Гурт Тролль Гнет Ель

Гурт "Тролль Гнет Ель" адзначыць паўналецце на "Свяце Сонца" ў Дудутках

103
(абноўлена 22:03 22.03.2018)
Хэдлайнеры фестывалю раскажуць са сцэны забаўныя гісторыі з жыцця прагных троляў і мілых гномаў з музычным суправаджэннем.

МІНСК, 22 сак — Sputnik. Фолк-рок-гурт "Тролль Гнет Ель" адзначыць паўналецце на сцэне III міжнароднага купальскага фэста "Свята Сонца", які пройдзе 16-17 чэрвеня ў музеі Дудуткі.

Группа Тролль Гнет Ель
© Photo : архив группы "Тролль Гнет Ель"
У гэтым годзе гурт адзначае сваё "паўналецце"

Творчасць калектыву "Тролль Гнет Ель"- гэта яркая сумесь з скандынаўскіх фальклорных і прыбалтыйска-фінскіх мелодый, якія суправаджаюцца шлейфам хард-рока. Асаблівай увагі заслугоўваюць і тэксты песень, у якіх слухачы могуць пазнаёміцца з забаўнымi гісторыямi з жыцця прагных троляў, мілых гномаў і розных сярэднявечных персанажаў.

Пачуць казачную ва ўсіх сэнсах музыку аматары змогуць на вялікім оpen-air канцэрце падчас фестывалю "Свята Сонца".

У ліку ўдзельнікаў госці мінулых фэстаў  — беларускія гурты "IRDORATH", "PAWA", "ЯВАРЫНА" і госці з Кіева — "FRAM".  Гэта пакуль што не поўны спіс: арганізатары — Экстрым тэатр "Берсерк" і музей "Дудуткі" —  абяцаюць раскрыць таямніцу на гэтым тыдні.

Падрабязнасці можна знайсці на афіцыйным сайце фестывалю ці ў сацыяльнай сетцы "УКантакце".

103
Тэги:
Свята Сонца, гурт "Тролль Гнет Ель", Экстрым-тэатр "Берсерк", Музейны комплекс "Дудуткі", Дудуткі, Мінская вобласць, Беларусь
Тэмы:
"Свята Сонца 2018" у Дудутках - традыцыйны купальскі open-air (8)
По теме
Тэатр "Яварына" выступіць на "Свяце Сонца" ў Дудутках
Фолк-рок, фаер-шоу і купальскія абрады на фестывалі "Свята Сонца"
Карціна Хаіма Суціна Ева

Карціны з калекцыі Белгазпрамбанка вярнулі ў галерэю "Арт-Беларусь"

3
(абноўлена 14:25 23.06.2021)
У абноўленай экспазіцыі можна ўбачыць работы Марка Шагала, Хаіма Суціна, Восіпа Цадкіна і многіх іншых, акрамя таго, прадстаўлены шэсць навінак.

МІНСК, 23 чэр - Sputnik. Карціны з калекцыі Белгазпрамбанка з серады, 23 чэрвеня, зноў дэманструюцца ў галерэі "Арт-Беларусь", паведамілі ў прэс-службе банка.

У чэрвені мінулага года ў эфіры тэлеканала "Беларусь 1" паведамілі, што паўтары сотні карцін агульным коштам каля $20 млн "далучылі да справы Белгазпрамбанка". Па словах вядучага Івана Эйсманта, карціны, якія знаходзяцца ў карпаратыўнай калекцыі банка, "рыхтавалі да тэрміновага вывазу з краіны".

Іх канфіскавалі, з тых часоў карціны не выстаўляліся.

"23 чэрвеня галерэя "Арт-Беларусь" зноў прадставіць увазе аматараў мастацтва работы з карпаратыўнай калекцыі ААТ "Белгазпрамбанк". Творы жывапісу, графікі, скульптуры, дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва, кніжнага друку - усяго больш за 50 арт-аб'ектаў. Новая экспазіцыя прысвечана гісторыі беларускай культуры перыяду XVI-XX стст", - паведаміла ў сераду прэс-служба банка.

Удакладняецца, што ў абноўленай экспазіцыі можна ўбачыць работы Марка Шагала, Хаіма Суціна, Восіпа Цадкіна і многіх іншых, акрамя таго, прадстаўлены шэсць навінак - работы ўдзельнікаў УНОВИС ( "Утвердители нового искусства»- творчае аб'яднанне, створанае ў 1920-1923 гадах у Віцебскім Народным мастацкім вучылішчы пад кіраўніцтвам Казіміра Малевіча): Яўгеніі Магарыл, Дзмітрыя Саннікава, Яўхіма Рояка, Льва Юдзіна.

Карпаратыўная калекцыя Белгазпрамбанка

У карпаратыўнай калекцыі Белгазпрамбанка было прадстаўлена пяць работ Марка Шагала, сярод іх - чатыры жывапісных палатна. Гэта адзіныя жывапісныя карціны знакамітага мастака, якія ёсць у краіне.

У калекцыі таксама знаходзяцца адзіныя творы Хаіма Суціна ў Беларусі. Адна з работ, "Ева" з'яўляецца самым дарагім творам выяўленчага мастацтва ў Беларусі.

Сярод карцін у карпаратыўнай калекцыі банка - "Партрэт княгіні Ірыны Абаленскай" Савелія Сорына. Віктар Бабарыка, на той момант старшыня праўлення банка, асабіста сустракаўся з княгіняй. Ёй тады было больш за 90 гадоў, Бабарыка спадзяваўся запрасіць яе з Лондана, дзе яна пражывала, у Мінск, каб наведвальнікі выставы змаглі на свае вочы ўбачыць тую, каго адлюстраваў на сваім палатне Сорын.

Чытайце таксама:

3
Тэги:
Восіп Цадкін, Хаім Суцін, Марк Шагал, Галерэя "Арт-Беларусь", Белгазпрамбанк, карціны
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка

Лукашэнка: нацысцкі бліцкрыг сарваўся ля сцен Брэсцкай цытадэлі

15
(абноўлена 09:24 23.06.2021)
У Брэсцкай крэпасці 22 чэрвеня беларускія ўлады правялі цырымонію, прымеркаваную да Дня ўсенароднай памяці ахвяр вайны.

БРЭСТ, 23 чэр – Sputnik. Немцы 80 гадоў таму хацелі прайсці па нашай зямлі ўрачыстым маршам, заявіў напярэдадні прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ў Брэсцкай крэпасці, перадае карэспандэнт Sputnik.

Паводле яго словаў, 22 чэрвеня 1941 года для ўсіх беларусаў дзень памяці і смутку, які падзяліў жыццё на да і пасля.

"На нашу зямлю рушыла ўзброеная бязлітасная армада, якая несла гібель і рабства. Фашысты не шкадавалі ні старых, ні немаўлят. Гэта потым, пасля 9 траўня 45-га, немцы назавуць той чэрвеньскі дзень ракавым для сваёй нацыі", - сказаў Лукашэнка.

Паводле яго слоў, гітлераўскія забойцы хацелі прайсці пераможным маршам, як яны гэта зрабілі ў краінах Еўропы. Фашысты, падкрэсліў Лукашэнка, нават запланавалі пераможны парад на Краснай плошчы ў Маскве.

"Але тут, ля сцен брэсцкай цытадэлі, літаральна ў першыя гадзіны вайны нацысцкі бліцкрыг сарваўся", - сказаў беларускі прэзідэнт.

"Сарваўся, калі ў апошнія хвіліны свайго кароткага жыцця воін надрапаў на сцяне: "Я паміраю, але не здаюся! Бывай, Радзіма!" - падкрэсліў Лукашэнка.

Ён адзначыў, што, на жаль, сёння невядомы імёны многіх абаронцаў крэпасці, і мы не ведаем, дзе яны загінулі і пахаваны. А не так даўно, у красавіку, памёр апошні вядомы абаронца цытадэлі Пётр Кацельнікаў. Лукашэнка асабліва падкрэсліў, што ў памяці народа імя Кацельнікава будзе жыць заўсёды, як і імёны яго баявых таварышаў лейтэнанта Кіжаватава, капітана Зубачова, маёра Гаўрылава і тысяч іншых савецкіх герояў.

"Гэта яны не дазволілі фашыстам узяць цвярдыню над Бугам за восем гадзін. Праз тры тыдні баі пачыналіся ўжо на далёкіх подступах да Смаленска, а Брэсцкая крэпасць працягвала ваяваць", - сказаў на заканчэнне прэзідэнт.

Памяць герояў вайны ўдзельнікі цырымоніі ў Брэсцкай крэпасці ўшанавалі хвілінай маўчання.

Чытайце таксама:

15
Тэги:
улада, Цытадэль, Брэсцкая крэпасць, бліцкрыг, Аляксандр Лукашэнка