Нацыянальны мастацкі музей Беларусі

Нацыянальны мастацкі музей навучыць наведвальнікаў адпачываць

45
(абноўлена 20:13 27.02.2018)
Для таго, каб спасцігнуць "мастацтва адпачынку", трэба наведаць арт-праект RELAX.

МІНСК, 27 лют — Sputnik. Нацыянальны мастацкі музей запрашае наведвальнікаў прыходзіць за раслабленнем і гарманізацыяй унутранага свету. Адчуць усё гэта можна будзе падчас арт-праекта "RELAX. Жывапіс. Скульптура. Графіка", паведамілі Sputnik у прэс-службе музея.

Выстава RELAX — гэта яркі стыльны праект, напоўнены гармоніяй і пачуццёвасцю, супакоем і ціхамірнасцю.

"Магчымасць выкарыстання выяўленчага мастацтва для вылячэння і паслаблення, дасягнення станоўчых эмоцый і аднаўлення гармоніі ўжо даўно практыкуецца многімі музеямі свету ў форме арт-тэрапіі. Асаблівасць гэтай выставы ў тым, што тэрапеўтычны эфект ад непасрэднага ўспрымання музейных экспанатаў узмоцнены тэмай выставы — "чалавек, які адпачывае", — падкрэслілі арганізатары.

Гледачы змогуць убачыць розныя грані ажыццяўлення тэмы "мастацтва адпачываць" — ад купання і гульняў на прыродзе да чытання і сну.

Выстава будзе складацца з некалькіх тэматычных раздзелаў, а дапамагаць наведвальнікам у пагружэнні ў стан медытацыі і раслаблення дапаможа спецыяльная музыка.

Дзе:  вул. Леніна, 20.

Калі: 1 сакавіка, 19:30.

45
Тэги:
адпачынак, выстава, Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь, Мінск, Беларусь
Насуперак пандэміі: Венецыянскі кінафестываль усё ж адбудзецца

Насуперак пандэміі: Венецыянскі кінафестываль усё ж адбудзецца

15
(абноўлена 11:09 25.05.2020)
Адно з самых вядомых кінамерапрыемстваў пройдзе па ранейшым раскладзе, але з улікам пэўных карэктываў і новага "эксперыментальнага фармату".

Арганізатары знакамітага кінаагляду вырашылі не здавацца перад пандэміяй каронавіруса: Венецыянскі кінафестываль адбудзецца ў верасні 2020 года.

Пандэмія ўнесла карэктывы ва ўсе сферы жыцця: масавыя і модныя культурныя мерапрыемствы давялося адмяніць або перанесці на нявызначаны тэрмін. Нядаўна стала вядома аб тым, што пад пагрозай апынулася нават цырымонія ўручэння "Оскара-2021". Але ёсць і тыя, хто праявіў небывалую стойкасць і вырашыў супрацьстаяць усім страхам.

Як паведаміла выданне Harper's Bazzar, Венецыянскі кінафестываль усё ж адбудзецца: пра сваё рашэнне, даты правядзення і ўнесеныя з-за пандэміі карэктывы распавялі арганізатары кінаагляду.

Губернатар Венета Лука Дзайя пацвердзіў, што фестываль адбудзецца ў запланаваныя даты - з 2 па 12 верасня 2020 года. Звычайна фэст праводзіўся ў той жа час, што і архітэктурная біенале, якую ўжо перанеслі на наступны, 2021 год. Губернатар адзначыў, што такое рашэнне было прынята толькі з-за таго, што працоўныя не паспяваюць ўзвесці патрэбныя павільёны для архітэктурнай выставы, а вось да кінаагляду ўсё гатова.

Што тычыцца карэктываў, унесеных у сувязі з каронавірусам, то галоўным адрозненнем фестывалю ад мінулых гадоў стане колькасць прадстаўленых кінастужак, якіх стане значна менш. Таксама падкрэсліваецца, што мерапрыемства пройдзе ў "эксперыментальным фармаце" і адбудзецца на востраве Лідо.

15
Тэги:
Венецыянскі кінафестываль
Кветкі бэзу пад дажджом

Май халодны год хлебародны: што кажуць прыкметы пра надвор'е ўлетку

40
(абноўлена 11:45 23.05.2020)
Этнограф Ларыса Мятлеўская распавядае пра стаўленне нашых продкаў да халоднага майскага надвор’я і вучыць гатаваць стравы, якія дапамогуць сагрэць нават самае халоднае сэрца.

У гэтым годзе апошні вясновы месяц выдаўся халодным. Зменлівае надвор’е для Беларусі ў гэтыя часы – не дзіва, што прыкмецілі яшчэ нашы продкі, якія казалі "Май зямлю грэе, а сіверам вее" або "У май каню сена дай, а сам на печ уцякай".

У даўніну халодны і даждлівы май не пужаў земляроба, бо існавала перакананне, што такое надвор’е з’яўляецца прадвеснікам ураджайнага года.

Аб гэтым сведчаць і народныя прымаўкі:

  • Май халодны — не будзеш галодны;
  • Мокра ў маі — будуць пышныя караваі;
  • Грымоты ў маю спрыяюць ураджаю;
  • Як у маі суха, то падцягвай бруха;
  • Як ідзе дождж у сакаўцы, то хлеба будзе ў рукаўцы, а як у маі — то будзе хлеба і ў гультая;
  • Сухі марац, мокры май — будзе жыта, як гай.

Якім будзе надвор’е летам згодна з народнымі прыкметамі

Менавіта напрацягу апошняга вясновага месяца нашы продкі пільна сачылі за надвор’ем, каб даведацца, якім будзе лета. Вось, якія высновы можна рабіць, згодна з народным календаром:

  • Калі ноч пад 1 мая зорная і дзьме цёплы паўднёвы вецер – лета будзе з бурамі, але цёплае і ўраджайнае;
  • У Заходня Беларусі лічылі, што калі ў Дзень Пранціша, які адзначалі 11 мая, ідзе дождж, то будзе мокра ўсё лета, а калі суха, то і лета будзе сухім;
  • 13 мая на Якуба, калі сонца ўзыйдзе ясна – чакаецца сухое лета, а праз хмары – дажджлівае;
  • 14 мая, калі на Ярому - непагадзь, то суровая і галодная надарыцца зіма;
  • 24 мая святкавалі Макея і казалі: "Мокра на Макея - і лета не прасушыць, а сухім Макей прыйшоў – і лета не намочыць".
  • 27 мая на Сідара зноў чакалі халадоў і, калі так было, то казалі, што "Прыйшлі Сідары, прыйшлі і сівяры". Калі ў гэты дзень  дзьмулі паўночныя вятры, то лета чакалася дажджлівае. Але, калі да гэтага дня або на яго прыляцяць ластаўкі і стрыжы, то лета надарыцца цёплым.
  • 28 мая, святкуючы Пахома, прыгаворвалі: "Святы Пахом павее цяплом" і "На Пахома цёпла – усё лета цёпла".

Каб сагрэцца пасля вясновага дажджу і моцнага майскага ветру, можна прыгатаваць смачную і карысную страву – курыны булён з клёцкамі. А на дэсерт – здобныя булкі.

Булен курыны з клёцкамі

Інгрыдыенты:

  • 500 г курынага мяса
  • 1 морквіна
  • 1 цыбуліна
  • 1 яйка
  • 0,75 шклянкі мукі
  • 1 ч. лыжка вяршковага масла
  • Соль
  • Лаўровы ліст
  • Пучок зялёнага кропу або пятрушкі

Як гатаваць:

Падрыхтаванае курынае мяса заліць халоднай вадой. Калі яна закіпіць, зняць пену, пакласці ачышчануюч моркву і цыбуліну, варыць на слабым агні да гатоўнасці мяса, у канцы прыгатавання дадаць соль, лаўровы ліст. Булён працадзіць.

Муку, яйка, соль, масла і каля чвэрці шклянкі ахалоджанага булёну старанна перамяшаць. З атрыманага цеста аддзяляць лыжкай невялікія клёцкі і апускацьіх у булён, варыць 5 хвілін.

Падаць з кавалачкамі  курынага мяса, пасыпаць здробненым кропам або пятрушкай.

Булка здобная

Інгрыдыенты:

  • 1 кг пшанічнай мукі
  • 30 г дражджэй
  • 1,5 шклянкі малака
  • 80 г масла або маргарыну
  • 50 г цукру
  • 1 яйка
  • Соль

Як гатаваць:

Дрожджы накрышыць, дадаць чайную лыжку цукру і расцерці, змяшаць з цёплым малаком, усыпаць палову мукі, замясіць цеста, пасыпаць тоўстым слоем мукі, накрыць сурвэткай і паставіць ў цёплае месца.

Пасля таго, як цеста паднімецца, дадаць рэштку мукі, соль, расцёрты з цукрам жаўток, старанна вымесіць, у канцы замесу дадаць растопленае масла або маргарын і ўзбіты бялок. Паверхню цеста змазаць тлушчам, каб яно не перасохла і даць падысці яшчэ раз.

Гатовым цестам запоўніць формы да 2/3 іх аб’ёму, даць пастаяць, каб падышлі і выпякаць каля гадзіны.

Парада руплівай гаспадынькі: Каб булачкі лёгка даставаліся, халодныя формы змазваюць свіным тлушчам. Алей, маргарын і вяршковае масла для гэтага не прыдатныя. Калі булачкі пякуць у печы і яна даволі гарачая, то на чарэнь каля сцяны ставяць жалезны кубак з вадой і в’юшку не зачыняюць. Калі выпечка зверху пачынае моцна румяніцца, то яе накрываюць паперай або лістамі дзядоўніка.

40
Тэги:
Надвор'е, Ларыса Мятлеўская
Тэмы:
Спадчына: традыцыі і вераванні нашых продкаў
Камар

Які сёння дзень: 26 мая 2020 года

0
(абноўлена 17:04 25.05.2020)
Гэты дзень з'яўляецца сто сорак шостым па грыгарыянскім календары, да канца года засталося 219 дзён.

Якія падзеі адбыліся 26 мая і чым азнаменаваны гэты дзень у народным календары, чытайце ў спраўцы Sputnik.

Гістарычныя падзеі 26 мая

  • У 1926 годзе пачало дзейнасць у БССР літаратурнага аб’яднання "Узвышша".
  • У 1926 годзе быў заснаваны Беларускі інстытут гаспадаркі і культуры (БІГіК) у Вільні.
  • У 1976 годзе ў Мінску ўстаноўлены мемарыяльны знак у гонар Тараса Шаўчэнкі.
  • У 1992 годзе Беларусь устанавіла дыпламатычныя адносіны з Ізраілем.

Хто нарадзіўся 26 мая

  • 1910 год: Эдзі Рознер, джазавы трубач, заслуджаны артыст Беларусі.
  • 1958 год: Аляксандр Кушнярэвіч, беларускі археолаг.

Таксама сёння нарадзіліся амерыканскі акцёр Джон Уэйн і джазавы музыкант Майлс Дэйвіс.

26 мая ў народным календары

Сёння праваслаўныя вернікі шануюць памяць пакутніцы Глікерыі Іраклійскай, якую ў народзе празвалі Лукер'я камарніца, таму што ў гэты перыяд з'яўляюцца першыя камары.

Калі да 26 мая камары ўжо лятаюць, значыць, летам будзе шмат ягад. Таксама ў народзе верылі, што ўбачыць вялікага камара абяцае добры год. А калі камароў мала і яны маленькія – гэта дрэнна, бо будзе мала аўса і травы.

0
Тэги:
народны каляндар, які сёння дзень
Тэмы:
Які сёння дзень: каляндар знакавых падзей