Зборнікі вершаў Максіма Багдановіча

Беларусь і Кітай дамовіліся аб выданні літаратурнай класікі

19
(абноўлена 14:33 02.03.2018)
Кітайская дэлегацыя наведвае Беларусь у рамках Мінскай кніжнай выставы.

МІНСК, 2 сак — Sputnik. Беларускія і кітайскія кнігавыдаўцы запланавалі пераклад і выданне классічных твораў абедзвюх літаратур да 2020 года, паведамілі ў Міністэрстве інфармацыі Беларусі.

Дамова з'явілася падчас сустрэчы з прадстаўнікамі выдавецкіх арганізацый КНР. Яны ўдзельнічаюць у XXV Мінскай міжнароднай кніжнай выставе-кірмашу.

Акрамя таго, падчас працы выставы адбылася прэзентацыя кніг праекта  "Пялёсткі лотаса і хрызантэмы. Сто паэтаў Кітая ХХ стагоддзя", а таксама быў падпісаны дакумент аб супрацоўніцтве паміж выдавецтвам "Мастацкая літаратура" і выдавецтвам навуковай літаратуры Пекінскага ўніверсітэта замежных моў.

19
Тэги:
Кнігі, XXV Міжнародная кніжная выстаўка-кірмаш, Кітай, Беларусь
Бернардынскі кляштар у Нясвіжы

430-гадовы манастыр бернардзінцаў у Нясвіжы прадалі за 10 долараў

19
(абноўлена 15:35 26.10.2020)
Першапачаткова старадаўні аб'ект ацанілі ў некалькі дзясяткаў тысяч долараў, аднак пакупнікоў не знайшлося.

МІНСК, 26 кас - Sputnik. У Нясвіжы прадалі былы корпус кляштара бернардзінцаў, які захаваўся з XVI-га стагоддзя. Ён тройчы выстаўляўся на аўкцыён. У рэшце рэшт кошт пытання склаў адну базавую велічыню (27 рублёў), распавялі Sputnik у Нясвіжскім райвыканкаме.

"На днях мясцовы інвестар набыў аб'ект, у панядзелак мы выдалі яму рашэнне на праектаванне дадзенага будынка. Новы ўласнік плануе стварыць там музей каменных абразоў. Работы ў хуткім часе пачнуцца", - праінфармаваў Sputnik намеснік старшыні райвыканкама Міхаіл Афанасік.

Паводле яго слоў, будынак мае статус гісторыка-культурнай каштоўнасці. Плошча былой святыні складае 1381 кв.м., у трохпавярховым будынку ёсць электрычнасць, ацяпленне, каналізацыя і вада. Манастыр размяшчаецца ў цэнтры горада па суседстве з фарным касцёлам і уваходам у Нясвіжскі палацава-паркавы комплекс.

Новага гаспадара для будынка шукалі некалькі гадоў, электронныя таргі праводзіліся тройчы. Першапачаткова манастыр хацелі прадаць за 126 тысяч долараў, затым кошт знізілі да 70 тысяч. У рэшце рэшт, планка апусцілася да адной базавай, аб'ект набыў адзіны пакупнік - мясцовы інвестар.

Манахі-бернардзінцы пабудавалі манастыр у 1589 годзе. У 1864-м царскія ўлады скасавалі яго і сталі выкарыстоўваць як храм. У 1900-х тут былі ваенныя казармы, з 1956 па 2002 год тут знаходзіўся штаб навучальнага палка сувязі.

Чытайце таксама:

19
Тэги:
Нясвіж
(0:00 / .00Mb / )

Паўфінал чацвёртага сезона "Ты супер!" - відэа

9
(абноўлена 10:01 26.10.2020)
Папулярны музычны праект "Ты супер!" праводзяць сумесна тэлеканал НТБ і Міжнароднае агенцтва і радыё Sputnik. Глядзіце на відэа паўфінал вакальнага конкурсу.

У цяперашнім сезоне "Ты супер!" удзельнічаюць новыя выканаўцы і фіналісты мінулых сезонаў. Усяго ў конкурсе бяруць удзел 58 дзяцей з Расіі, Грузіі, Азербайджана, Абхазіі, Кыргызстана, Беларусі, Эстоніі, Украіны і Малдовы.

У журы праекта - вядомыя расійскія зоркі: Дыяна Арбеніна, Аляксей Вараб'ёў, спявачка Ёлка і кампазітар Ігар Крутой.

Нагадаем, у першым выпуску шоу прыняла ўдзел беларуска Даша Чарнова, якая да гэтага два разы прымала ўдзел у конкурсе. Адораная выканаўца распавяла і пра тое, як складаецца яе творчая кар'ера.

Міжнародны вакальны праект для дзяцей, якія засталіся без апекі бацькоў, "Ты супер!" праводзяць тэлеканал НТБ сумесна з Міжнародным інфармацыйным агенцтвам і радыё Sputnik пры падтрымцы Міністэрства асветы РФ.

9
Тэги:
"Ты супер", НТБ (тэлеканал)
Кандыдат у прэзідэнты ЗША ад дэмакратаў Джо Байдэн

Байдэн выступіў за пашырэнне санкцый супраць акружэння Лукашэнкі

0
(абноўлена 09:26 28.10.2020)
Кандыдат у прэзідэнты ЗША паабяцаў, што ў выпадку перамогі на выбарах сам будзе абмяркоўваць з еўрапейскімі партнёрамі распрацоўку плана эканамічнай падтрымкі Беларусі.

МІНСК, 28 кас - Sputnik. Кандыдат у прэзідэнты ЗША ад дэмакратаў Джо Байдэн заклікаў міжнародную супольнасць пашырыць санкцыі супраць акружэння кіраўніка Беларусі Аляксандра Лукашэнкі, гаворыцца ў пісьмовай заяве палітыка.

Паводле яго слоў, прынятых на дадзены момант санкцый у дачыненні да беларускіх чыноўнікаў, якія маюць дачыненне да жорсткага падаўленьня пратэстаў, не дастаткова.

"Міжнародная супольнасць павінна значна пашырыць санкцыі супраць падручных Лукашэнки і замарозіць афшорныя рахункі, дзе яны трымаюць сваё скрадзенае багацце. У якасці прэзідэнта я таксама буду працаваць з нашымі еўрапейскімі партнёрамі і саюзнікамі над распрацоўкай плана эканамічнай падтрымкі сапраўды суверэннай, дэмакратычнай Беларусі", - падкрэсліў Байдэн.

Кандыдат на пасаду кіраўніка Белага дома падкрэсліў, што асуджае парушэнні правоў чалавека, "якія здзейсніў рэжым Лукашэнкі". Джо Байдэн таксама заявіў, што працягне разам з экс-кандыдатам у прэзідэнты Беларусі Святланай Ціханоўскай і ўдзельнікамі пратэстных акцый у Беларусі заклікаць дзейнага Прэзідэнта РБ да мірнай перадачы ўлады, вызвалення ўсіх палітычных зняволеных і правядзення новых свабодных і справядлівых выбараў.

Нагадаем, што ўсеагульныя выбары ў ЗША, дзе будзе абірацца ў тым ліку і кіраўнік дзяржавы, пройдуць 3 лістапада. Па папярэдніх дадзеных апытанняў, Байдэн па папулярнасці апярэджвае дзеючага прэзідэнта рэспубліканца Дональда Трампа.

Дзейсныя санкцыі

Выбары прэзідэнта прайшлі ў Беларусі 9 жніўня. Па дадзеных ЦВК, Аляксандр Лукашэнка набраў больш за 80% галасоў выбаршчыкаў, на другім месцы апынулася Святлана Ціханоўская, якая набрала крыху больш за 10% галасоў. У дзень выбараў у краіне пачаліся акцыі пратэсту нязгодных з вынікамі выбараў, якія доўжацца да гэтага часу. Пратэстоўцаў з ужываннем сілы не раз разганялі сілавікі.

Краіны Еўропы асудзілі дзеяньні беларускіх уладаў. На пачатку кастрычніка Еўрасаюз ва ўласным афіцыйным часопісе апублікаваў спіс з 44 беларускіх чыноўнікаў, супраць якіх уведзеныя персанальныя санкцыі. У яго, у прыватнасці, увайшлі кіраўнік МУС Юрый Караеў і старшыня ЦВК Лідзія Ярмошына. Сам прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ў дадзены спіс не быў уключаны.

У дадзены момант Еўрасаюз гатовы ўвесці санкцыі супраць прэзідэнта Беларусі, калі сітуацыя ў рэспубліцы не зменіцца.

0
Тэги:
санкцыі, Беларусь, ЗША