Уваход у музей Дом Ваньковічаў

У Доме Ваньковічаў прадставяць графіку Івана Шышкіна

16
(абноўлена 10:44 13.02.2018)
На выставе будуць экспанавацца графічныя аркушы, якія мастак выконваў у розных тэхніках.

МІНСК, 12 лют – Sputnik. Выстава графікі Івана Шышкіна пачне працу ў музеі "Дом Ваньковічаў. Культура і мастацтва першай паловы ХІХ стагоддзя" 20 лютага.

Вялікі рускі пейзажыст ствараў не толькі жывапісныя работы, але і графічныя аркушы, якія выконваў у розных тэхніках. На выставе будуць экспанавацца каля 20 малюнкаў і гравюр мастака з калекцыі Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь. Яны прадстаўляюць амаль усе тэхнікі, у якіх працаваў Шышкін: афорт, літаграфія пяром, акварэль, малюнак графітным алоўкам.

Усім эцюдам Шышкіна ўласцівая дэталёвая прапрацоўка малюнка, амаль фатаграфічная дакладнасць, па якой лёгка пазнаць манеру мастака.

Выстава будзе працаваць з 20 лютага да 15 красавіка 2018 года.

Уваход на выставу па білеце ў музей.

 

16
Тэги:
афорт, выстава, графіка, Дом-музей Ваньковічаў, Іван Шышкін, Мінск, Беларусь
Бернардынскі кляштар у Нясвіжы

430-гадовы манастыр бернардзінцаў у Нясвіжы прадалі за 10 долараў

16
(абноўлена 15:35 26.10.2020)
Першапачаткова старадаўні аб'ект ацанілі ў некалькі дзясяткаў тысяч долараў, аднак пакупнікоў не знайшлося.

МІНСК, 26 кас - Sputnik. У Нясвіжы прадалі былы корпус кляштара бернардзінцаў, які захаваўся з XVI-га стагоддзя. Ён тройчы выстаўляўся на аўкцыён. У рэшце рэшт кошт пытання склаў адну базавую велічыню (27 рублёў), распавялі Sputnik у Нясвіжскім райвыканкаме.

"На днях мясцовы інвестар набыў аб'ект, у панядзелак мы выдалі яму рашэнне на праектаванне дадзенага будынка. Новы ўласнік плануе стварыць там музей каменных абразоў. Работы ў хуткім часе пачнуцца", - праінфармаваў Sputnik намеснік старшыні райвыканкама Міхаіл Афанасік.

Паводле яго слоў, будынак мае статус гісторыка-культурнай каштоўнасці. Плошча былой святыні складае 1381 кв.м., у трохпавярховым будынку ёсць электрычнасць, ацяпленне, каналізацыя і вада. Манастыр размяшчаецца ў цэнтры горада па суседстве з фарным касцёлам і уваходам у Нясвіжскі палацава-паркавы комплекс.

Новага гаспадара для будынка шукалі некалькі гадоў, электронныя таргі праводзіліся тройчы. Першапачаткова манастыр хацелі прадаць за 126 тысяч долараў, затым кошт знізілі да 70 тысяч. У рэшце рэшт, планка апусцілася да адной базавай, аб'ект набыў адзіны пакупнік - мясцовы інвестар.

Манахі-бернардзінцы пабудавалі манастыр у 1589 годзе. У 1864-м царскія ўлады скасавалі яго і сталі выкарыстоўваць як храм. У 1900-х тут былі ваенныя казармы, з 1956 па 2002 год тут знаходзіўся штаб навучальнага палка сувязі.

Чытайце таксама:

16
Тэги:
Нясвіж
(0:00 / .00Mb / )

Паўфінал чацвёртага сезона "Ты супер!" - відэа

7
(абноўлена 10:01 26.10.2020)
Папулярны музычны праект "Ты супер!" праводзяць сумесна тэлеканал НТБ і Міжнароднае агенцтва і радыё Sputnik. Глядзіце на відэа паўфінал вакальнага конкурсу.

У цяперашнім сезоне "Ты супер!" удзельнічаюць новыя выканаўцы і фіналісты мінулых сезонаў. Усяго ў конкурсе бяруць удзел 58 дзяцей з Расіі, Грузіі, Азербайджана, Абхазіі, Кыргызстана, Беларусі, Эстоніі, Украіны і Малдовы.

У журы праекта - вядомыя расійскія зоркі: Дыяна Арбеніна, Аляксей Вараб'ёў, спявачка Ёлка і кампазітар Ігар Крутой.

Нагадаем, у першым выпуску шоу прыняла ўдзел беларуска Даша Чарнова, якая да гэтага два разы прымала ўдзел у конкурсе. Адораная выканаўца распавяла і пра тое, як складаецца яе творчая кар'ера.

Міжнародны вакальны праект для дзяцей, якія засталіся без апекі бацькоў, "Ты супер!" праводзяць тэлеканал НТБ сумесна з Міжнародным інфармацыйным агенцтвам і радыё Sputnik пры падтрымцы Міністэрства асветы РФ.

7
Тэги:
"Ты супер", НТБ (тэлеканал)
Міністэрства замежных спраў Расіі

МЗС: Расія працягвае дыялог з ЗША аб прадаўжэнні ДСНУ

7
Верагоднасць дамовіцца з ЗША па прадаўжэнні ДСНУ пад пытаннем, бо ў Белым доме не гатовыя ісці на кампрамісы па гэтым пытанні, упэўнены намеснік кіраўніка МЗС РФ.

МІНСК, 27 вер - Sputnik. Расія працягвае дыялог з ЗША пра падаўжэнне Дамовы аб скарачэнні стратэгічных наступальных узбраенняў (ДСНУ), заявіў намеснік міністра замежных спраў РФ Сяргей Рабкоў.

У кастрычніку прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін прапанаваў Вашынгтону падоўжыць ДСНУ на год без усялякіх умоваў. У адказ у Белым доме заявілі, што адмаўляюцца ад прапановы Масквы.

"Мы знаходзімся ў вельмі інтэнсіўным дыялогу з ЗША па гэтых пытаннях. Сігналы, якія паступаюць адтуль, нас расчароўваюць", - сказаў Рабкоў.

"Амерыканцы ніяк не могуць для сябе ўразумець немагчымасць для нас рэалізаваць прапанаваную схему, калі амерыканскі бок працягвае абцяжарваць усю гэтую сітуацыю сваімі шматлікімі патрабаваннямі, нават не пажаданнямі, а патрабаваннямі ў наш адрас", - працягнуў ён.

Па словах Рабкова, расійскі бок вядзе дыялог з амерыканцамі не для таго, каб "ісці насустрач ЗША ў аднабаковым парадку".

Намеснік кіраўніка МЗС РФ дадаў, што верагоднасць зараз дамовіцца аб працягу ДСНУ пад пытаннем, так у Белым доме не гатовыя ісці на кампраміс.

"Мы казалі і працягваем гаварыць, што любая дамоўленасць у гэтай сферы магчымая толькі як баланс інтарэсаў, як пэўны кампраміс, да чаго мы гатовыя. Але гатоўнасці да кампрамісу з амерыканскага боку мы не бачым", - заявіў Рабкоў.

"Адпаведна, мы робім выснову, што дасягальнасць той ці іншай базавай дамоўленасці на цяперашнім адрэзку, мякка кажучы, пад пытаннем", - падкрэсліў расійскі дыпламат.

Рабкоў заўважыў, што Масква і Вашынгтон не знаходзяцца "на парозе якой бы там ні было дамоўленасці па стане на сёння".

7
Тэги:
МЗС РФ, Расія, ЗША