Эліна Нячаева

Букмекеры: фаварытка "Еўрабачання 2018" - эстонская спявачка Нячаева

12
(абноўлена 11:51 05.03.2018)
Прадстаўнік Беларусі Alekseev у рэйтынгах букмекераў пакуль займае 13-15 месца.

МІНСК, 5 сак — Sputnik. Фаварыткай "Еўрабачання 2018" букмекерскія канторы сёння называюць прадстаўніцу Эстоніі Эліну Нячаеву, якая выканае песню на італьянскай мове La Forza.

"Еўрабачанне 2018" пройдзе ў маі гэтага года ў горадзе Лісабоне (Партугалія). За перамогу ў шоў будуць змагацца прадстаўнікі 43 краін, у тым ліку і Беларусі.

Па стане на сёння, лідэрам у букмекерскіх кантор лічыцца прадстаўніца Эстоніі Эліна Нячаева з кампазіцыяй на італьянскай мове La Forza, якая аб'ядноўвае класічную і электронную музыку.

У спісе фаварытаў — і Балгарыя, хаця краіна яшчэ не абрала прадстаўніка. У топ-3 пакуль заходзіцца і чэшскі спявак Mikolas Josef з кампазіцыяй Lie To Me.

Прадстаўнік Беларусі на "Еўрабачанні" ўкраінец Alekseev пакуль займае 13-15 места ў рэйтынгах. Цікава, што малдаўская група DoReDo, прадзюсарам якіх выступіць Філіп Кіркораў, знаходзіцца ў самым канцы рэйтынгаў.

Назваць рэпрэзэнтатыўным гэты рэйтынг букмекераў пакуль нельга: многія краіны не вызначыліся з песнямі або артыстамі. Акрамя таго, стаўкі на пераможцаў шоў пакуль робіць не так шмат фанатаў.

12
Тэги:
музыка, прагноз, Еўрабачанне-2018
Партрэт Уладзіміра Караткевіча ў музеі ў Оршы

Дзень нараджэння Караткевіча: 6 кніг, якія павінен прачытаць кожны

565
(абноўлена 14:39 25.11.2020)
Імя Уладзіміра Караткевіча звязана не толькі з літаратурай, але і гісторыяй Беларусі, якая знайшла сваё адлюстраванне ў яго творах.

Самы рамантычны беларускі пісьменнік і паэт нарадзіўся 26 лістапада 1930 года ў Оршы. Адукацыю ён атрымаў у Кіеўскім універсітэце і на Вышэйшых літаратурных курсах у Маскве.

Творчасць Уладзіміра Караткевіча прсякнута духам рамантызма і любоўю да беларускай гісторыі. Сярод найбольш вядомых яго твораў "Каласы пад сярпом тваім", "Чорны замак Альшанскі", дзікае паляванне караля Стаха" і "Ладдзя роспачы".

Галоўная заслуга Караткевіча ў тым, што ён падняў у сваіх творах шырокія пласты нацыянальнай гісторыі.

У дзень нараджэння Уладзіміра Караткевіча Sputnik абраў шэсць кніг, якія павінен прачытаць кожны чалавек.

Чытайце таксама: 

565
Тэги:
Жыццё знакамітых людзей, Уладзімір Караткевіч, Орша Віцебскай вобласці, Беларусь
Тэмы:
Беларуская літаратура
Арына Пехцерава

Прадстаўніца Беларусі на "Дзіцячым Еўрабачанні" выступіць пятай

30
(абноўлена 09:46 24.11.2020)
Галасаванне за кампазіцыі пачнецца ў пятніцу 27 лістапада ў 22:00 па мінскім часе на сайце "Дзіцячага Еўрабачання".

МІНСК, 24 ліс - Sputnik. Арына Пехцерава, якая прадстаўляе Беларусь на міжнародным песенным конкурсе "Дзіцячае Еўрабачанне", будзе выступаць у фінале пятай.

Згодна з вынікамі лёсавання першай выступіць немка С'юзан Озелоф з песняй "Stronger With You", апошняй - францужанка Валянціна Тронель c кампазіцыяй "J'imagine".

Беларуска прадставіць сваю песню "Прышэльцы" пасля Сербіі і перад Польшчай. Галасаванне за кампазіцыі пачнецца ў пятніцу 27 лістапада ў 18:00 па мінскім часе на сайце "Дзіцячага Еўрабачання".

У бягучым годзе з-за пандэміі каронавіруса конкурс пройдзе ў фармаце тэлемоста. У фінале выступяць прадстаўнікі 12 краін: Расіі, Беларусі, Грузіі, Францыі, Казахстана, Нідэрландаў, Мальты, Сербіі, Украіны, Іспаніі, Германіі і Польшчы.

30
Тэги:
Беларусь, Дзіцячае Еўрабачанне
Тэмы:
Дзіцячае Еўрабачанне - 2020
Манекены ў ахоўных масках ў вітрыне крамы

Татальны масачны рэжым уводзіць няма сэнсу - Міністэрства аховы здароўя РФ

8
Раней у Расіі зарабіў адзіны тэлефонны нумар 122 для пытанняў па COVID-19 і выкліку ўрача.

МІНСК, 27 ліс - Sputnik. Міністэрства аховы здароўя РФ не бачыць сэнсу ўводзіць масачны рэжым па ўсёй краіне.

Пра гэта заявіў на прэс-канферэнцыі ў Будапешце міністр аховы здароўя Расіі Міхаіл Мурашка. Паводле яго слоў, масачны рэжым у краіне рэгламентуецца строга пастановамі галоўнага санітарнага ўрача.

"У нас распрацавана ў тым ліку гнуткая сістэма ўвядзення пэўных абмежаванняў у рэгіёнах. Расія вельмі вялікая краіна. І таму ўводзіць адначасова на ўсёй тэрыторыі аднолькавы рэжым не мае сэнсу. Лакальныя рэжымы ўводзяцца губернатарамі кожнага рэгіёну", - сказаў ён.

Нагадаем, Расспажыўнагляд увёў ўсеагульны масачны рэжым ва ўсіх рэгіёнах Расіі з 28 кастрычніка. Апранаць маску абавязкова трэба ў грамадскім транспарце, у таксі, у ліфтах і на паркоўках. Таксама іх неабходна выкарыстоўваць у месцах масавага знаходжання людзей - там, дзе адначасова могуць знаходзіцца больш за 50 чалавек.

Акрамя таго, у Расспажыўнаглядзе адзначалі неабходнасць узмацнення абароны для людзей, старэйшых за 65 гадоў і з хранічнымі захворваннямі. У некаторых рэгіёнах, напрыклад, у Маскве і Санкт-Пецярбургу, такія абмежаванні ў адносінах да пенсіянераў ужо ўвялі.

8
Тэги:
Расія, каронавірус