Новы фільм Marvel "Чорная пантэра" паспяхова стартаваў у пракаце

© Photo : Marvel Studios Inc. (2018)Кадр з фільма "Чорная пантэра" (2018)
Кадр з фільма Чорная пантэра (2018) - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Толькі ў чацвер карціна зарабіла больш за 23 мільёнаў долараў, а агульныя зборы за першы ўікэнд могуць перавысіць 150 мільёнаў.

У сусветны пракат 15 лютага выйшаў новы баявік ад студыі Marvel — "Чорная пантэра", фільм пра прынца адной з афрыканскіх дзяржаў, які стаў супергероем. Чакалі гэтую стужку даўно: гісторыя Т`Чала на экране абяцала выглядаць маштабна і прыгожа. І, мяркуючы па ўсім, стваральнікі фільма не падвялі.

Рома Звер, архіўнае фота - Sputnik Беларусь
Рома Звер дэбютаваў у фільме Сярэбранікава "Лета"

Ужо ў першыя дні пасля прэм'еры "Чорная пантэра" атрымала мноства добрых водгукаў ад гледачоў. Так, ацэнка фільма на сэрвісе IMDb складае 7,4 з дзесяці — для "супергеройскай" стужкі гэты бал досыць высокі. У сацыяльных сетках паспеўшыя паглядзець "Чорную пантэру" ужо пакінулі мноства захопленых каментароў.

Цёпла прынялі "Чорную пантэру" і крытыкі. Так, на сэрвісе Rotten Tomatoes ацэнка "свежасці" карціны праз дзень пасля прэм'еры складала 98%, а кансэнсус крытыкаў абвяшчаў пра тое, што Marvel з гэтым фільмам "дасягае новых вышынь".

Аматарам "супергеройскага кіно" гэтую карціну паглядзець варта. Дарэчы, у апытанні на 280 тысяч чалавек, якое было наладжана Google больш за 80% адказалі, што плануюць глядзець фільм.

Паспяхова ідзе ў кінатэатрах "Чорная пантэра" і з фінансавага пункту гледжання. Сусветныя касавыя зборы толькі ў першы дзень перавысілі 23 мільёны долараў — без уліку пракату ў ЗША і на многіх рынках. Па выніках першага ўікэнда баявік можа зарабіць больш за 150 мільёнаў долараў, а некаторыя прагназуюць нават і 200 мільёнаў долараў.

У кінатэатрах "Чорная пантэра" будзе ісці як мінімум да канца лютага. Мяркуючы па графіку прэм'ер да канца месяца, сур'ёзных блокбастараў — канкурэнтаў стужкі Marvel — у бліжэйшыя тыдні не прадбачыцца, таму гісторыя пра прынца Т`Чала будзе паспяхова працягвацца ў кінатэатрах.

Стужка навiн
0