Белтелерадыёкампанія, архіўнае фота

Першы беларускі сацыякультурны тэлеканал адзначае юбілей

29
(абноўлена 11:30 08.02.2018)
Тэлеканал "Беларусь З" быў заснаваны для папулярызацыі беларускай культурнай спадчыны.

МІНСК, 8 лют — Sputnik. Першы ў Беларусі сацыякультурны тэлеканал "Беларусь 3" адзначае пяцігадовы юбілей, паведамілі ў прэс-службе Белтэлерадыёкампаніі.

Тэлеканал быў заснаваны па даручэнні Аляксандра Лукашэнкі з мэтай папулярызацыі і захавання беларускай культурнай спадчыны і пачаў сваё вяшчанне 8 лютага 2013 года.

Асаблівая ўвага на тэлеканале надаецца папулярызацыі роднай мовы. Па афіцыйных аддзеных, беларускамоўныя праекты на канале займаюць каля 75% ад агульнай колькасці праграм уласнай вытворчасці. Штодзённае вяшчанне тэлеканала на беларускай мове складае 32% ад агульнага аб'ёму. Гэта больш за 5 гадзін у суткі.

"Сацыякультурны канал і ў 2018-м працягне стварэнне тэлеверсій значных культурных мерапрыемстваў, міжнародных і рэспубліканскіх фестываляў, конкурсаў, форумаў, святаў і пленэраў, канцэртаў, лепшых спектакляў беларускіх тэатраў, творчых сустрэч з вядомымі дзеячамі культуры і мастацтва", — падкрэслілі ў Белтэлерадыёкампаніі.

На юбілейны год у кіраўніцтва канала — вялікія планы. У сакавіку ў эфір выйдзе чатырохсерыйны гістарычны дакументальны фільм "Хатынь", прымеркаваны да 75-ай гадавіны трагедыі. Гэтак жа ідзе праца над стварэннем дакументальных фільмаў да 85-годдзя з дня заснавання Вялікага тэатра Беларусі, да 220-годдзя з дня нараджэння пісьменніка Адама Міцкевіча, да 80-годдзя з дня заснавання Нацыянальнага мастацкага музея.

У новым сезоне 2018-2019 плануюцца прэм'еры цыклаў праграм аб прадметах культуры і мастацтва "Артэфакты", пра асаблівасці архітэктуры "Архітэктура Беларусі" і пра нематэрыяльную культурную спадчыну "Жывая культура".

Сёння ў Нацыянальным мастацкім музеі адбудзецца прэм'ера хранікальна-дакументальнага фільма "Беларусь 3. 5 год у эфіры", які раскажа і пра першы дзень эфіру сацыякультурнага канала, і пра праекты, якія выходзяць усе 5 гадоў, і пра планы на будучыню. На тэлеканале стужку можна будзе убачыць 11 лютага ў 13:20.

29
Тэги:
телевидение, юбилей, Беларусь 3 (тэлеканал), Беларусь

Культура