У тэатральнай касе Купалаўскага тэатра прайшла сустрэча з пісьменнікам Андрусём Горватам

Спектакль па кнізе Горвата "Радзіва Прудок" пакажуць на Палессі

116
(абноўлена 18:28 23.03.2018)
Мінскай публіцы прэм’еру нашумелай пастаноўкі купалаўцы прадставяць у маі гэтага года.

МІНСК, 23 сак — Sputnik. Прэм'ера спектакля па кнізе журналіста і былога дворніка Андруся Горвата "Радзіва Прудок" на сцэне Купалаўскага тэатра запланаваная на 16-17 мая гэтага года, паведаміў рэжысёр спектакля Раман Падаляка.  

Палесскія прыгоды купалаўцаў

Акрамя выступу на Камернай сцэне купалаўцы адправяцца на радзіму кнігі — ў пасёлак Прудок Мазырскага раёна Гомельскай вобласці, што на Палессіі недалёка ад украінскай мяжы. Дакладная дата палесскай прэм'еры не называецца, зараз вядома толькі, што задумка будзе ажыццяўляцца ўлетку.  Па словах удзельнікаў, гэта стане своеасаблівым выпрабаваннем для ўсіх на тое, ці з'яўляецца спектакль "жыццёвым".

Праект цалкам эксперыментальны, таму гледачоў чакае вялікая колькасць "касмічных" сюрпрызаў. Раскрываць дэталі пастаноўкі Раман Падаляка не стаў. Застаецца толькі здагадвацца, як будзе прадстаўлена на сцэне спецыфічная структура кнігі — дзённік.

Рэжысёр спектакля па кнізе Горвата Радзіва Прудок Раман Падаляка
© Sputnik Алеся Шершнёва
Рэжысёр спектакля Раман Падаляка

"Андрусь даў нам магчымасць  зрабіць усё так, як нам здаецца патрэбным. Нешта мы перастаўлялі і змянялі тое, што ёсць у кнізе. Мы цэнім гэты карт-бланш. Спадзяюся, што знаходзімся на адной касмічнай хвалі з Андрусем і трошкі разумеем, што хацеў сказаць аўтар", — расказаў ён.

У спектаклі будзе задзейнічана невялікая частка ўсёй трупы Купалаўскага тэатра — акцёры Міхаіл Зуй, Дзмітрый Ясіневіч і Святлана Анікей.  Яны ў адзін голас падкрэсліваюць, што працаваць невялікім саставам, гэта "асаблівы кайф".

Акцёры спектакля па кнізе Горвата Радзіва Прудок
© Sputnik Алеся Шершнёва
Акцёры Дзмітрый Ясіневіч, Святлана Анікей і Міхайл Зуй

"Пакуль што мы не вызначыліся з фарматам спектакля і зараз вельмі сумленна спрабуем штосьці шукаць, не вызначаючы гэта ў пэўны жанр. А раптам, з гэтага атрымаецца тое, чаго раней ніколі не было", — заінтрыгавала Святлана Анікей.

Цётка Дуня і кампанія

Сам аўтар удзельнічаць у пастаноўцы не будзе і плануе толькі патрапіць на прэм'еру, "каб паглядзець, што атрымалася".

"Я дагэтуль больш адчуваю сябе дворнікам. Успрыняць сур'ёзна тое, што напісаў кнігу, якая стала асновай для спектакля, я не магу. Для мяне гэта існуе як паралельная рэчаіснасць, у якую складана паверыць.  Часамі падаецца, што гэта ўсё не праўда, але мне вельмі прыемна быць суудзельнікам гэтай гісторыі. Мне выдзелілі цёплае і утульнае месца, ад якога я атрымліваю толькі асалоду", — падзялўся сваімі ўражаннямі Горват.

Андрусь Горват
© Sputnik Алеся Шершнёва
Аўтар кнігі "Радзіва Прудок" Андрусь Горват

Ён звярнуў увагу, што спектакль — гэта цалкам вынік творчасці купалаўцаў, таму яго задача заключаецца толькі ў тым, каб не перашкаджаць.

Андрусь Горват дагэтуль не можа ахарактарызаваць, кім з'яўляецца для Прудка і як жыхары гэтага мястэчка адносяцца да вядомасці, якая нечакана звалілася на іх галовы.

"Прудкоўцы — гэта сапраўдныя партызаны-палешукі, і праўды да канца я не ведаю, як яны ставяцца да мяне. Дакладна ведаю, што персанаж  гэтай кнігі — цётка Дуня — пра якую пісаў вельмі багата, ганарыцца тым, што стала сапраўднай зоркай. Яна неяк размаўляла са сваімі сваякамі і нават высветліла, што з'яўляецца мне цёткай", — дадаў аўтар "Радзіва Прудок".

Асаблівае месца ў спектаклі адводзіцца Палессю і мясцовай гаворцы. Акцёрамі ўжо даводзілася дакранацца да гэтай своеасаблівай гаворкі праз спектакль "Людзі на балоце", які ёсць у рэпертуары тэатра.

Мікалай Пінігін: з'яўленне Горвата — гэта цуд>>

"Я думаю, што мы атрымаем зборны беларускі матэрыял. Свае назіранні прадставіць каманда, удзельнікі якой пайшлі родам з розных куткоў Беларусі", — падкэсліў Дзмітрый Ясіневіч. Яму, дарэчы, давядзецца прымерыць ролі некалькіх персанажаў.

Нагадаем, што кніга  "Радзіва Прудок" з'явілася са "смешных і сумных інтымных тэкстаў", якія Андрусь Горват спачатку друкаваў у сацыяльных сетках.  У гэтым годзе выйшаў чарговы тыраж кнігі і зараз, па словах аўтара, надічваецца больш за 5 тысяч асобнікаў. Своеасаблівай рэпетыцыяй спектакля можна назваць фільм "Ягор", які купалаўцы прадставілі гледачам у пачатку гэтага года.

116
Тэги:
Прэм'ера, спектакль, тэатр, кніга "Радзіва Прудок", Нацыянальны акадэмічны тэатр імя Янкі Купалы, Раман Падаляка, Андрусь Горват, Палессе, Мінск, Беларусь
По теме
Экзэмпляр "Радзіва Прудок" Горвата патрапіў у Прэзідэнцкую бібліятэку
Пінігін: новы "Рэвізор" Гогаля мы перанеслі ў 70-я гады ХХ стагоддзя
"Рэвізор" па-беларуску: у Купалаўскім прадставілі новае прачытанне Гогаля
Рэжысёр Алена Ганум: мы пакажам па-французку вытанчаную беларускую вёску
Вёска без лапцей і шэрасці: у Купалаўскім паставілі п'есу "Зямля Эльзы"
Тэлевізар, архіўнае фота

Арганізатары "Еўрабачання" прыдумалі замену конкурсу

27
(абноўлена 11:25 01.04.2020)
Спецыяльны канцэрт Europe Shine A Light будзе транслявацца ў эфіры тэлеканалаў, а таксама на YouTube.

МІНСК, 1 кра - Sputnik. Замест адмененага конкурсу песні "Еўрабачанне-2020" арганізатары шоу зладзяць спецыяльны канцэрт, паведамілі ў Еўрапейскім вяшчальным саюзе (ЕВС).

"Еўрабачанне-2020" было адменена з-за сітуацыі з распаўсюджваннем каронавіруса. Такім чынам, у наступны раз конкурс пройдзе толькі ў 2021 годзе - у Нідэрландах, якія павінны былі прыняць шоу у гэтым маі. Аднак ЕВС знайшоў альтэрнатыву правядзенню "Еўрабачання".

"Замест гэтага мы маем намер аб'яднаць Еўропу 16 мая з дапамогай унікальнай тэлевізійнай праграмы ў прайм-тайм. Мы заклікаем усіх вяшчальнікаў, якія павінны былі прыняць удзел у конкурсе "Еўрабачанне" ў гэтым годзе, і членаў Еўрапейскага вяшчальнага саюза ў іншых краінах трансляваць гэта шоу у духу адзінства і аб'яднання", - заявіў супервайзар конкурсу Ён Ола Санд.

Шоу будзе называцца Europe Shine A Light, пройдзе яно у пазаконкурсным фармаце. Мяркуецца, што ў рамках канцэрту свае песні выканаюць прадстаўнікі ўсіх 41 краін, якія павінны былі паехаць на конкурс. Прыняць удзел могуць і зоркі "Еўрабачання" мінулых гадоў.

ЕВС заклікаў усе краіны-ўдзельніцы "Еўрабачання" трансляваць гэты канцэрт. Плануецца і прамы эфір на YouTube.

Больш падрабязна пра фармат і іншыя падрабязнасці канцэрту, які павінен стаць заменай "Еўрабачання-2020", арганізатары абяцалі распавесці пазней.

27
Тэги:
конкурс песні, Еўрабачанне
Тэмы:
Конкурс песні Еўрабачанне - 2020
Ларыса Мятлеўская

Загадвалі жаданні і праважалі нябожчыкаў: што яшчэ рабілі беларусы праз вакно

268
(абноўлена 08:59 29.03.2020)
Этнограф Ларыса Мятлеўская распавядае пра схаваны сімвалізм звычайнага праёма ў сцяне і вучыць мыць вокны пры дапамозе народных сродкаў.

Для нашых продкаў акно было не проста адтулінай у сцяне, якая служыла для асвятлення і вентыляцыі памяшкання – вокны атаясамліваліся з вачыма.

У народнай культуры значэнне акна суадносіцца з ідэяй пранікнення, якое можа быць не толькі міралюбівым, але і варожым. Так, напрыклад, калі ў хату праз вакно залятала птушка, гэта лічылася прадвесцем бяды, а калі яна проста стукала дзюбай у школа, гаспадарам варта было чакаць вестак.

У некаторых мясцовасцях Беларусі існавала традыцыя выносіць памерлых нехрышчоных дзяцей і дарослых нябожчыкаў, якія памерлі ад "гарачкі " не праз дзверы, а праз акно. У выпадку смерці ў доме на падаконнік ставілі ваду, каб "душа абмылася", туды ж ставілі чарку з гарэлкай і хлебам для нябожчыка.

Вёска Свяцілавічы
© Sputnik Альфрэд Мікус
Нашы продкі лічылі вокны вачыма дома

Праз вакно адбывалася і частаванне Марозу, калі на Каляды яго клікалі есці куццю. Увогуле, ежа, якая перадавалася праз вакно заўсёды мела сакральнае значэнне. Такі абмен дарункамі і пажаданнямі адбываўся яшчэ да нядаўняга часу паміж валачобнікамі і гаспадарамі хаты.

Археолаг Эдвард Зайкоўскі лічыць, што праз акно ажыццяўляецца сімвалічная сувязь са светам памерлых. У народзе верылі, што асабліва небяспечна пакідаць вокны адчыненымі  і не перахрышчанымі нанач, таму што тады праз іх могуць ўвайсці нябожчыкі і нячысцікі і задушыць спячых.

У легендах пра камяні-краўцы падкрэсліваецца, што матэрыял для пашыву адзення перадавалі змею-краўцу праз вакно і толькі праз яго атрымлівалі гатовыя вырабы.

З акном звязана і любоўная магія. Так на Каляды пры дапамозе солі, пастаўленай наччу на падваконне дзяўчына спрабавала даведацца аб будучым лёсе.

Таксама людзі верылі, што акно здольна выконваць жаданні. Лічылася, што калі ў адкрытае акно ці фортку пастаянна вымаўляць тое, чаго вельмі хочацца, гэта абавязкова спраўдзіцца.

Праз акно маглі ажыццяўляцца і злачынныя планы таму гаспадыні імкнуліся прадухіліць уздзеянне нядобрых, зайздросных позіркаў, паставіўшы на падакноннік вазон з чырвоным мушкатам (другая назва герані ці пеларгоніі - Sputnik).

Як упрыгожвалі вокны

У старажытнасці жытло будавалі практычна без вокнаў, якія мы прывыклі бачыць цяпер. Яны выглядалі, як невялікія адтуліны, зробленыя ў двух сумежных вянках сцяны, якія закрывалі драўлянай засаўкай, а пазней шклом. Гэтыя адтуліны называлі "валакавое акно" і нават цяпер уважлівы вандроўнік заўважыць гэтыя старажытныя акенцы ў сценах клецяў, хлявоў і нават сенцах. Калі нарэшце сталі рабіць вокны, а па сведчанні навукоўцаў, гэта адбылося даволі позна, іх з’яўленне суправаджалася пэўным дыскамфортам ад адкрытасці дома вонкавай небяспецы. Гэта трывога выяўлялася у падсвядомым і можа таму ў народным сонніку пазначана, што бачыць у сне акно да чакання:

  • Бачыць расчыненае акно – падарунак будзе, прыбытак;
  • Акно з пабітымі шыбамі – страты, беднасць; з чыстымі і цэлымі – шчасце, жыццё.

Колькасць вокнаў залежыла ад планіроўкі хаты. Звычайна рабілі два вакна ў падоўжанай сцяне, што выходзіла на двор, і адно ў тарцовай – на галоўным фасадзе. Такое размяшчэнне вокнаў спрыяла стварэнню ў хаце покуці або "чырвонага кута", у якім размяшчаліся абразы.

Да ўсяго ў народзе быў пашыраны звычай мець у хаце менавіта тры акны ў гонар святой Тройцы. Чацвёртае акно у глухой сцяне паміж печчу і галоўным фасадам рабілі толькі ў асобных мясцовасцях. Часта на кухні вакно ўстаўлялі насупраць вусця печы, што было зручна для гаспадыні, якая пачынала завіхацца каля яе з першымі промнямі сонца.

Вёска Свяцілавічы
© Sputnik Альфрэд Мікус
Тры вакны ў хаце рабілі ў гонар Святой Троіцы

Цікава, што ў некаторых мясцовасцях існавала правіла пытаць дазвол на павялічэнне колькасці вокнаў больш за тры не толькі ў святара, але і у вясковага сходу. У другой палове ХІХ стагоддзя , калі пачала мяняцца планіроўка жылля і хату пачалі падзяляць на залу і спальню, у тарцовай сцяне, што выходзіла на вуліцу, рабілі па два вакна. 

Увогуле, месца вакна на фасадзе і яго форма адыгрывала значную ролю ў стварэнні мастацкага аблічча будынка. Аканіцы, надаконныя і падваконныя ліштвы – традыцыйныя элементы аздаблення хаты, якія адрозніваліся ў адпаведнасці з этнаграфічным рэгіёнам Беларусі. Зараз традыцыя ўпрыгажэння вокнаў рознымі элементамі не так распаўсюджана, але і дагэтуль можна напаткаць цікавыя варыянты.

Рама звычайна мела ад 3 да 6 шыб, а пачынаючы з ХVІ-ХVІІ стагодзя ў шляхецкіх сядзібах – да 30 і болей. Да ХІХ стагоддзя замест шкла часта выкарыстоўвалі спецыяльна вырабленыя скуры, паперу, пухіры жывёл, палатно. Зімой вокны мелі дубальты (падвойныя рамы, - Sputnik), а знадворку, калі не было аканіц, іх прыкрывалі саламянымі матамі, каб лепш захоўвалася цяпло ў хаце. Такімі матамі ўцяплялі і дзверы.

Драўляныя створкі або аканіцы звонку зачынялі кожны вечар, але з цягам часу яны страцілі сваю ўтылітарную функцыю. Разам з ліштвамі аканіцы сталі дэкаратыўнымі элементамі ў абрамленні вакна.

Вёска Свяцілавічы
© Sputnik Альфрэд Мікус
У кожным рэгіёне Беларусі былі свае традыцыі ўпрыгажэння вокнаў

Асабліва ўпрыгожваліся ліштвы, на якіх можна было сустрэць разнастайныя ўзоры. Часта гэта кветкі і мудрагелістыя завіткі, але можна сустрэць і выявы зорак і сонца, птушак і цмокаў і іншае.

Такая аздоба адрозніваецца ў кожным этнарэгіёне Беларусі і, як і нацыянальны строй, з’яўляецца іх своеасаблівым пашпартам, унікальнай адметнасцю. 

Як памыць вокны народнымі сродкамі

Гаспадыні дбайна сачылі за чысцінёй шыб у вокнах. Іх чыстка была абавязковай перад Вялікаднем. Прытрымліваюцца такой традыцыі і многія сучасныя гаспадыні.

Вядома, што цяпер у краме можна набыць разнастайныя сродкі для чысткі шкла, хтосці ў ваду дадае гарэлку або кроплі аміяку і націрае шыбы да бляску старымі газетамі, вокны чысцяць нават ільняным алеем і крапівой.

У кнізе "Літоўская гаспадыня" Ганны Цюндзявіцкай, якая сабрала вопыт гаспадарчай дзейнасці сялян на пачатку ХІХ стагоддзя, ёсць цэлы шэраг парадаў для захавання вокнаў чыстымі і светлымі.

Каб шыбы не трацілі празрыстасці, нельга мыць іх вадой, асабліва раніцай ці ўдзень, бо сонечныя прамяні уздзейнічаюць на вільготнае шкло, псуюць яго і змяняюць колер.

Варта рабіць гэта ўвечары, а зранку яшчэ раз выцерці шыбы сухой анучай. Для лепшага выніку суконку трэба пасыпаць дробным мелам і выцерці шкло насуха.Перад выкарыстаннем мел трэба прасеяць, каб ён не пакідаў драпіны на шкле.

Чытайце таксама:

268
Тэги:
Беларусь, Народныя традыцыі, Ларыса Мятлеўская
Тэмы:
Спадчына: традыцыі і вераванні нашых продкаў
Урач аглядае пацыента ў новым аддзяленні інтэнсіўнай тэрапіі бальніцы ў Брэшыа ў Ламбардыі

Сусветны банк выдзеліць $160 млрд на барацьбу з COVID-19 бедным краінам

0
(абноўлена 10:25 03.04.2020)
Першы пакет дапамогі ахоплівае 25 краін свету - гаворка ідзе пра суму ў 1,9 мільярда долараў, а новыя праекты закрануць яшчэ 40 дзяржаў.

МІНСК, 3 кра - Sputnik. Савет выканаўчых дырэктараў Сусветнага банка ўхваліў першы транш дапамогі краінам, якія развіваюцца, на праграмы барацьбы з распаўсюджваннем каронавіруса новага тыпу, пра гэта паведамляе агенцтва Reuters.

Па інфармацыі выдання, першы пакет дапамогі ахоплівае 25 краін свету - гаворка ідзе пра суму ў 1,9 мільярда даляраў; новыя праекты закрануць яшчэ 40 дзяржаў. Акрамя таго, Сусветны банк у цяперашні час пераразмяркоўвае сродкі ў памеры 1,7 мільярда ў рамках праектаў, якія рэалізуюцца.

Паведамляецца, што сумарна арганізацыя мае намер вылучыць краінам, якія жывуць у нястачы, для дапамогі ў барацьбе з пандэміяй да 160 мільярдаў долараў на працягу наступных 15 месяцаў.

"Бедныя і найбольш уразлівыя краіны, верагодна, пацерпяць мацней за ўсё", - канстатаваў прэзідэнт Групы арганізацый Сусветнага банка Дэвід Малпасс і дадаў, што прымаемыя меры накіраваны на ўзмацненне здольнасці такіх краін рэагаваць на вірус, таксама яны закліканы скараціць час для эканамічнага і сацыяльнага аднаўлення.

Аб барацьбе з глабальнай эканамічнай рэцэсіяй

У канцы сакавіка лідары краін "вялікай дваццаткі" прынялі рашэнне вылучыць СААЗ сродкі для барацьбы з COVID-19: у глабальную эканоміку будзе ўкладзена больш за пяць трыльёнаў долараў у рамках адраснай фіскальнай-бюджэтнай палітыкі, эканамічных мер і гарантыйнага механізму, каб змякчыць сацыяльныя, эканамічныя і фінансавыя наступствы пандэміі.

Згодна з заявай Міжнароднага валютнага фонду, у першыя дні красавіка каля 80 краін папрасілі МВФ аб фінансавай падтрымцы з-за пандэміі каронавіруса: ужо задаволены экстраны запыт Кыргызскай Рэспублікі, іншыя заяўкі разгледзяць у самы бліжэйшы час.

Сусветнай эканоміцы пагражае глабальная рэцэсія, лічаць эксперты. Прадстаўнікі Еўрапейскай канфедэрацыі прафсаюзаў (ЕКП) заяўляюць аб тым, што за апошнія два тыдні з-за распаўсюджвання каронавіруса працу ў Еўропе страцілі не менш за мільён чалавек. Згодна з прагнозам Міжнароднай арганізацыі працы, сумарна пандэмія каронавіруса COVID-19 можа прывесці да страты 25 мільёнаў працоўных месцаў.

0
Тэги:
Сусветны банк, каронавірус
Тэмы:
Успышка каронавіруса з Уханя