Графику Сальвадора Дали из частной итальянской коллекции представили в Минске

Графіку Сальвадора Далі з прыватнай калекцыі прадставілі ў Мінску

86
(абноўлена 09:17 01.03.2018)
Арыгінальныя працы ілюструюць юбілейны выпуск "Боскай камедыі" Дантэ Аліг'еры.

МІНСК, 1 сак — Sputnik. Сто арыгінальных графічных прац Сальвадора Далі з прыватнай італьянскай калекцыі прадставілі ў Нацыянальным гістарычным музеі ў Мінску.

Гравюры ілюструюць паэму Дантэ Аліг'еры "Боская камедыя": яны былі створаны да святкавання 700-годдзя паэта і пабачылі свет у 1960 годзе. На стварэнне 3,5 тысяч дошак, якія былі знішчаныя адразу ж пасля публікацыі ксілаграфій, спатрэбілася каля пяці гадоў. Далі старанна кантраляваў працэс стварэння пласцін, асабіста правяраў і зацвярджаў кожную.

Графику Сальвадора Дали из частной итальянской коллекции представили в Минске
© Sputnik Алеся Шершнёва
На адкрыцці выставы быў аншлаг

Падчас стварэння серыі італьянская грамадскасць была абураная тым, што вялікага італьянскага паэта будзе ілюстраваць іспанскі мастак. Тады ўрад адклікаў свой заказ, але Далі працягнуў тварыць і намаляваў поўны цыкл ілюстрацый.

Пасол Італіі ў Беларусі Стэфана Б'янкі назваў прадстаўленую экспазіцыю дзіўным спалучэннем творчасці двух геніяў і адзначыў, што прадстаўленыя работы лічацца лепшымі графічнымі творамі Далі і лепшымі ілюстрацыямі бессмяротнай кнігі Дантэ.

Асаблівую каштоўнасць мае тытульны ліст да твора, на якім ў 1965 годзе Далі пакінуў аўтограф і малюнак шарыкавай асадкай.

Графику Сальвадора Дали представили в Минске
© Sputnik Алеся Шершнёва
Так выглядае тытульны ліст з малюнкам генія

Па словах куратара Вольгі Кліп, унікальнасць выставы заключаецца ў тым, што ўсе працы сабраны разам: гледачы могуць убачыць усё ад першай да сотай гравюры.

"Сёння мы маем магчымасць назіраць вяршыню творчасці Далі. Я думаю, што ён захапляўся геніем Дантэ, таму не мог не заўважыць і не пагадзіцца з вялікай працай, якую здзейсніў гэты паэт на 700 гадоў раней. Дзякуючы гэтым ілюстрацыям мы фактычна можам чытаць Боскую камедыю", — падкрэсліла яна.

Разам з унікальнай экспазіцыяй у музеі прапануюць адукацыйную праграму: госці могуць даведацца аб спадчыне Дантэ, пачытаць "Боскую камедыю", а таксама паглядзець фільмы і паслухаць лекцыі па інтэрпрэтацыі знакамітай кнігі ў іншых відах мастацтва.

Графику Сальвадора Дали показали в Минске
© Sputnik Алеся Шершнёва
Акрамя экскурсій у музеі прапануюць паслухаць лекцыі і паглядзець фільмы

"Боская камедыя" — апошні і самы яркі твор Дантэ, у якім ён праявіў сябе не толькі як вялікі паэт Сярэднявечча, але і як першы паэт эпохі Адраджэння.

86
Тэги:
выстава, графіка, Нацыянальны гістарычны музей Рэспублікі Беларусь, Дантэ Аліг'еры, Сальвадор Далі, Мінск, Беларусь
По теме
Дзесяць цытат ад Сальвадора Далі