Для маленькіх беларусаў: да выдання рыхтуецца кніга пра прыгоды ката Шпрота

© PixabayКот, архіўнае фота
Кот, архіўнае фота - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Кнігу напісала аўтарка перакладаў на беларускую мову гісторый пра Шэрлака Холмса.

МІНСК, 13 лют — Sputnik. Перакладчыца кніг для дзяцей і дарослых Ганна Якута напісала для маленькіх беларусаў новую кнігу, на гэты раз пра прыгоды цікаўнага ката Шпорта і яго сяброў. Зараз ідзе краудфандынгавая кампанія па збору сродкаў на яе выданне, паведамляецца на старонцы выдавецтва "Янушкевіч" у Фэйсбуку.

Ганну аматары беларускага слова ведаюць па перакладах гісторыі пра Шэрлака Холмса, зімовай казкі з прывідамі "Калядны харал" Дыкенса, кнігі жахаў "Замак Отранта" Уолпала і многіх іншых.

Кніга "Кот Шпрот і таямніца атракцыёнаў" распавядае пра мінскага ката Шпрота, які любіць уначы цішком збегчы з балкона і паблукаць па ваколіцах, знаёміцца з прывідамі, што жывуць пад вокнамі дома. Акрамя цікаўнай жывёлы ў кнізе ёсць яшчэ адзін герой — хлопчык Алесь, які разам са сваім пухнатым сябрам падарожнічае па Парку Чалюскінцаў.

© Photo : дызайнерка Ліля Давыдоўская, Ulej.byТак выглядае адна са старонак кнігі пра прыгоды ката Шпрота
Так выглядае адна са старонак кнігі пра прыгоды ката Шпрота - Sputnik Беларусь
Так выглядае адна са старонак кнігі пра прыгоды ката Шпрота

Разам з кніжнымі персанажамі маленькія чытачы будуць блукаць па сучаснаму Мінску і яго вуліцах. Цікавая кніга яшчэ і тым, што малюнкі ілюстратаркі Лілі Давыдоўскай, якая зараз жыве і працуе ў Каіры, жывуць асобным жыццём: на ілюстрацыях персанажаў крыху больш, чым у тэксце.

Гісторыя пра таямніцу атракцыёнаў — гэта першая кніга з серыі пра прыгоды ката Шпрота. Яна разлічана на дзяцей 6-10 гадоў, але аўтары ўпэўненыя, што яна спадабаецца і дарослым.

Выхад кнігі запланаваны на чэрвень-ліпень 2018 года, а друкаваць яе будуць у Літве.

Стужка навiн
0