Пісьменніца Зараслава Камінская

Лаўрэатка прэміі "Дэбют" расказала пра хейтэраў, мову і рэкламу літаратуры

521
(абноўлена 10:47 05.04.2018)
Прэстыжную прэмію маладая пісьменніца Зараслава Камінская атрымала за першую кнігу пра мастачку-прымітывістку Алену Кіш, імя якой доўгі час было страчаным для Беларусі.

Аповесць "Русалкі клічуць" прадстаўляе сабой сінтэз мастацкай фантазіі з дакладнымі гістарычнымі фактамі, якіх можна знайсці няшмат. Алена Кіш была творчай вандроўніцай, хадзіла па вёсках і малявала дываны, часамі нават за ежу. Яе талент пачалі ўсхваляць толькі пасля смерці, якая таксама была трагічнай — мастачка ўтапілася.

"Гісторыя Алены Кіш — пра адхіленне ад стэрэатыпаў"

Пра асобу беларускай мастачкі Алены Кіш беларуская пісьменніца Зараслава Камінская даведалася не так даўно. Сама здзіўляецца: думала, што шмат ведае пра беларускую культуру, а тут такое адкрыццё.

Кніга Зараславы Камінскай Русалкі клічуць
© Photo : асабісты архіў Зараславы Камінскай
Кніга Зараславы Камінскай "Русалкі клічуць"

Пачала капаць глыбей і адкрыла цэлы таямнічы свет наіўнага мастацтва. Многія чытачы казалі, што да з'яўлення гэтага выдання нават не ведалі пра існаванне такога накірунку ў Беларусі. Таму напісанне кнігі было не выпадковасцю, а, хутчэй, заканамернасцю.

Каб паступіць на другі год навучання ў Школе маладога пісьменніка (сумесны праект Саюза беларускіх пісьменнікаў — Sputnik), трэба было прапанаваць ідэі твора, і Зараслава вырашыла зрабіць падарунак перш за ўсё сабе.

"Алена з'яўляецца ўвасабленнем мастака з даволі распаўсюжаным лёсам — яе працы былі не прызнаныя пры жыцці — менавіта таму яна цікавіла мяне як асоба і сімвал складанага лёсу мастака", — кажа маладая пісьменніца пра гераіню сваёй містычна-дэтэктыўнай аповесці.

Трактаваць назву аповесці нават сама аўтарка не можа адназначна.

Па-першае, русалкі — гэта міфічныя дзяўчыны, якія самастойна інсуюць у творы. Па-другое — з русалкай Зараслава параўноўвае і саму Алену Кіш. Увогуле, русалка — гэта дваістая істота ў беларускай міфалогіі, бо бываюць русалкі-тапеліцы ці ахвяры, а бываюць пачвары, якія самі забіваюць людзей.

"Русалкі клічуць — гэта нават крыху пра мяне, бо, напісаўшы гэтую кнігу, я спраўдзіла сваю мару, чаго не магла зрабіць доўгі час. Можна сказаць, што зрабіўшы гэта, я адгукнулася на покліч сваёй мары", — тлумачыць Зараслава і кажа, што яе кніга — пра пошук моцы, пра адхіленне ад стэрэатыпаў і нежаданне ісці па звычайным для жанчыны шляху.

"Мяне здзівіла, што былі нейкія чаканні ад твора"

Пісаць Зараслава пачала на журфаку, але пасля "завучылася" і доўгі час была толькі чытачом. Вярнуцца на шлях пісьменніцы рэкламістка з Наваполацку вырашыла, калі даведалася пра Школу маладога пісьменніка. Цягам першага году пісала невялічкія апавяданні, на другім годзе вырашыла здейсніць мару аб кнізе.

"Для мяне гэта цікавы досвед, таму што доўгі час я не пісала нічога, акрамя канцэпцый і рэкламных тэкстаў. Вельмі рада, што атрымалася. І ўжо тое, што кнігу надрукавалі, было асабістай перамогай", — усміхаецца дзяўчына.

Расказвае, што, акрамя пазітыўных водгукаў на твор, прыйшлося прачытаць і шмат негатыву, але лічыць, што гэта права чытачоў. Бывае, што хочацца паспрачацца ці нешта растлумачыць, але потым разумееш, што хейтэры маюць права на сваё меркаванне.

"Водгукі — гэта не тое, што спыняе. Перашкодай для далейшай працы магу стаць толькі я сама", — упэўненая яна.

"Меня некалькі здзівіла, што былі нейкія чаканні ад твора. Людзі думалі, што, калі я пішу першую мастацкую кнігу пра Алену Кіш, я павінна дасканала распрацаваць яе біяграфію, звязаць лёс са Случчынай. Але гэта чаканні людзей, якія я, зразумела, не змагу спраўдзіць", — дадае Зараслава.

Яна падкрэслівае, што пра Алену вядома амаль некалькі радкоў, і знайсці штосьці большае ў архівах яна не змагла. Хацелася быць максімальна праўдзівай, але ж гэта не навуковая праца.

Пісьменніца ўпэўненая, што, калі яе кніга натхніць кагосьці зрабіць даследванне і напісаць больш, гэта будзе цудоўна.

"Няведанне беларускай мовы — гэта абкраданне сябе"

"Сучасная беларуская літаратура проста цудоўная. Яна шматгранная, у ёй вельмі шмат таленавітых пісьменнікаў. Толькі шкада, што яна не папулярная сярод вялікай колькасці чытачоў", — распавядае Зараслава.

Яна лічыць, што гэта праблема любой літаратуры на постсавецкай прасторы, бо ў нас няма такога ж добрага маркетынгавага падыходу як, напрыклад, у Заходняй Еўропе.

Пісьменніца Зараслава Камінская
Пісьменніца Зараслава Камінская

"Мне падаецца, беларуская літаратура вартая таго, каб яе чыталі. Гэта важна не для пісьменнікаў, а перш за ўсё для чытачоў, бо знаёмства з беларускай літаратурай — унікальны досвед, якога не атрымаешь ні з рускай літаратуры, ні з замежнай, ні з кіно. Гэта нешта асабістае і пра цябе", — падкрэслівае аўтарка.

Па яе меркаванні, нельга адназначна казаць пра недастатак маркетынгу, бо ёсць людзі, якія выдатна жывуць і працуюць у сенняшняй сітуацыі, самі прасоўваюць свае творы. Напрыклад, Андрусь Горват ці Віктар Марціновіч — "яны нават у складаных умовах застаюцца сабой і робяць тое, што любяць".

"Але, на мой погляд, усё ж такі гэтую працу трэба падзяляць. Кожны павінен займацца сваёй справай: пісьменнік піша, а выдавецтва займаецца распаўсюджваннем яго кнігі", — падсумоўвае Зараслава.

Яшчэ адна прычына праблем у літаратуры — непапулярнасць мовы, але тут адзінае, што можа зрабіць пісьменнік — працаваць, ствараць моўнае асяроддзе і паказваць прыгажосць мовы, каб людзям хацелася размаўляць, чытаць і пісаць па-беларуску, бо "няведанне мовы — гэта абкраданне сябе".

"Чалавек разам з беларускай мовай губляе нешта безэквівалентнае. Гэта нечым замяніць, таму я хачу, каб мае будучыя дзеці абавязкова ведалі беларускую мову", — кажа Зараслава.

Горват або Разанаў: каму з беларусаў яшчэ можна даць "Нобелеўскую прэмію"?>>

Яе бацькі, дарэчы, з Украіны, але гэта не перашкаджае ім чытаць беларускамоўныя творы дачкі і вучыць па іх мову.

"Самастойнае выданне кнігі — гэта выпрабаванне для мяне"

Зараз аўтарка працуе над збонікам апавяданняў. Нават назва гатовая — "Калядны стол. Некулінарная кніга". Гэта другая ідэя, якая з'явілася ў Школе маладога літаратара. Зараслава плануе, што зборнік будзе складацца з некалькіх гісторый пра стравы, якія яднаюць сем'і і застаюццца ва ўспамінах на доўгія часы.

Пакуль што дзяўчына не ведае, як будзе выдаваць наступную кнігу. Хочацца паспрабаваць усё самастойна, як дарослы пісьменнік, а не "пачатковец, за якога зрабілі ўсё".

"Зараз пачынаецца больш сталая праца, і гэта своеасаблівае выпрабаванне для мяне", — усміхаецца аўтарка.

Прэмія "Дэбют" імя Максіма Багдановіча заснаваная беларускім ПЭН-цэнтрам, Саюзам беларускіх пісьменнікаў і мясцовым дабрачынным фондам "Вяртанне" (г. Мінск) у снежні 2010 года. Пераможцай гэтага года ў намінацыі "Проза" стала Зараслава Камінская. Узнагароду за мастацкі пераклад кнігі Чарльза Букоўскі "Святло, і паветра, і месца, і час" атрымалі Ганна Комар, Юлія Цімафеева і Наталля Бінкевіч.

Сярод папярэдніх пераможцаў прэміі — Віталь Рыжкоў, Андрусь Горват, Наталка Харытанюк, Антон Францішак Брыль, Віктар Марціновіч і іншыя.

521
Тэги:
Беларуская літаратура, Прэмія "Дэбют" імя Максіма Багдановіча, Зараслава Камінская, Беларусь
Смаржкі

Час ісці па грыбы-падснежнікі або як зведаць глузд твар"

31
(абноўлена 12:10 17.04.2021)
Этнограф Ларыса Мятлеўская прыадкрывае таямніцу чароўных смаржкоў і вучыць гатаваць далікатэсныя грыбныя стравы.

На двары другая палова красавіка, але не гледзячы на гэта, прапаную вам адправіцца ў лес не па кветкі, а па… грыбы-падснежнікі, сярод якіх смаржкі і глузды.

У Беларусі смаржкамі называюць розныя па якасцях, але блізкія па вонкаваму падабенству грыбы – глузд веснавы (строчки) і смаржкі (сморчки) розных відаў. Не гледзячы на тое, што першы з іх можа быць атрутным, абодва да гэтага часу высока цэняцца ў знаўцаў грыбоў і кулінараў.

Здаўна існавалі пэўныя народныя прыкметы, згодна з якімі нашы продкі спяшаліся ў лес па смаржкі і глузды:

  • зацвіла ў нізінах шэрая альха;
  • з’явіліся жоўтыя кветкі падбелу;
  • калі ўзыйдзе авёс – з’яўляецца смаржковая шапачка, якую часам называюцю аўсянніцай, час з’яўлення – пачатак-сярэдзіна траўня;
  • цвіце мядуніца – пік ураджаю смаржковых.

А ўжо калі "многа грыбоў вясной – то будзе ўраджай жыта ранняга пасеву". Прапаную гэта спраўдзіць, бо як казала калісьці жыхарка вёскі Падбор’е Лявоніха ці проста цётка Надзя: "Не глядзіце гаспадаркі, а бяжыце хутчэй у лес, грыбы пайшлі"!

Бабіна вуха ці хрушч?

Глузды і смаржкі – грыбы, блізкія і па знешнім выглядзе, і… па агульных назвах! У розных мясцовасцях Беларусі як іх толькі не называюць: старчок, тарчок, моршч і смаршчок, весялок і васілёк, вяселік, глухі васілёк, пажаровік і пажарка, грыбаў цвет, драгель, шмаргонец і шмаргонка, асялок, вяснянка і вяснярка, падснежнік, каўпак, вушы і бабіна вуха, рабчык

Многія з гэтых назваў можна сабе патлумачыць, а некаторыя пакуль застаюцца незразумелымі. Напрыклад:

  • старшчок, тарчок – тырчыць з зямлі,
  • вяснянка і вяснярка, падснежнік – вясновы грыб, хоць і пладаносіць яшчэ і ўвосені,
  • пажаровік і пажарка – расце на кастрышчах, там дзе парушаны слой зямлі,
  • грыбаў цвет – нагадвае бутон мудрагелістай кветкі,
  • моршч і смаршчок – шапачка з хвалістымі складкамі цёмна або светла-карычневага колеру.

Дарэчы глуздом гэты грыб называюць не выпадкова. Гэта народная назва ўзнікла ад звілістай мазгаватай паверхні шапачкі.

Хіба што толькі на Міншчыне можна сустрэць унікальную назву менавіта смаржкасмаркач, ды яшчэ на Уздзеншчыне – храпач, хрушч, хрушэль, вясёлка, асялок.

Але часцей за ўсё абодва грыба называюць наўпрост – смаржок.

Чароўны смаржок

Смаржкі звычайныя (смаржок звычайны, канічны і смаржковая шапачка) – цікавая разнавіднасць вясновых грыбоў! Лацінская назва смаржкоў Morchella. Растуць яны ў лісцёвых і мяшаных лясах на глебе і пладаносяць у траўні-чэрвені.

Гэты дзіўны грыб цэняць гурманы ў многіх краінах свету, а ў некаторых нават вырошчваюць штучна, як пячуркі.

З даўніх часоў пажыўныя грыбы цэняць за іх высокую харчовую каштоўнасць. Акрамя вады ў грыбах шмат бялка (таму іх часта называюць раслінным мясам), важных вітамінаў, а таксама мінеральных рэчываў. Так у смаржках бялка крыху менш, чым у падасінавікаў, вугляводаў больш, як у баравікоў, а па колькасці розных мінеральных рэчываў смаржок на першым месцы. Калій, форфар і жалеза, медзь, ёд, марганец, цынк і мыш’як вельмі важныя пры абмене рэчываў у клетках чалавечага арганізма, і яны ёсць у смаржках.

Мабыць, таму смаржок не на апошнім месцы сярод найбольш каштоўных грыбоў – такіх як баравікі, асавікі або падасінавікі, маслякі, махавікі, рыжыкі, грузды, лісічкі і апенькі восеньскія.

Каб не "з’ехаць з глузду", трэба ведаць глузд "у твар"

Глузд веснавы часта блытаюць са смаржком, і каб не блытаць гэтыя грыбы трэба добра ведаць як яны выглядаюць, вучыцца у знаўцаў грыбоў, якія дакладна ведаюць іх "у твар". Таксама няблага, перш, чым адправіцца ў лес шукаць "грыбныя прыгоды" азнаёміцца і з адмысловай літаратурай, у якой часта змешчаны не толькі малюнкі але і якасныя фотаздымкі.

У розных мясцовасцях Беларусі глузд веснавы (Gyromitra) расце ў хваевых лясах на пяшчанай глебе. Пладаносіць у красавіку-траўні-чэрвені.

У адрозненне ад бяскрыўдных смаржкоў глузды ўтрымваюць ў паверхні шапачкі атрутнае рэчыва гіраметрын. Гэта акалічнасць зрабіла ўмоўна пажыўнымі разам з глуздамі і бяскрыўдныя смаржкі.

І ўсё ж глузды ядуць!

У Германіі, Францыі, Чэхіі, Югаславіі, Балгарыі, Фінляндыі, Швецыі, Нарвегіі, Даніі глузд веснавы лічаць далікатэсным грыбам і ўжываюць у выглядзе парашка з высушаных грыбоў*. Такі парашок захоўваецца значна даўжэй, чым іншыя нарыхтоўкі з грыбоў. Ён добрая заправа да супоў, соусаў, страў з тушанага мяса і гародніны.

У азначаных краінах гэты грыб у валюце каштуе у пяць разоў даражэй за сухія баравікі. Атрутны гіраметрын цалкам знікае ў грыбах падчас працэсу сушкі і працяглага праветрывання. Ужываць у стравах сушаныя глузды пачынаюць не раней як праз шэсць месяцаў.

Але ядуць глузды і свежымі. Спачатку грыбы добра мыюць, мяняючы ваду, каб выдаліць пясок, пасля адварваюць у вялікай колькасці вады напрацягу 5-7 хвілін, добра адціскаюць і адвар выліваюць. Затым грыбы яшчэ раз мыюць у праточнай вадзе і толькі тады смажаць або тушаць.

Дарэчы, у грыбной кулінарыі мноства цікавых страў з ужываннем як глуздоў, так і смаржкоў!

Грыбаўнік грыбы рве, грыбаўнічы бярэ, а грыбар адно знае – варыць

З любых сушаных грыбоў-падснежнікаў стравы гатуюць без папярэдняга адварвання. Усе грыбныя стравы гатуюць непасрэдна перад падачай на стол. Страва, якая астыла губляе свой смак. Пры паўторным падаграванні ў страве могуць узнікнуць атрутныя злучэнні. Для тушэння грыбоў найлепшым лічыцца паліваны чыгунны або шкляны посуд.

*Грыбны парашок

Падрыхтаваць яго можно наступным чынам: нарэзаныя скрылікамі і высушаныя глузды або смаржкі, моцна здрабняюць на млынку для перцу ці кавамолцы. Дробны парашок лепей распускаецца ў страве і ў далейшым лягчэй засвойваецца арганізмам.

Грыбны парашок захоўваюць у сухім месцы ў добра закаркаваных слоіках або бутэльках. Перад гатаваннем яго змешваюць з невялікай колькасцю цёплай вады, дзе ён павінны набрыняць напрацягу 20-30 хвілін, затым экстракт дадаюць у страву і вараць яшчэ 10-15 хвілін.

Смаржкі, смажаныя ў масле

З чаго гатаваць:

  • 500 г свежых смаржкоў,
  • 2 ст лыжкі вяршковага масла,
  • сок лімона,
  • перац,
  • соль па смаку.

Як гатаваць. Пачышчаныя і добра прамытыя смаржкі, нарэзаць ломцікамі, пакласці ў гарачую ваду і варыць 5-10 хвілін, адкінуць на друшляк або сіта і адціснуць. Заправіць лімонным сокам, смажыць на масле да ўтварэння румянай скарынкі

Заўвага. Смаржкі звычайныя можна не падвяргаць цеплавой апрацоўцы, але калі іх усё ж адварылі, то адціскаць іх не варта, паколькі пры гэтым будуць страчаны большасць карысных рэчываў. Пасля адварвання грыбы адкідаюць на сіта і даюць адвару сцячы.

Смаржкі тушаныя

З чаго гатаваць:

  • 500 г свежых  смаржкоў,
  • 0,5 шклянкі смятаны,
  • 1 ст лыжка вяршковага масла,
  • 1 ст лыжка мукі,
  • соль па смаку.

Як гатаваць. Смаржкі замачыць у халоднай падсоленай вадзе на 1 гадзіну, каб зямля і пясок адмоклі, затым адкінуць на друшляк, апаласнуць чыстай вадой, даць ёй сцячы, скласці ў рондаль і падсмажыць на масле. Растрэсці над грыбамі муку, дадаць смятану, перамяшаць і тушыць да гатовасці.

Заўвага. Агульнае правіла: свежыя грыбы ва ўласным соку тушаць 15-20 хв.

Смаржкі з яешняй

З чаго гатаваць:

  • 500 г свежых смаржкоў,
  • 5-6 яец,
  • 0,5 шклянкі смятаны,
  • 2 ст лыжкі вяршковага масла,
  • зеляніна кропу, пятрушкі,
  • соль па смаку.

Як гатаваць. Пачышчаныя і добра прамытыя смаржкі, апусціць на 2-3 хвіліны ў кіпецень,  адкінуць на друшляк, даць адвару сцячы, падсмажыць на масле і астудзіць. У начынне для гатавання ўзбіць яйкі, дадаць смятану і лыжку вяршковага масла. У гэту сумесь укласці  смаржкі, пасаліць і, мяшаючы, трымаць на агні, пакуль маса не загусцее, выкласці на блюда і падаць страву гарачай, пасыпаўшы зелянінай.

Не ведаю, ці ўдасца сёлета адшукаць смарчкоў, але намілавацца пралескамі і паслухаць спевы птушак дакладна добрая нагода схадзіць у лес, каб набрацца здароўя і душэўных сіл.

Збіраючы не толькі вясновыя але і любыя грыбы памятайце: "Усялякі грыб у рукі бяруць, ды не кожны ядуць". Да ўсяго іншага, стравы з грыбоў, калі толькі асобныя грыбы не ўжываюць як лекі, разлічаны на здаровых людзей. Іх не ядуць на ноч і не гатуюць для дзяцей.

Калі ж вы аматар грыбных страў і вам усё ж пашанцуе і вы натрапіце на смаржковае грыбовішча, то жадаю вам скарыстацца рэцэптамі з майго кулінарнага сшытка.

Смачна есці!

31
Тэги:
стравы, смаржок, глузд, падснежнікі, грыбы, таямніца, этнограф, Ларыса Мятлеўская
Тэмы:
Прыродная сталоўка: гатуем з таго, што пад нагамі

World Press Photo - фота пераможцаў самай прэстыжнай прэміі журналістаў

23
(абноўлена 14:53 17.04.2021)
  • Здымак The First Embrace дацкага фатографа Mads Nissen, які перамог у конкурсе World Press Photo 2021 і заняў першае месца ў катэгорыі General News
  • Здымак з серыі Paradise Lost фатографа з Расіі Valeriy Melnikov, якая заняла першае месца конкурсу World Press Photo 2021 у катэгорыі General News
  • Здымак Emancipation Memorial Debate амерыканскага фатографа Evelyn Hockstein, які заняў першае месца конкурсу World Press Photo 2021 у катэгорыі Spot News
  • Здымак Yemen: Hunger, Another War Wound фатографа з Аргентыны Pablo Tosco, які заняў першае месца конкурсу World Press Photo 2021 у катэгорыі Contemporary Issues
  • Здымак The Transition: Ignat расійскага фатографа Oleg Ponomarev, які заняў першае месца конкурсу World Press Photo 2021 у катэгорыі Portraits
  • Здымак Rescue of Giraffes from Flooding Island фатографа з ЗША Ami Vitale, які заняў першае месца конкурсу World Press Photo 2021 у катэгорыі Nature
  • Здымак Log Pile Bouldering фатографа з Аўстраліі Adam Pretty, які заняў першае месца конкурсу World Press Photo 2021 у катэгорыі Sports
  • Здымак California Sea Lion Plays with Mask фатографа з ЗША Ralph Pace, які заняў першае месца конкурсу World Press Photo 2021 у катэгорыі Environment
  • Здымак з серыі Habibi фатографа з Італіі Antonio Faccilongo, які перамог у конкурсе World Press Photo 2021 і заняў першае месца ў катэгорыі Long-Term Projects
  • Здымак з серыі Sakhawood фатографа з Расіі Alexey Vasilyev, які заняў першае месца конкурсу World Press Photo 2021 у катэгорыі Contemporary Issues
  • Здымак з серыі Port Explosion in Beirut фатографа з Італіі Lorenzo Tugnoli, які заняў першае месца конкурсу World Press Photo 2021 у катэгорыі Spot News
  • Здымак з серыі Pantanal Ablaze фатографа з Бразіліі Lalo de Almeida, які заняў першае месца конкурсу World Press Photo 2021 у катэгорыі Environment
  • Здымак з серыі Those Who Stay Will Be Champions канадскага фатографа Chris Donovan, які заняў першае месца конкурсу World Press Photo 2021 у катэгорыі Sports
  • Здымак з серыі Pandemic Pigeons-A Love Story фатографа з Нідэрландаў Jasper Doest, які заняў першае месца конкурсу World Press Photo 2021 у катэгорыі Nature
  • Здымак з серыі The 'Ameriguns' фатографа з Італіі Gabriele Galimberti, які заняў першае месца конкурсу World Press Photo 2021 у катэгорыі Portraits
Фатаграфіяй года стала праца дацкага фатографа Мадса Ніссена, якая захавала абдымкі медсястры і пастаялкi дома састарэлых у разгар пандэміі каронавіруса. У трох катэгорыях першыя месцы атрымалі расійскія фатографы.

Пераможцаў самай прэстыжнай прэміі для фотажурналістаў свету World Press Photo 2021 абвясцілі 15 красавіка, у 64-ы раз. Глядзіце ў фотастужцы Sputnik Беларусь фотаработы, якія атрымалі галоўны прыз і якія занялі першыя месцы.

У катэгорыі "Галоўныя навіны" перамог фотакарэспандэнт "РИА Новости" Валерый Мельнікаў, які зняў серыю фатаграфій пад назвай "Потерянный рай" аб ваенным канфлікце ў Нагорным Карабаху восенню 2020 года.

Яшчэ два расійскія фатографы - Аляксей Васільеў і Алег Панамароў - занялі першыя месцы ў катэгорыях "Праблемы сучаснасці" і "Адзіночныя партрэты".

У ліку пераможцаў конкурсу, якія занялі другое месца ў катэгорыі "Гарачыя навіны" - беларускі фатограф Надзя Бужан з працай "У чаканні вызвалення з цэнтра ізаляцыі правапарушэнняў".

Глядзіце таксама:

23
  • Здымак The First Embrace дацкага фатографа Mads Nissen, які перамог у конкурсе World Press Photo 2021 і заняў першае месца ў катэгорыі General News

    Фатаграфіяй года стала праца дацкага фатографа Мадса Ніссена. Першыя абдымкі за пяць месяцаў. 85-гадовую Розу Лузію Лунардзі абдымае медсястра дома састарэлых у Бразіліі Адрыяна Сільва ды Коста Соуза.

  • Здымак з серыі Paradise Lost фатографа з Расіі Valeriy Melnikov, якая заняла першае месца конкурсу World Press Photo 2021 у катэгорыі General News

    У катэгорыі "Галоўныя навіны" перамог фотакарэспандэнт РІА Навіны Валерый Мельнікаў. На фота Азат Геваркян і яго жонка Анаік перад тым, як пакінуць свой дом 28 лістапада 2020 года ў Лачыне, Нагорны Карабах, апошнім раёне, які будзе вернуты пад кантроль Азербайджана ў ходзе ваеннага канфлікту.

  • Здымак Emancipation Memorial Debate амерыканскага фатографа Evelyn Hockstein, які заняў першае месца конкурсу World Press Photo 2021 у катэгорыі Spot News

    Фота амерыканскага фатографа Эвелін Хокштейн заняло першае месца ў катэгорыі "Гарачыя навіны". Мужчына і жанчына спрачаюцца з нагоды зносу Мемарыяла Вызвалення ў Лінкальн-парку, Вашынгтон, 25 чэрвеня 2020 года.

  • Здымак Yemen: Hunger, Another War Wound фатографа з Аргентыны Pablo Tosco, які заняў першае месца конкурсу World Press Photo 2021 у катэгорыі Contemporary Issues

    Пераможца ў катэгорыі "Праблемы сучаснасці" фатограф з Аргентыны Пабла Тоска з працай "Йемен: Голад, яшчэ адна рана вайны". Фаціма і яе сын рыхтуюць рыбалоўную сетку на лодцы ў заліве Хор-Омейра, Йемен, 12 лютага 2020 года.

  • Здымак The Transition: Ignat расійскага фатографа Oleg Ponomarev, які заняў першае месца конкурсу World Press Photo 2021 у катэгорыі Portraits

    Праца-пераможца расійскага фатографа Алега Панамарова ў катэгорыі "Партрэты". Ігнат - трансгендэр, які перажыў псіхалагічную траўму ў школьныя гады - са сваёй дзяўчынай Марыяй у Санкт-Пецярбургу.

  • Здымак Rescue of Giraffes from Flooding Island фатографа з ЗША Ami Vitale, які заняў першае месца конкурсу World Press Photo 2021 у катэгорыі Nature

    Пераможца ў катэгорыі "Прырода" - фатограф з ЗША Амі Вітале. Жыраф Ротшыльда транспартуецца ў бяспечнае месца на спецыяльна пабудаванай баржы з затопленага вострава Лонгічара ў заходняй Кеніі 3 снежня 2020 года.

  • Здымак Log Pile Bouldering фатографа з Аўстраліі Adam Pretty, які заняў першае месца конкурсу World Press Photo 2021 у катэгорыі Sports

    Фотаздымак аўстралійскага фатографа Адама Прэцці - пераможцы конкурсу ў катэгорыі "Спорт". Боулдэрынг - гэта лажанне па невялікіх скалах і валунах без страхоўкі. Залы для скалалажання і спартыўныя збудаванні ў Мюнхене былі зачыненыя з-за пандэміі COVID-19, таму спартсмены сталі творча падыходзіць да трэніровак.

  • Здымак California Sea Lion Plays with Mask фатографа з ЗША Ralph Pace, які заняў першае месца конкурсу World Press Photo 2021 у катэгорыі Environment

    Фатограф з ЗША Ральф Пэйс - пераможца конкурсу ў катэгорыі "Навакольнае асяроддзе". Цікаўны каліфарнійскі марскі леў плыве да маскі на месцы для дайвінга Хвалярэз у Мантырэе, Каліфорнія. Падобныя месцы па ўсім свеце завалены кінутымі маскамі.

  • Здымак з серыі Habibi фатографа з Італіі Antonio Faccilongo, які перамог у конкурсе World Press Photo 2021 і заняў першае месца ў катэгорыі Long-Term Projects

    Здымак з серыі "Хабібі" італьянскага фатографа Антоніа Фачылонга, пераможцы конкурсу World Press Photo 2021, заняў першае месца ў катэгорыі "Доўгатэрміновыя праекты". На фота, зробленым у лістападзе 2017 года, жонкі, маці і дзеці палестынскіх зняволеных ля кантрольна-прапускнога пункта ў Бейт-Сейры, Палестына. Яны дабіраюцца да Ізраіля, каб наведаць сваіх сваякоў у турме. Некаторым прыходзіцца здзяйсняць шматгадзінныя паездкі, каб патрапіць на 45-хвіліннае наведванне.

  • Здымак з серыі Sakhawood фатографа з Расіі Alexey Vasilyev, які заняў першае месца конкурсу World Press Photo 2021 у катэгорыі Contemporary Issues

    Здымак з серыі "Сахавуд" фатографа з Расіі Аляксея Васільева, які заняў першае месца конкурсу World Press Photo 2021 у катэгорыі "Сучасныя выклікі". Двайняты Сямён і Сцяпан зняліся ў казцы "Старый Бейберикеен" у ролях міфічных істот, якія жывуць на балотах - дулганча. Для іх гэта першы вопыт удзелу ў кіно. У кінавытворчасці ў Рэспубліцы Саха заняты людзі з розным вопытам. Якуцкія фільмы ўдзельнічаюць у міжнародных фестывалях Еўропы і Азіі, атрымліваюць узнагароды, якіх ужо больш за 80.

  • Здымак з серыі Port Explosion in Beirut фатографа з Італіі Lorenzo Tugnoli, які заняў першае месца конкурсу World Press Photo 2021 у катэгорыі Spot News

    Фота з серыі "Выбух порта ў Бейруце" італьянскага фатографа Ларэнца Туньёлі, які заняў першае месца ў катэгорыі "Гарачыя навіны". Ратавальнікі працуюць над тушэннем пажараў, якія ахапілі склады ў Бейруце, Ліван, 4 жнiўня 2020 года ад магутнага выбуху ў порце.

  • Здымак з серыі Pantanal Ablaze фатографа з Бразіліі Lalo de Almeida, які заняў першае месца конкурсу World Press Photo 2021 у катэгорыі Environment

    Серыя фота "Пантанал ў агні" бразільскага фатографа Лало дэ Альмейда заняла першае месца ў катэгорыі "навакольнае асяроддзе". Пажарныя змагаюцца з успышкай пажару на ферме Сан-Францыска-дэ-Перыгара, дзе жыве адна з найбуйнейшых папуляцый гіяцынтавага ара, Бразілія, 14 жніўня 2020 года.

  • Здымак з серыі Those Who Stay Will Be Champions канадскага фатографа Chris Donovan, які заняў першае месца конкурсу World Press Photo 2021 у катэгорыі Sports

    Серыя здымкаў канадскага фатографа Крыса Донавана аб будучых чэмпіёнах баскетбола заняла першае месца ў катэгорыі "Спорт". Зорка каманды Flint Jaguars Таэвіён Рашынг скача з аднаго шафіка на іншы ў распранальні каманды перад апошняй гульнёй сезона ў сваёй школьнай баскетбольнай кар'еры 24 лютага 2020 года.

  • Здымак з серыі Pandemic Pigeons-A Love Story фатографа з Нідэрландаў Jasper Doest, які заняў першае месца конкурсу World Press Photo 2021 у катэгорыі Nature

    Першае месца ў катэгорыі "Прырода" у серыі фатаграфій "Галубы пандэміі - гісторыя кахання" Джаспера Дуста. Пара дзікіх галубоў пасябравала з сям'ёй фатографа, якія знаходзіліся на ізаляцыі ў сваёй кватэры ў Флаардынгене, Нідэрланды, падчас пандэміі COVID-19.

  • Здымак з серыі The 'Ameriguns' фатографа з Італіі Gabriele Galimberti, які заняў першае месца конкурсу World Press Photo 2021 у катэгорыі Portraits

    Серыя фота "The 'Ameriguns'" фатографа з Італіі Габрыэле Галімбэрці - першае месца ў катэгорыі "Партрэт". Торэлл Джаспер пазіруе з агнястрэльнай зброяй на заднім двары свайго дома ў Шрыверы, штат Луізіяна, 14 красавіка 2019 года. Былы марскі пехацінец ЗША, ён навучыўся трымаць зброю ў руках у свайго бацькі яшчэ ў дзяцінстве. Згодна з Small Arms Survey - незалежнаму глабальнага даследчаму праекту, што базіруецца ў Жэневе, Швейцарыя, - палова ўсёй агнястрэльнай зброі, якая належыць прыватным грамадзянам у свеце, знаходзіцца ў ЗША.

Тэги:
World Press Photo
Праасвяшчэнны Круціцкі і Каломенскі, Патрыяршы намеснік Маскоўскай мітраполіі Павел

Экс-кіраўніка БПЦ мітрапаліта Паўла перавялі на новую работу

17
(абноўлена 09:53 17.04.2021)
Мітрапаліт Павел абраны пераемнікам мітрапаліта Ювеналія, які нязменна кіраваў маскоўскімі прыходамі амаль 44 гады.

МІНСК, 18 кра – Sputnik. Новым кіраўніком падмаскоўных парафій стане былы кіраўнік Беларускай праваслаўнай царквы мітрапаліт Павел (Панамароў), дадзенае рашэнне было прынята Святым Сінодам Рускай праваслаўнай царквы.

У жніўні мінулага года мітрапаліт Павел быў адпраўлены на кубанскую кафедру, а на яго месца быў прызначаны епіскап Веніямін.

Рашэннем Святога Сінода ад 25 жніўня 2020 года мітрапаліт Павел быў вызвалены ад пасады Патрыяршага экзарха ўсяе Беларусі, з выказваннем падзякі за панесеныя працы, і прызначаны мітрапалітам Кацярынадарскім і Кубанскім, кіраўніком Кубанскай мітраполіі.

А рашэннем Святога Сінода ад 15 красавіка 2021 года мітрапаліт Павел прызначаны Праасвяшчэнным Круціцкім і Каломенскім, Патрыяршым намеснікам Маскоўскай мітраполіі, пастаянным членам Святога Сінода, з вызваленнем ад кіравання Кацярынадарскай епархіяй.

Такім чынам, ён абраны пераемнікам мітрапаліта Ювеналія (Паяркава), які напярэдадні па асабістай просьбе быў адпраўлены на супакой у сувязі з узростам і станам здароўя. Падмаскоўнымі прыходамі ён кіраваў амаль 44 гады і да гэтага часу быў найстарэйшым з правячых архірэяў РПЦ.

Мітрапаліт Павел на пасаду кіраўніка БПЦ быў прызначаны 25 снежня 2013 года пасля таго, як мітрапаліт Філарэт, які кіраваў БПЦ больш за 20 гадоў, пайшоў на пенсію па ўзросце.

Першы Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі мітрапаліт Філарэт памёр 12 студзеня 2021 года на 86-м годзе жыцця. Сінод БПЦ прыняў рашэнне аб увекавечанні яго памяці, для гэтага створана спецыяльная Мемарыяльная камісія. Яе ўзначаліў архіепіскап Навагрудскі і Слонімскі Гурый.

Чытайце таксама:

17
Тэги:
работа, Мітрапаліт Павел, мітрапаліт, БПЦ, экс-кіраўнік