Звягінцаў на цырымоніі ў Парыжы не прысутнічаў. Прэмію Сезар уручылі французскі акцёр П'ер Рышар і французская актрыса Сафі Марсо

Прэмія Сезар: "Нялюбасць" Звягінцава назвалі лепшым замежным фільмам

33
(абноўлена 17:53 03.03.2018)
Кінастужка расійскага рэжысёра абыйшла такія фільмы, як "Ла-ла Ленд" і "Дзюнкерк".

МІНСК, 3 сак — Sputnik. Кінастужка расійскага рэжысёра Андрэя Звягінцава "Нялюбасць" стала ўладальніцай нацыянальнай французскай кінапрэміі "Сезар", паведамляецца на афіцыйным сайце прэміі.

Імёны ўладальнікаў сталі вядомыя ў ноч з пятніцы на суботу. Расійская драма перамагла ў намінацыі "Лепшы замежны фільм"

Змагаліся за прэмію шэсць кінакарцін. Згаданая канкурыравала з такімі фільмамі, як "Ла-ла Ленд" Дэм'ена Шазела і "Дзюнкерк" Крыстафера Нолана, а таксама "Выпадак у гатэлі "Ніл Хілтан", "Каралеўскі абмен", "Вяселле" і "Квадрат".

"Нялюбасць" ужо адзначалі на міжнародных прэміях: карціна атрымала прыз журы на фестывалі ў Канах, узяла галоўны прыз на міжнародным фестывалі ў Мюнхене, а акрамя таго прэтэндуе на прэмію "Оскар".

Фільм выйшаў у расійскі пракат 1 чэрвеня. У цэнтры сюжэту драмы — шлюбная пара, якая знаходзіцца ў працэсе цяжкага разводу, якая раптоўна губляе адзінага 12-гадовага сына.

Нацыянальную французскую прэмію "Сезар" штогод уручаюць у Францыі з 1976 года.

33
Тэги:
кіно, прэмія "Сезар", Андрэй Звягінцаў, Францыя

Культура