Літаратурная студыя "Цэнтр Еўропы" з’явіцца ў Полацку

© PixabayКнігі, архіўнае фота
Кнігі, архіўнае фота - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Дзейнасць студыі будзе непарыўна звязана з Міжнародным літаратурным фестывалем "Цэнтр Еўропы".

МІНСК, 28 лют – Sputnik. Адкрыццё літаратурнай студыі "Цэнтр Еўропы" адбудзецца ў Цэнтральнай раённай бібліятэцы імя Францыска Скарыны ў Полацку, паведамілі Sputnik у бібліятэцы.

Удзельнікі конкурса Чытаем па-беларуску з velcom - Sputnik Беларусь
Лепшых чытальнікаў беларускай літаратуры вызначылі ў Мінску

Літаратурная студыя пры бібліятэцы стане сувязным звяном паміж творчымі літаратурнымі аб'яднаннямі Полацкага раёна. Па словах арганізатараў, яна стане ўнікальнай у сваім родзе, бо пакуль не мае аналагаў у Беларусі.

"Літаратурная студыя аб'яднае ўсю творчую эліту Полацка і будзе спрыяць папулярызацыі іх творчасці сярод жыхароў і гасцей горада", — паведамілі арганізатары і нагадалі, што многія творчыя людзі Полацка з хваляваннем чакалі гэтай падзеі.

Дзейнасць студыі, па словах арганізатараў, будзе непарыўна звязана з Міжнародным літаратурным фестывалем "Цэнтр Еўропы" і накіравана на стварэнне і ўмацаванне міжнародных сувязяў у галіне культуры і літаратуры.

У рамках цырымоніі адкрыцця літаратурнай студыі для ўдзельнікаў і гасцей мерапрыемства будзе прадстаўлена яе прэзентацыя і арганізаваны літаратурна-музычны вечар, падчас якога полацкія паэты і музыкі выканаюць свае музычна-паэтычныя нумары. Таксама на адкрыцці выступяць прадстаўнікі кіраўніцтва горада, полацкіх літаратурных аб'яднанняў і Полацкай раённай цэнтралізаванай бібліятэчнай сістэмы.

Дзе: Цэнтральная раённая бібліятэка імя Ф. Скарыны (г. Полацк, вул. Гогаля, 15).

Калі: 2 сакавіка ў 12:00.

Стужка навiн
0