсе "Дзіцячае Еўрабачанне", будзе выступаць у фінале пятай.

Згодна з вынікамі лёсавання першай выступіць немка С'юзан Озелоф з песняй "Stronger With You", апошняй - францужанка Валянціна Тронель c кампазіцыяй "J'imagine".

Беларуска прадставіць сваю песню "Прышэльцы" пасля Сербіі і перад Польшчай. Галасаванне за кампазіцыі пачнецца ў пятніцу 27 лістапада ў 18:00 па мінскім часе на сайце "Дзіцячага Еўрабачання".

У бягучым годзе з-за пандэміі каронавіруса конкурс пройдзе ў фармаце тэлемоста. У фінале выступяць прадстаўнікі 12 краін: Расіі, Беларусі, Грузіі, Францыі, Казахстана, Нідэрландаў, Мальты, Сербіі, Украіны, Іспаніі, Германіі і Польшчы.

28
Тэги:
Беларусь, Дзіцячае Еўрабачанне
Тэмы:
Дзіцячае Еўрабачанне - 2020
Слова COVID-19 адлюстроўваецца ў кроплі на ігле шпрыца

Ад правалаў у памяці да загусцення крыві: якія наступствы ў COVID-19

0
(абноўлена 17:52 25.11.2020)
Амаль 60 мільёнаў чалавек па ўсім свеце апынуліся заражаныя каронавірусам. Самая напружаная сітуацыя склалася ў ЗША, Індыі і Бразіліі.

МІНСК, 25 ліс - Sputnik. Урач-імунолаг Уладзіслаў Жамчугоў распавёў аб наступствах каронавіруснай інфекцыі для арганізма.

Паводле яго слоў, у час захворвання магчымыя пашкоджанні цэнтральнай і перыферычнай нервовай сістэмы. У хворага назіраюцца правалы ў памяці, адсутнасць нюху, парушэнні слыху, парэстэзіі - парушэнне адчувальнасці ў розных частках цела.

Наступствы COVID-19 Уладзіслаў Жамчугоў параўнаў з наступствамі ВІЧ/СНІД, а таксама рассеянага склерозу. Паводле яго слоў, гэтым сімптомы могуць захоўвацца доўгі час, паколькі адбываецца аднаўленне нервовых клетак.

"Мы бачым у такіх хворых пры магнітна-рэзананснай тамаграфіі карціну, вельмі падобную на рассеяны склероз. Такое бывае і пры ВІЧ/СНІД", - адзначыў імунолаг ў эфіры НСН.

У нейкім плане каронавірус падобны да інсульта, дадаў урач. У некаторых хворых адбывалася загусценне крыві. У сувязі з гэтым медык рэкамендаваў асаблівую ўвагу надаваць сасудам і згусальнасці крыві пры лячэнні COVID-19.

Разам з тым, ён нагадаў, што каронавірус да канца не вывучаны, таму казаць аб доўгатэрміновых наступствах рана.

Па дадзеных універсітэта Джонса Хопкінса, у свеце каронавірусам заразіліся каля 60 мільёнаў чалавек. Больш за ўсё выпадкаў заражэння зарэгістравана ў ЗША (больш за 12,5 мільёнаў), Індыі (9,2 млн) і Бразіліі (больш за 6,1 млн). Па ўсім свеце памерлі больш за 1,4 мільёна пацыентаў, у якіх быў знойдзены COVID-19.

0
Тэги:
каронавірус