Alekseev на "Еўрабачанні" выступіць пад нумарам восем

© Sputnik / Нина Зотина / Перайсці ў медыябанкСпявак Мікіта Аляксееў, архіўнае фота
Спявак Мікіта Аляксееў, архіўнае фота - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Беларусь выступіць на конкурсе ў гэтым годзе ў першым паўфінале, Украіна і Расія - у другім.

МІНСК, 3 кра — Sputnik. Вызначыўся парадак выступленняў у паўфіналах конкурсу песні "Еўрабачанне-2018", паведамілі Sputnik у прэс-службе Еўрапейскага вяшчальнага саюза (ЕВС).

"Еўрабачанне-2018" адбудзецца 8-12 мая ў Лісабоне (Партугалія). Беларусь на конкурсе прадставіць украінскі поп-спявак Мікіта Аляксееў (Alekseev).

Крыху больш чым за месяц да фіналу шоу стаў вядомы парадак выступлення краін у паўфіналах "Еўрабачання". Так, Alekseev выступіць у першым паўфінале 8 мая нумар выступлення — восем.

Цікава, што ў гэтым годзе Беларусь трапіла ў розныя паўфіналы з Расіяй і Украінай — прадстаўнікі гэтых краін выйдуць на сцэну 10 мая пад нумарамі 6 і 18 адпаведна. З постсавецкіх краін з Беларуссю ў адзін дзень выступяць Азербайджан, Літва, Эстонія і Арменія.

Парадак выступлення краін у фінале "Еўрабачання" будзе вызначаны пасля таго, як стануць вядомыя імёны ўсіх фіналістаў — гэта адбываецца шляхам галасавання тэлегледачоў і членаў прафесійнага журы.

За месяц да фіналу конкурсу букмекеры прадказваюць перамогу ў "Еўрабачанні" ізраільскай спявачцы Нэттэ. Таксама ў спісе фаварытаў — Эстонія і Чэхія. Беларусь пакуль у рэйтынгу ставяць на 15-е месца, Расію — на 21-е, Украіну — на 22-е.

Стужка навiн
0