Академия наук Беларуси

НАН Беларусі прыме ўдзел у выставе ў Францыі

25
(абноўлена 16:38 07.02.2018)
Yа выставе будуць прадстаўлены прадметы напалеонаўскай эпохі і нацыянальныя беларускія строі.

МІНСК, 7 лют — Sputnik. Нацыянальная акадэмія навук Беларусі прыме ўдзел у выставе "Напалеон на Бярэзіне — міф і рэальнасць" у Францыі, паведамілі Sputnik у прэс-службе арганізацыі.

Акадэмія навук Беларусі прадставіць на выставе вынікі шасці міжнародных беларуска-французскіх археалагічных экспедыцый, якія Інстытут гісторыі НАН арганізаваў і правёў у 2012 — 2017 гадах на месцы пераправы арміі Напалеона і Расійскай арміі праз раку Бярэзіну у 1812 г.

Акрамя артэфактаў, якія археолагі знайшлі ў ходзе праекта "Бярэзіна", на выставе будуць прадстаўлены прадметы напалеонаўскай эпохі з прыватных калекцый: арыгінальныя шаблі, шпагі, пісталеты, лісты, падпісаныя рукой Напалеона I, а таксама карты, гравюры і карціны, рэпрадукцыі, якія паказваюць напалеонаўскую эпоху. Цэнтр даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі прадставіць на выставе экспазіцыю нацыянальных беларускіх строяў. Пры ўдзеле рэканструктараў будзе ўзноўлены бівак напалеонаўскіх салдат.

Выстава "Напалеон на Бярэзіне — міф і рэальнасць" пройдзе ў горадзе Мантро-Фот-Ён (дэпартамент Сена і Марна, Францыя) з 9 па 18 лютага 2018 года.

25
Тэги:
Археалогія, Выстава, Нацыянальная акадэмія навук Беларусі, Францыя