Мікрафон на сцэне, архіўнае фота

"Вершы ў Шафе": Міхаіл Бараноўскі запрашае на паэтычную імправізацыю

49
(абноўлена 17:58 16.02.2018)
Арганізатары прапануюць усім жадаючым падтрымаць імправізацыю уласнымі вершамі.

МІНСК, 16 лют — Sputnik. Паэт, музыка і зансавальнік гурта "Нельга забыць" Міхаіл Бараноўскі выступіць у Мінску у рамках праекта "Вершы ў Шафе", паведамілі Sputnik арганізатары.

Чакаецца, што традыцыйная паэтычная імправізацыя дапоўніцца музыкай. Гасцям абяцаюць насычаныя вершы — "шматвобразныя і шматслойныя, метафізічныя і глыбокія, а часам проста штодзённыя".

Выступяць са сваімі асабістымі паэтычнымі пошукамі і знаходкамі таксама Ганна Шакель і Ч.ыЖ.

Арганізатары заклікаюць далучыцца да імправізацыі тых, хто захоча прачытаць нешта сваё. Для гэтага трэба папярэдзіць іх перад імпавізацыяй, каб быць прадстаўленым.

Калі: 22 лютага 19:30

Дзе: пр-т. Дзяржынскага, 9 (кніжна-выставачная прастора "Кніжная шафа")

49
Тэги:
поэзия, музыка, Вершы ў Шафе, Міхаіл Бараноўскі, Мінск, Беларусь
Бернардынскі кляштар у Нясвіжы

430-гадовы манастыр бернардзінцаў у Нясвіжы прадалі за 10 долараў

16
(абноўлена 15:35 26.10.2020)
Першапачаткова старадаўні аб'ект ацанілі ў некалькі дзясяткаў тысяч долараў, аднак пакупнікоў не знайшлося.

МІНСК, 26 кас - Sputnik. У Нясвіжы прадалі былы корпус кляштара бернардзінцаў, які захаваўся з XVI-га стагоддзя. Ён тройчы выстаўляўся на аўкцыён. У рэшце рэшт кошт пытання склаў адну базавую велічыню (27 рублёў), распавялі Sputnik у Нясвіжскім райвыканкаме.

"На днях мясцовы інвестар набыў аб'ект, у панядзелак мы выдалі яму рашэнне на праектаванне дадзенага будынка. Новы ўласнік плануе стварыць там музей каменных абразоў. Работы ў хуткім часе пачнуцца", - праінфармаваў Sputnik намеснік старшыні райвыканкама Міхаіл Афанасік.

Паводле яго слоў, будынак мае статус гісторыка-культурнай каштоўнасці. Плошча былой святыні складае 1381 кв.м., у трохпавярховым будынку ёсць электрычнасць, ацяпленне, каналізацыя і вада. Манастыр размяшчаецца ў цэнтры горада па суседстве з фарным касцёлам і уваходам у Нясвіжскі палацава-паркавы комплекс.

Новага гаспадара для будынка шукалі некалькі гадоў, электронныя таргі праводзіліся тройчы. Першапачаткова манастыр хацелі прадаць за 126 тысяч долараў, затым кошт знізілі да 70 тысяч. У рэшце рэшт, планка апусцілася да адной базавай, аб'ект набыў адзіны пакупнік - мясцовы інвестар.

Манахі-бернардзінцы пабудавалі манастыр у 1589 годзе. У 1864-м царскія ўлады скасавалі яго і сталі выкарыстоўваць як храм. У 1900-х тут былі ваенныя казармы, з 1956 па 2002 год тут знаходзіўся штаб навучальнага палка сувязі.

Чытайце таксама:

16
Тэги:
Нясвіж
(0:00 / .00Mb / )

Паўфінал чацвёртага сезона "Ты супер!" - відэа

7
(абноўлена 10:01 26.10.2020)
Папулярны музычны праект "Ты супер!" праводзяць сумесна тэлеканал НТБ і Міжнароднае агенцтва і радыё Sputnik. Глядзіце на відэа паўфінал вакальнага конкурсу.

У цяперашнім сезоне "Ты супер!" удзельнічаюць новыя выканаўцы і фіналісты мінулых сезонаў. Усяго ў конкурсе бяруць удзел 58 дзяцей з Расіі, Грузіі, Азербайджана, Абхазіі, Кыргызстана, Беларусі, Эстоніі, Украіны і Малдовы.

У журы праекта - вядомыя расійскія зоркі: Дыяна Арбеніна, Аляксей Вараб'ёў, спявачка Ёлка і кампазітар Ігар Крутой.

Нагадаем, у першым выпуску шоу прыняла ўдзел беларуска Даша Чарнова, якая да гэтага два разы прымала ўдзел у конкурсе. Адораная выканаўца распавяла і пра тое, як складаецца яе творчая кар'ера.

Міжнародны вакальны праект для дзяцей, якія засталіся без апекі бацькоў, "Ты супер!" праводзяць тэлеканал НТБ сумесна з Міжнародным інфармацыйным агенцтвам і радыё Sputnik пры падтрымцы Міністэрства асветы РФ.

7
Тэги:
"Ты супер", НТБ (тэлеканал)
Аляксандр Васілевіч, партнёр рэкламнага агенцтва Vondel/Hepta

Удзельніку "круглага стала" з Лукашэнкам Васілевічу працягнулі арышт

0
(абноўлена 17:35 27.10.2020)
На дадзены момант пецярым з дванаццаці прысутных на сустрэчы з прэзідэнтам змякчылі меру пакарання або адмянілі зусім.

МІНСК, 27 кас - Sputnik. Сузаснавальніку рэдакцый беларускіх інтэрнэт-выданняў KYKY і The Village Аляксандру Васілевічу працягнулі тэрмін знаходжання ў СІЗА, піша ў сваім Facebook яго жонка Надзея Зелянкова.

"Аляксандр Васільевіч ужо два месяцы ў турме. Сёння яму працягнулі тэрмін затрымання яшчэ на месяц. Саша адчувае сябе выдатна, так паказалі па тэлевізары", - дзеліцца Зелянкова.

Васілевіч удзельнічаў у сустрэчы прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі з прадстаўнікамі апазіцыі краіны, якая прайшла 10 кастрычніка ў СІЗА КДБ. Акрамя яго з прэзідэнтам размаўлялі яшчэ 11 чалавек: незарэгістраваны кандыдат у прэзідэнты Віктар Бабарыка з сынам Эдуардам, члены Каардынацыйнага савета Лідзія Уласава і Максім Знак, дырэктар IT-кампаніі PandaDoc Дзмітрый Рабцэвіч, экс-супрацоўнікі "Белгазпрамбанка" Сяргей Дабралёт і Кірыл Бадзей, паліттэхнолаг Віталь Шкляраў, блогер Сяргей Ціханоўскі, адвакат Ілля Салей, а таксама прадпрымальнік Юры Васкрасенскі.

Васкрасенскі і Рабцэвіч сталі першым, каго адпусцілі з СІЗА КДБ. Пазней меру стрымання змянілі Іллі Салею і Наталлі Уласавай - іх адправілі пад хатні арышт, а затым для Уласавай яго адмянілі. З падпіскай аб нявыездзе выйшаў з "амерыканкі" Віталь Шкляраў.

Першы раз Аляксандра Васілевіча затрымалі на два тыдні 28 ліпеня. Тады ён і яшчэ дзесяць чалавек прыйшлі ў СІЗА КДБ, каб паручыцца за экс-банкіра Віктара Бабарыкі. Праз месяц Васілевіч быў выкліканы на допыт у Дэпартамент фінансавых расследаванняў Камітэта дзяржкантролю і зноў апынуўся пад вартай.

0
Тэги:
Арышт і затрыманне, КДБ РБ