Памятны знак у гонар братоў Луцкевічаў

Фотафакт: у Мінску з’явіўся памятны знак у гонар братоў Луцкевічаў

40
(абноўлена 17:32 13.03.2018)
Урачыстая цырымонія адкрыцця адбылася сёння ў сталічным парку Янкі Купалы.

МІНСК, 13 сак — Sputnik. Памятны камень у гонар культурных і палітычных дзеячаў XX стагоддзя братоў Антона і Івана Луцкевічаў быў урачыста адкрыты сёння ў сталічным парку імя Янкі Купалы. 

Памятны знак у гонар братоў Луцкевічаў
© Sputnik Алеся Шершнева
Памятны знак у гонар братоў Луцкевічаў

Знак знаходзіцца на месцы, дзе ў канцы XIX стагоддзя на вуліцы Садовай размяшчаліся дамы сям’і Луцкевічаў. Праект, аўтарства якога належыць Юрыю Градаву, фінансаваў Мінгарвыканакам.

Памятны знак у гонар братоў Луцкевічаў
© Sputnik Алеся Шершнева
Памятны знак у гонар братоў Луцкевічаў

Браты Іван і Антон Луцкевічы ўваходзілі ў першую Раду Беларускай Народнай Рэспублікі, а Антон Луцкевіч таксама ініцыяваў Трэццюю Устаўную Грамату БНР, у адпаведнасці з якой дзяржава абвясціла сваю незалежнасць.

40
Тэги:
помнік, Іван Луцкевіч, Антон Луцкевіч, Мінск, Беларусь

Культура