Вальс, танга і квікстэп: як у Мінску прайшлі спаборніцтвы лепшых танцораў

© Sputnik / Марина СеребряковаЧэмпіянат Беларусі па спартыўных бальных танцах
Чэмпіянат Беларусі па спартыўных бальных танцах - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Лепшыя танцоры з усёй Беларусі сабраліся па дахам "Чыжоўка-Арэны".

У гэтыя выхадныя на "Чыжоўка-Арэне" прайшлі рэспубліканскія спаборніцтвы "Адкрытыя Чэмпіянаты і Першынства па спартыўных бальных танцах".

© Sputnik / Марина СеребряковаЗа прызавыя месцы ўдзельнікі сапернічалі ў чатырох катэгорыях - дзеці, юніёры, моладзь і дарослыя
Чемпионат Беларуси по спортивным бальным танцам - Sputnik Беларусь
За прызавыя месцы ўдзельнікі сапернічалі ў чатырох катэгорыях - дзеці, юніёры, моладзь і дарослыя

За прызавыя месцы ўдзельнікі сапернічалі ў чатырох катэгорыях — дзеці, юніёры, моладзь і дарослыя. Па рашэнні Прэзідыума СОО "БРТС" каманда з васьмі танцавальных пар, якая сфарміравалася па выніках спаборніцтваў 24-25 сакавіка, прадставіць нашу краіну ў камандных спаборніцтвах на German Open Dance Festival Mannheim 16-17 чэрвеня 2018 года.

© Sputnik / Марина СеребряковаТрадыцыйна ацэньваецца не толькі харэаграфічнае майстэрства, але і мова эмоцый, уменне паказаць сябе з дапамогай танца
Чемпионат Беларуси по спортивным бальным танцам - Sputnik Беларусь
Традыцыйна ацэньваецца не толькі харэаграфічнае майстэрства, але і мова эмоцый, уменне паказаць сябе з дапамогай танца

Міжнароднае журы ацэньвала спартсменаў у рэжыме рэальнага часу, а ўсе вынікі адразу выводзіліся на экран. Конкурсная праграма ўключала ў сябе стандарт (вальс, танга, венскі вальс, павольны факстрот, квікстэп) і лаціну. Усяго ў чэмпіянаце і першынстве прымалі ўдзел больш за 1200 танцораў.

© Sputnik / Марина СеребряковаЛюбая пара мела магчымасць зачараваць суддзяў і паказаць сваю індывідуальнасць у кароткім танцы-візітоўцы перад асноўнай конкурснай праграмай у кожнай катэгорыі.
Чемпионат Беларуси по спортивным бальным танцам - Sputnik Беларусь
Любая пара мела магчымасць зачараваць суддзяў і паказаць сваю індывідуальнасць у кароткім танцы-візітоўцы перад асноўнай конкурснай праграмай у кожнай катэгорыі.

Традыцыйна ацэньваліся не толькі харэаграфічнае майстэрства, але і мова эмоцый, уменне паказаць сябе з дапамогай танца. Таксама важную ролю адыгрываў знешні выгляд спартсменаў: сукенкі з аборкамі, стразамі і бліскаўкамі, прычоскі незвычайных формаў і багацце лаку, яркі макіяж і туфлі на ўстойлівым абцасе — усё гэта абавязковыя і прывабныя для вачэй гледачоў атрыбуты спартыўнага танца.

© Sputnik / Марина СеребряковаВажную ролю адыгрывае знешні выгляд спартсменаў
Чемпионат Беларуси по спортивным бальным танцам - Sputnik Беларусь
Важную ролю адыгрывае знешні выгляд спартсменаў

Шматлікія каманды прыйшлі са сваёй групай падтрымкі, падбадзёрваць іх крыкамі і апладысментамі  не забаранялася.

© Sputnik / Марина СеребряковаПераможцам дасталіся прызы ад газеты "Спартыўная панарама".
Чемпионат Беларуси по спортивным бальным танцам - Sputnik Беларусь
Пераможцам дасталіся прызы ад газеты "Спартыўная панарама".

Таксама любая пара мела магчымасць зачараваць суддзяў і паказаць сваю індывідуальнасць у кароткім танцы-візітоўцы перад асноўнай конкурснай праграмай у кожнай катэгорыі.

Стужка навiн
0