РТБД, архіўнае фота

Тэатр беларускай драматургіі выступіць у Францыі, Польшчы і Арменіі

17
(абноўлена 13:02 27.03.2018)
Мінскіх гледачоў таксама чакаюць сюрпрызы – новая пастаноўка па п’есе беларускага драматурга Віталя Каралёва.

МІНСК, 27 сак — Sputnik. Рэспубліканскі тэатр беларускай драматургіі ў гэтым годзе плануе прадставіць свае пастаноўкі ў Францыі, Польшчы і Арменіі. Аб гэтым паведаміў мастацкі кіраўнік тэатра Аляксандр Гарцуеў.

Нядаўна акцёры тэатра вярнуліся з Сербіі, дзе ўдзельнічалі ў фестывалі. Наперадзе — выступ у Ерэване на III Маладзёжным тэатральным форуме краін Садружнасці, Балтыі і Грузіі, які праводзіць Міжнародная канфедэрацыя тэатральных саюзаў.

Восенню беларускі спектакль "Кар'ера доктара Рауса" убачаць гледачы з польскай Лодзі.

Таксама на гэты год запланавана выступленні на французскай сцэне — у Парыжы.

Гаворачы пра новыя пастаноўкі, мастацкі кіраўнік РТБД расказаў пра падрыхтоўку спектакля "Москаў Дрымін" паводле п'есы беларускага драматурга Віталя Каралёва.  Ставіць яго будзе расійскі рэжысёр Вольга Сіроткіна.

17
Тэги:
Гастролі, тэатр, Рэспубліканскі тэатр беларускай драматургіі, Аляксандр Гарцуеў
Дзяржаўны літаратурна-мемарыяльны музей Якуба Коласа

Што яднае Якуба Коласа і Амар Хайяма?

18
(абноўлена 15:28 14.05.2021)
18 траўня ў Дзяржаўным літаратурна-мемарыяльны музеі Якуба Коласа адкрыецца часовая эксапзіцыя "Якуб Колас і Амар Хайям: жыццёвая мудрасць у паэтычным слове".

Арганізатарам экспазіцыі разам з музеем з’яўляецца Пасольства Ісламскай Рэспублікі Іран у Рэспубліцы Беларусь.  

У кожнага народа ёсць свае паэты-апосталы, прадказальнікі, вяшчальнікі. У Расіі - А.С. Пушкін, у Англіі - Джордж Гордан Байран, у Іране - Амар Хайям, у Беларусі - Якуб Колас і Янка Купала. Якуб Колас і Амар Хайям - моцныя дамінанты беларускай і іранскай культур. Іх працы - гэта своеасаблівы зборнік філасофскіх думак і падыходаў да рэальнасці, які можа стаць свайго роду інструкцыяй для будучых пакаленняў.

Як адзначылі ў музкі, паэзія Якуба Коласа і Амара Хайяма - кульмінацыя іх доўгага і цяжкага шляху да ісціны. І хоць яны жылі ў розны час, у розных краінах, належалі да розных рэлігій, але цэнтрам іх творчасці быў Чалавек-Сусвет. Яны стварылі энцыклапедыю жыцця, мудры кодэкс жыцця ў паэтычнай форме.

Сімвалічна, што ў асабістай бібліятэцы Якуба Коласа знаходзілася кніга Алішэра Наваі - паэта і мысляра, які ствараў свае літаратурныя творы на пэрсідзкай, цюркскай, узбекскай і уйгурскай мовах. Гэтая кніга была прывезена з Ташкента, дзе Якуб Колас разам з сям'ёй быў ў эвакуацыі (1941-1943 гг.). Верагодна, што імя Амара Хайяма было знаёма беларускаму класіку. Больш за тое, філасофскай лірыкай персідскага паэта і філосафа цікавіўся малодшы сын Якуба Коласа Міцкевіч Міхаіл Канстанцінавіч. Ён любіў чытаць Амара Хайяма і адну з кніг персідскага аўтара, перакладзеную на рускую мову, прывёз з Ташкента ў 1970-х гадах.

Дзе: Дзяржаўны літаратурна-мемарыяльны музей Якуба Коласа

Калі: 18 траўня

18
Тэги:
музей, Якуб Колас

Не тое, што вы падумалі: дзіўную скульптуру ўсталявалі ў Германіі відэа

48
(абноўлена 14:22 13.05.2021)
Драўляная статуя, якую ўсталявалі на Рынкавай плошчы нямецкага горада Таргаў, абурыла многіх мясцовых жыхароў. Па задумцы кампазіцыя павінна быць падобная на спаржу. Але калі ўважліва паглядзець - то гэта не зусім "каралева гародніны". Глядзіце відэа.

Сродкі масавай інфармацыі звярнуліся за каментарамі да стваральніка скульптуры "Спаржа" Маркуса Шольца. Ён заявіў, што ў яго кампазіцыі нічога дзіўнага няма, яна павінна заахвоціць жыхароў Таргаў "заставацца ўстойлівымі і быць у добрым настроі" ў часы пандэміі каронавіруса.

Супярэчлівую па задумцы працу майстра прыбіраць з плошчы не сталі. Магчыма, улады гарадка паверылі мастаку. А можа, проста паставіліся да увасобленай ідэі з гумарам.

Ды і спаржа ў Германіі сапраўды вельмі папулярная. У краіне налічваецца амаль 2 тысячы фермерскіх гаспадарак, якія вырошчваюць гэту гародніну. У сярэднім кожны жыхар Германіі з'ядае каля 2 кг спаржы ў год.

Яе адварваюць ці рыхтуюць на пару. "Каралеву гародніны" немцы яшчэ і экспартуюць. Штогадовы абарот складае каля паўмільярда еўра.

Глядзіце таксама:

48
Тэги:
статуя, відэа, Германія, Скульптура
Які сёння дзень: 15 мая

Які сёння дзень: 15 траўня 2021 года

0
(абноўлена 18:04 13.05.2021)
Гэты дзень з'яўляецца сто трыццаць шостым па грыгарыянскім календары, да канца года засталося 230 дзён.

Сёння адзначаецца Дзень сям'і. Якія яшчэ падзеі адбыліся 15 мая і чым азнаменаваны гэты дзень у народным календары, чытайце ў спраўцы Sputnik.

Гістарычныя падзеі 15 траўня

  • У 1905 годзе ў газеце "Северно-Западный край" упершыню надрукаваны верш Я. Купалы "Мужык".
  • У 1971 годзе ў Лондане адкрыліся Беларуская бібліятэка і музей імя Францыска Скарыны.

Хто нарадзіўся 15 траўня

  • 1912 год: Анатоль Іверс, беларускі паэт.
  • 1916 год: Ніна Тарас, беларуская пісьменніца.
  • 1936 год: Барыс Сачанка, беларускі пісьменнік, перакладчык і выдавец.
  • 1941 год: Мікалай Абабурка, беларускі мовазнавец.
  • 1954 год: Наталля Чорнагалова, беларускі мастак-неаэкспрэсіяніст.

Таксама сёння нарадзіліся французскі навуковец-фізік П’ер Кюры і пісьменнік Міхаіл Булгакаў.

15 траўня ў народным календары

Сёння праваслаўныя вернікі шануюць памяць нявінна забітых князёў Барыса і Глеба - малодшых сыноў князя Уладзіміра - хрысціцеля Русі.

Гэты дзень ў народзе празвалі салаўіным – менавіта ў сярэдзіне мая пачынаюць пець першыя салаўі. Калі 15 траўня чулі салаўя, гэта было добрай прыкметай – ураджай хлеба будзе багаты.

Па салаўіных спевах таксама можна прадказаць надвор'е. Салаўі заўсёды маўчаць перад дажджом і навальніцай, а калі чакаецца добрае надвор'е, птушка можа спяваць усю ноч.

0
Тэги:
народны каляндар, які сёння дзень
Тэмы:
Які сёння дзень: каляндар знакавых падзей