Літаратурны музей Максіма Багдановіча

Музей Максіма Багдановіча зладзіць паэтычны кватэрнік

16
(абноўлена 10:04 05.03.2018)
Свае вершы і песні на імпрэзе прадставяць 11 паэтаў і музыкантаў.

МІНСК, 5 сак – Sputnik. Літаратурны музей Максіма Багдановіча і творчая суполка "Вежа міру" арганізуюць літаратурна-музычную імпрэзу "Паэтычны кватэрнік", паведамляецца ў афіцыйным акаўнце музея на Facebook.

Свае вершы і песні на імпрэзе прадставяць 11 паэтаў і музыкантаў.

Так, у кватэрніку прымуць удзел Таццяна Светашова, Георгій Барташ, Даша Бялькевіч, Вольга Маркітантава, Ганна Мананкова, Яніна Пінчук, Міхал Бараноўскі, Алесь Даўгатовіч, Дзяніс Кандрацьеў, Валерыя Дзямідчык і Ігар Сячко.

Паслухаць добрую музыку і вершы можна будзе бясплатна, пачатак імпрэзы а 19:00.

Літаратурны музей Максіма Багдановіча знаходзіцца ў самым цэнтры Мінска, у Траецкім прадмесці, па адрасе: вул. Багдановіча, 7а.

16
Тэги:
імпрэза, музыка, Вершы, паэзія, Літаратурны музей Максіма Багдановіча, Мінск, Беларусь

Культура